https://bel.sputnik.by/20220218/smolsk-zastasya-bez-medalya--mas-startse-almpyady-1060509039.html
Смольскі застаўся без медаля ў мас-старце Алімпіяды
Смольскі застаўся без медаля ў мас-старце Алімпіяды
Sputnik Беларусь
Чэмпіёнам гонкі стаў нарвежац Ёханэс Бё, які прамахнуўся на агнявых рубяжах роўна столькі, колькі і беларускі спартсмен. 18.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-18T13:14+0300
2022-02-18T13:14+0300
2022-02-18T13:14+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
дзмітрый смольскі
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/12/1060508175_0:114:3073:1842_1920x0_80_0_0_48cb2a7c2db3ad02a815a187a157f89b.jpg
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Беларускі біятланіст Антон Смольскі няўдала выступіў у апошняй біятлоннай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе Sputnik.У мас-старце да фінішу Смольскі прыйшоў толькі 17-м, прамахнуўшыся на агнявых рубяжах чатыры разы (два на лёжцы і два на стойцы). Ад лідэра гонкі, нарвежца Ёханэса Бё, Антон адстаў на 3 хвіліны і 8 секунд.Нарвежац, дарэчы, таксама чатыры разы быў не дакладны на стральбе, тым не менш фінішаваў у ганарлівай адзіноце. Пасля перамогі ў мас-старце Бё стаў чатырохразовым чэмпіёнам Гульняў у Пекіне: у яго золата ў мужчынскай і змешанай эстафетах, спрынце, а таксама бронза ў індывідуальнай гонцы.Другім у мас-старце стаў швед Марцін Пансілуома, трэцім - нарвежац Ветле Шастад Крысціянсен.Жаночы мас-стартНекалькі гадзін таму прайшла апошняя на Алімпіядзе ў Пекіне гонка ў жанчын. Беларускі і на гэты раз засталіся без медалёў. У мас-старце Ганна Сола фінішавала 10-й, а Дынара Алімбекава - 8-й.Залатую ўзнагароду заваявала францужанка Жусцін Брэйза-Бушэ. Яе час 40:18.0 з чатырма промахамі. Цірыл Экхаф з Нарвегіі паказала другі вынік (15.3; 4). Яе суайчынніца Мартэ Олсбю Ройселанд здабыла бронзу (+34.9; 4).Дзве ўзнагароды БеларусіНа сёлетняй Алімпіядзе ў скарбонцы беларускай каманды пакуль дзве ўзнагароды - абедзве сярэбраныя. Адну з іх здабыў біятланіст Антон Смольскі ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў. Другая на рахунку фрыстайлісткі Ганны Гуськовай.У заяўцы беларускай зборнай 29 алімпійцаў. Яны выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/12/1060508175_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_79d6a152fef1dccbedd231631791b3f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, дзмітрый смольскі, медаль
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, дзмітрый смольскі, медаль
Смольскі застаўся без медаля ў мас-старце Алімпіяды
Чэмпіёнам гонкі стаў нарвежац Ёханэс Бё, які прамахнуўся на агнявых рубяжах роўна столькі, колькі і беларускі спартсмен.
МІНСК, 18 лют - Sputnik. Беларускі біятланіст Антон Смольскі няўдала выступіў у апошняй біятлоннай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
У мас-старце да фінішу Смольскі прыйшоў толькі 17-м, прамахнуўшыся на агнявых рубяжах чатыры разы (два на лёжцы і два на стойцы). Ад лідэра гонкі, нарвежца Ёханэса Бё, Антон адстаў на 3 хвіліны і 8 секунд.
Нарвежац, дарэчы, таксама чатыры разы быў не дакладны на стральбе, тым не менш фінішаваў у ганарлівай адзіноце. Пасля перамогі ў мас-старце Бё стаў чатырохразовым чэмпіёнам Гульняў у Пекіне: у яго золата ў мужчынскай і змешанай эстафетах, спрынце, а таксама бронза ў індывідуальнай гонцы.
Другім у мас-старце стаў швед Марцін Пансілуома, трэцім - нарвежац Ветле Шастад Крысціянсен.
Некалькі гадзін таму прайшла апошняя на Алімпіядзе ў Пекіне гонка ў жанчын. Беларускі і на гэты раз засталіся без медалёў. У мас-старце Ганна Сола фінішавала 10-й, а Дынара Алімбекава - 8-й.
Залатую ўзнагароду заваявала францужанка Жусцін Брэйза-Бушэ. Яе час 40:18.0 з чатырма промахамі. Цірыл Экхаф з Нарвегіі паказала другі вынік (15.3; 4). Яе суайчынніца Мартэ Олсбю Ройселанд здабыла бронзу (+34.9; 4).
На сёлетняй Алімпіядзе ў скарбонцы беларускай каманды пакуль дзве ўзнагароды - абедзве сярэбраныя. Адну з іх здабыў біятланіст Антон Смольскі ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў. Другая на рахунку фрыстайлісткі Ганны Гуськовай.
У заяўцы беларускай зборнай 29 алімпійцаў. Яны выступаюць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларускія біятланісткі засталіся без узнагарод на Алімпіядзе
Біятланіст Смольскі застаўся без медаля ў спрынце Алімпіяды
Антон Смольскі заваяваў
сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы