https://bel.sputnik.by/20220218/rf--belarus-rushyl-naperad-u-budantstve-sayuznay-dzyarzhavy---putsn-1060512018.html
РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін
РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін
Сур'ёзны рывок наперад у інтэграцыі дазволіў падпісаць летась у лістападзе 28 саюзных праграм. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T15:03+0300
2022-02-18T15:03+0300
2022-07-01T15:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
уладзімір пуцін
беларусь
будаўніцтва
расія
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058069000_0:0:3051:1717_1920x0_80_0_0_f9e3300ce0cf36f9802302ccf010d160.jpg
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Масква і Мінск заўважна рушылі наперад у развіцці Саюзнай дзяржавы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Крамлі.Цікава, што сустрэча праходзіць без жорсткіх антыкавідных мер. Прэзідэнтаў не падзяляе вялікі стол, як гэта было на перамовах расійскага лідэра з Эмануэлем Макронам і Олафам Шольцам. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прывіталі адзін аднаго поціскам рукі і прыселі ў крэслы каля каміна, каб правесці гутарку."Мінулы год у нас быў даволі плённы. Мы, па-першае, сур'ёзна рушылі наперад у галіне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - нагадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.Пры гэтым ён удакладніў, што абодва бакі шчыльна працавалі на гэтым напрамку. У лістападзе мінулага года былі зацверджаны 28 саюзных праграм."Мы проста абнавілі тое, што планавалі раней зрабіць, прынялі канцэпцыю міграцыйнай палітыкі, ваенную дактрыну. Увогуле, праведзена вельмі вялікая работа", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.Пры гэтым ён адзначыў, што яго больш за ўсё радуе, што развіваецца эканоміка і расце тавараабарот, які склаў амаль 35 мільярдаў долараў і вырас на 38%. Гэта ў сукупнасці сведчыць аб тым, што інтэграцыя дае аддачу."За гэтым стаяць працоўныя месцы і ўзровень жыцця людзей і заработныя платы. Таму мне думаецца, што мы рухаемся ў абсалютна правільным напрамку", - упэўнены расійскі лідэр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058069000_322:0:3051:2047_1920x0_80_0_0_5670ee69cefd1e8bbbbefede5e096d4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, беларусь, будаўніцтва, расія
саюзная дзяржава, уладзімір пуцін, беларусь, будаўніцтва, расія
РФ і Беларусь рушылі наперад у будаўніцтве Саюзнай дзяржавы - Пуцін
15:03 18.02.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Сур'ёзны рывок наперад у інтэграцыі дазволіў падпісаць летась у лістападзе 28 саюзных праграм.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Масква і Мінск заўважна рушылі наперад у развіцці Саюзнай дзяржавы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Крамлі.
Цікава, што сустрэча праходзіць без жорсткіх антыкавідных мер. Прэзідэнтаў не падзяляе вялікі стол, як гэта было на перамовах расійскага лідэра з Эмануэлем Макронам і Олафам Шольцам. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка прывіталі адзін аднаго поціскам рукі і прыселі ў крэслы каля каміна, каб правесці гутарку.
"Мінулы год у нас быў даволі плённы. Мы, па-першае, сур'ёзна рушылі наперад у галіне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - нагадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пры гэтым ён удакладніў, што абодва бакі шчыльна працавалі на гэтым напрамку. У лістападзе мінулага года былі зацверджаны 28 саюзных праграм.
"Мы проста абнавілі тое, што планавалі раней зрабіць, прынялі канцэпцыю міграцыйнай палітыкі, ваенную дактрыну. Увогуле, праведзена вельмі вялікая работа", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.
Пры гэтым ён адзначыў, што яго больш за ўсё радуе, што развіваецца эканоміка і расце тавараабарот, які склаў амаль 35 мільярдаў долараў і вырас на 38%. Гэта ў сукупнасці сведчыць аб тым, што інтэграцыя дае аддачу.
"За гэтым стаяць працоўныя месцы і ўзровень жыцця людзей і заработныя платы. Таму мне думаецца, што мы рухаемся ў абсалютна правільным напрамку", - упэўнены расійскі лідэр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ці паедуць
Лукашэнка і Пуцін на вучэнне "Саюзная рашучасць"?
Расія гатова дапамагчы Беларусі
рэфінансаваць доўг