https://bel.sputnik.by/20220217/adkaz-pa-garantyyakh-byaspek-budze-nakravany-zsha-snnya---laro-1060473705.html
Адказ па гарантыях бяспекі будзе накіраваны ЗША сёння - Лаўроў
Адказ па гарантыях бяспекі будзе накіраваны ЗША сёння - Лаўроў
Sputnik Беларусь
Тэксту ліста дадуць агалоску, што не зрабіў амерыканскі бок, падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС. 17.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-17T14:50+0300
2022-02-17T14:50+0300
2022-02-17T14:50+0300
зша
сяргей лаўроў
бяспека
мзс рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057819978_0:43:2578:1493_1920x0_80_0_0_5d5cc2ab98a03c4fa9014f7fe6ca9949.jpg
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што адказ Масквы па гарантыях бяспекі будзе сёння накіраваны Злучаным Штатам Амерыкі.Цяпер, удакладніў кіраўнік расійскага МЗС, завяршаецца аналіз амерыканскага ліста.Ён запэўніў, што лісту дадуць агалоску, паколькі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ў краінах павінны разумець, "што адбываецца"."Калі гэта трымаць у сакрэце, чаму аддаюць перавагу нашы калегі з Вашынгтона і Бруселя, грамадская думка будзе забівацца той хлуснёй і адкрытай прапагандай, якая цяпер запаўняе інфармацыйную прастору", - дадаў міністр.Гарантыі па бяспецыУ канцы студзеня ЗША і НАТА далі пісьмовыя адказы на прапановы Расіі па гарантыях бяспекі.У мінулы панядзелак, 14 лютага, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў паведаміў расійскаму лідэру Уладзіміру Пуціну, што рэакцыя Масквы на дасланае з Вашынгтона сфармуляваная. Тэкст ліста заняў 10 старонак.Па словах Лаўрова, Пуцін у цэлым ухваліў дакумент. Міністр таксама паведаміў, што ліст будзе перададзены ў сталіцы краін Захаду, і пасля гэтага яго апублікуюць.Праекты дамовы з ЗША і дамовы з НАТА па гарантыях бяспекі былі апублікаваныя Расіяй у канцы мінулага гады. Сярод патрабаванняў Масквы да заходніх партнёраў - юрыдычныя гарантыі адмовы ад пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і адмова ад далучэння Украіны да НАТА. Акрамя таго, Крэмль патрабуе не ствараць ваенныя базы ў постсавецкіх краінах, не размяшчаць ударныя ўзбраенні НАТА каля межаў РФ і адвесці сілы альянсу ва Усходняй Еўропе на пазіцыі 1997 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057819978_0:0:2472:1854_1920x0_80_0_0_951cb9b4988384f96be7860ea127d4a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зша, сяргей лаўроў, бяспека, мзс рф
зша, сяргей лаўроў, бяспека, мзс рф
Адказ па гарантыях бяспекі будзе накіраваны ЗША сёння - Лаўроў
Тэксту ліста дадуць агалоску, што не зрабіў амерыканскі бок, падкрэсліў кіраўнік расійскага МЗС.
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што адказ Масквы па гарантыях бяспекі будзе сёння накіраваны Злучаным Штатам Амерыкі.
Цяпер, удакладніў кіраўнік расійскага МЗС, завяршаецца аналіз амерыканскага ліста.
"Разлічваю, што ў найбліжэйшы час вы даведаецеся аб тым, як будзе развівацца сітуацыя далей. Прынамсі мы сёння накіруем гэты ліст амерыканскаму боку", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС Італіі Луіджы ды Маё.
Ён запэўніў, што лісту дадуць агалоску, паколькі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ў краінах павінны разумець, "што адбываецца".
"Калі гэта трымаць у сакрэце, чаму аддаюць перавагу нашы калегі з Вашынгтона і Бруселя, грамадская думка будзе забівацца той хлуснёй і адкрытай прапагандай, якая цяпер запаўняе інфармацыйную прастору", - дадаў міністр.
У канцы студзеня ЗША і НАТА далі пісьмовыя адказы на прапановы Расіі па гарантыях бяспекі.
У мінулы панядзелак, 14 лютага, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў паведаміў расійскаму лідэру Уладзіміру Пуціну, што рэакцыя Масквы на дасланае з Вашынгтона сфармуляваная. Тэкст ліста заняў 10 старонак.
Па словах Лаўрова, Пуцін у цэлым ухваліў дакумент. Міністр таксама паведаміў, што ліст будзе перададзены ў сталіцы краін Захаду, і пасля гэтага яго апублікуюць.
Праекты дамовы з ЗША і дамовы з НАТА па гарантыях бяспекі былі апублікаваныя Расіяй у канцы мінулага гады. Сярод патрабаванняў Масквы да заходніх партнёраў - юрыдычныя гарантыі адмовы ад пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход і адмова ад далучэння Украіны да НАТА. Акрамя таго, Крэмль патрабуе не ствараць ваенныя базы ў постсавецкіх краінах, не размяшчаць ударныя ўзбраенні НАТА каля межаў РФ і адвесці сілы альянсу ва Усходняй Еўропе на пазіцыі 1997 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пуцін ухваліў канцэпцыю праекта адказу Расіі па гарантыях бяспекі
МЗС Расіі пракаменціравала
ўвядзенне міратворцаў ААН на мяжу з Украінай
Лукашэнка адказаў, на чыім баку Беларусь будзе
ў выпадку вайны РФ і Украіны