Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка адправіўся ў Маскву на перамовы з Пуціным

© Photo : Telegram / Пул первогоСамалёт Лукашэнкі перад вылетам у Сочы, архіўнае фота
Самалёт Лукашэнкі перад вылетам у Сочы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2022
Падпісацца
Прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола пытанняў, якія датычацца гандлёва-эканамічных адносін, а таксама бяспекі ў рэгіёне.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вылецеў у сталіцу Расійскай Федэрацыі, дзе правядзе перагаворы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, паведаміў тэлеграм-канал "Пул Першага" ў пятніцу.
Як інфармавала раней прэс-служба беларускага лідэра, прэзідэнты абмяркуюць шырокае кола пытанняў. У прыватнасці, будзе разгледжана супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, тэматыка бяспекі ў рэгіёне, свеце і сумесных дзеянняў па забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі.
У прэс-службе Крамля ў сваю чаргу ўдакладнілі, што Пуцін і Лукашэнка плануюць абмеркаваць пытанні стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва.

Шэсць асабістых сустрэч у 2021 годзе

У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін часта размаўлялі па тэлефоне і шэсць разоў сустракаліся асабіста. Апошні раз прэзідэнты бачыліся ў Санкт-Пецярбургу напярэдадні Новага года. Там яны абмеркавалі гандаль, авіябудаванне і шмат іншага, а таксама згулялі ў хакей.
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся ў Сочы (22 лютага і 28 траўня), у Маскве (22 красавіка і 9 верасня) і Санкт-Пецярбургу (13 ліпеня).
У мінулую суботу прэзідэнты стэлефанаваліся і абмеркавалі сітуацыю з рэакцыяй ЗША і НАТА на расейскія прапановы па гарантыях бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ці паедуць Лукашэнка і Пуцін на вучэнне "Саюзная рашучасць"?
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Маскве
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна: Макей расказаў, пра што будуць гаварыць прэзідэнты
Стужка навiн
0