Стары замак у Гродна атрымае 2 мільёны рублёў на рэстаўрацыю ў 2022 годзе

© Sputnik / Инна ГришукЗіма ў Гродна
Зіма ў Гродна - Sputnik Беларусь, 1920, 17.02.2022
Падпісацца
У мінулым годзе завяршылася першая чарга рэканструкцыі каралеўскага замка і зараз павінны пачаць аднаўленчыя работы ў палацы Стэфана Баторыя.
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Стары замак стане сапраўднай жамчужынай Беларусі, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі ў Гродна.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе работы па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны вяліся ў краіне на мностве аб'ектаў. Была праведзена вялікая работа ў Навагрудскім замку, у Крэве, Гальшанах, Гродне. На гэта спатрэбілася каля 11 мільёнаў рублёў з бюджэту.
"У гэтым годзе прадоўжыцца работа па Гродзенскім замку. На гэтыя мэты ў дзяржаўнай інвестпраграме на бягучы год запланавана больш за 2 мільёны рублёў", - удакладніў кіраўнік урада.
Пры гэтым Раман Галоўчанка нагадаў, што наперадзе яшчэ дзве чаргі работ па рэканструкцыі Старога замка, і гэтыя планы будуць даведзены да канца.
"Замак стане сапраўднай жамчужынай не толькі Гродзенскага рэгіёну, але і ўсёй Беларусі", - выказаў упэўненасць прэм'ер-міністр.
Вынік ужо бачны зараз, адзначыў ён. Усе могуць параўнаць, як Стары замак выглядаў раней - да пачатку рэканструкцыі, і якім ён стаў пасля завяршэння першай чаргі работ, растлумачыў Галоўчанка.
Усяго сёлета на капітальныя затраты па аднаўленні помнікаў у рэспубліцы будзе накіравана 12 мільёнаў рублёў. Гэта работа будзе працягвацца, як бы не было складана, запэўніў кіраўнік урада.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Як выглядае Стары замак у Гродне пасля рэканструкцыі – відэа
Міністэрства культуры распавяло, колькі грошаў выдзяляць на рэстаўрацыю замкаў
Экскурсаводы ў Гродне нясуць пра Стары замак "абы што"
Стужка навiн
0