Відэа

Як выглядае Стары замак у Гродне пасля рэканструкцыі – відэа

Падпісацца
У старым замку ў Гродне, які змяніўся да непазнавальнасці пасля рэканструкцыі, адкрыліся новыя музейныя экспазіцыі. Першых наведвальнікаў музей прыняў увечары ў пятніцу, 5 лістапада. Што можна ўбачыць падчас экскурсіі па новых залах, глядзіце на відэа.
Музейныя экспазіцыі размясціліся ў пабудаваных з нуля падчас першай чаргі рэканструкцыі будынках – вежы, камяніцы, галерэі, якая злучае новыя і аўтэнтычныя часткі Старога замка. У іх размясціліся восем выставачных залаў, прысвечаных гісторыі Гродна, пачынаючы з XII стагоддзя і заканчваючы эпохай караля Стэфана Баторыя, па загаду якога ў Гродне быў пабудаваны замак, што стаў каралеўскай рэзідэнцыяй.
Усе экспазіцыі рыхтаваліся практычна з нуля, большая частка экспанатаў дэманструецца ўпершыню, многія з іх – гэта цікавыя археалагічныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак на замкавай гары ў Гродне. Гэта фрагменты драўлянага зруба хаты, тратуара, боцікаў XIV стагоддзя, шахматныя фігуры XII-XIV стагоддзя, зробленыя з рога, дрэва, косці, залаты пярсцёнак.
Асобная зала прысвечана каралю Стэфану Баторыю, дзе наведвальнікі змогуць больш даведацца пра час, у якім ён жыў, з кім ваяваў, як стаў каралём. Яшчэ ў адной зале размясцілася копія сярэднявечнага друкарскага станка, на якім можна вырабіць гравюры так, як гэта рабілі ў старажытнасці. Музейныя работнікі будуць праводзіць майстар-класы. Кожную залу ўпрыгожваюць печы, створаныя па ўзоры XVI стагоддзя з рэплік кафлі, якія ў тыя часы выкарыстоўваліся ў Гродне.
Выставачныя залы Старога замка сталі больш сучаснымі і інтэрактыўнымі. У некаторых, да прыкладу, можна ўбачыць не толькі старажытныя прадметы, але і фільмы, створаныя з дапамогай 3D-мапінгу. Больш інфармацыі аб экспанатах можна даведацца на інтэрактыўных вітрынах, а таксама на інфармацыйных экранах.
Разам з музейнай экспазіцыяй на тэрыторыі Старога замка з'явілася і новая пляцоўка. З яе адкрываюцца віды на Нёман, Каложскую царкву, Новы замак. Наведванне агляднай пляцоўкі ўваходзіць у кошт уваходнага білета.
Чытайце таксама:
Міністэрства культуры распавяло, колькі грошаў выдзяляць на рэстаўрацыю замкаў
Палац Баторыя ў Гродне: чаго нам гэта будзе каштаваць?
"Дзень бляхара": на Старым замку ў Гродне ўсталявалі купал
Замест руін - вежы і сцены: як ідзе рэстаўрацыя Старога замка ў Гродне
Стужка навiн
0