Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ці паедуць Лукашэнка і Пуцін на вучэнне "Саюзная рашучасць"?

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 17.02.2022
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу сустрэнецца са сваім расійскім калегам у Маскве.
МІНСК, 17 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сумесна з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным разам праінспектуе вучэнне "Саюзная рашучасць-2022", перадае карэспандэнт Sputnik.
Лукашэнка расказаў журналістам, што ў пятніцу і суботу будзе знаходзіцца з візітам у РФ. Раней паведамлялася, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў адбудзецца 18 лютага ў расійскай сталіцы.
Ваенныя вучэнні гэтымі днямі будуць працягвацца. Фармат работы двух лідэраў прапрацуе расійскі бок.

Што гавораць з Маскве?

Як паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, у графіку расійскага лідэра пакуль няма інспекцыі сумесных з Беларуссю вучэнняў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Пуцін і Лукашэнка "могуць дамовіцца аб чым заўгодна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Маскве
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна: Макей расказаў, пра што будуць гаварыць прэзідэнты
Пяскоў распавёў, калі Пуцін і Лукашэнку правядуць чарговую сустрэчу
Стужка навiн
0