https://bel.sputnik.by/20220219/useagulnaya-mablzatsyya-pachalasya--dnr-1060537287.html
Усеагульная мабілізацыя пачалася ў ДНР і ЛНР
Усеагульная мабілізацыя пачалася ў ДНР і ЛНР
Кіраўніцтва рэспублікі паведаміла аб прадухіленні некалькіх спроб тэрактаў украінскіх спецслужбаў за апошні час. 19.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-19T10:22+0300
2022-02-19T10:22+0300
2022-02-22T20:15+0300
дзяніс пушылін
днр
у свеце
бяспека
мабілізацыя
тэракт
спецслужбы
лнр
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101504/19/1015041981_0:0:2459:1384_1920x0_80_0_0_bd188652831e5bc35a5a7707c4141f79.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Усеагульная мабілізацыя пачалася ў суботу ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народнай рэспубліках.Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін выступіў раніцай з відэазваротам, у якім заклікаў усіх вайскоўцаў запасу прыйсці ў ваенкаматы. Народны савет ДНР зацвердзіў яго ўказ.Ён адзначыў, што за апошнія дні на тэрыторыі ДНР было папярэджана некалькі тэрактаў, арганізаваных украінскімі спецслужбамі."Ідуць маштабныя абстрэлы Украінай тэрыторый Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Толькі за апошнія дні сіламі нашага войска прадухілены некалькі спроб тэрактаў з боку ўкраінскіх спецслужбаў", - сказаў кіраўнік рэспублікі.Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы пры абстрэле тэрыторыі ДНР выкарыстоўваюць мінамёты, гранатамёты і ПТРК (супрацьтанкавыя ракетныя комплексы - Sputnik), аднак народная міліцыя рэспублікі стрымлівае іх.Пушылін падкрэсліў, што як бы ні развіваліся падзеі, ДНР у стане стрымаць агрэсію Кіева.Забарона на выезд мужчынамПазней аб усеагульнай мабілізацыі ваеннаабавязаных аб'явіў і кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік, падпісаўшы адпаведны ўказ.Указам прадугледжана забарона на выезд з рэспублікі мужчынам ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Акрамя таго для патрэб арміі дазволена канфіскоўваць у насельніцтва транспартныя сродкі.Што адбылося ў Данбасе?Кіраўніцтва ДНР і ЛНР 18 лютага паведаміла аб часовай эвакуацыі грамадзян у Растоўскую вобласць у сувязі з пагрозай з боку Кіева. У першую чаргу эвакуацыя датычыцца жанчын, дзяцей і пажылых людзей.Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хуткім часам аддасць загад вайскоўцам перайсці да наступлення ў Данбасе, рэалізаваць план уварвання на тэрыторыю ДНР і ЛНР, заявіў кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101504/19/1015041981_107:0:2372:1699_1920x0_80_0_0_aa2d5d72c40505477250e8d3320cce06.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
дзяніс пушылін, днр, у свеце, бяспека, мабілізацыя, тэракт, спецслужбы, лнр
дзяніс пушылін, днр, у свеце, бяспека, мабілізацыя, тэракт, спецслужбы, лнр
Усеагульная мабілізацыя пачалася ў ДНР і ЛНР
10:22 19.02.2022 (абноўлена: 20:15 22.02.2022) Кіраўніцтва рэспублікі паведаміла аб прадухіленні некалькіх спроб тэрактаў украінскіх спецслужбаў за апошні час.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Усеагульная мабілізацыя пачалася ў суботу ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народнай рэспубліках.
Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін выступіў раніцай з відэазваротам, у якім заклікаў усіх вайскоўцаў запасу прыйсці ў ваенкаматы. Народны савет ДНР зацвердзіў яго ўказ.
"Заклікаю землякоў, якія знаходзяцца ў запасе, прыбыць у ваенныя камісарыяты. Сёння мною падпісаны ўказ аб усеагульнай мабілізацыі", - сказаў Пушылін.
Ён адзначыў, што за апошнія дні на тэрыторыі ДНР было папярэджана некалькі тэрактаў, арганізаваных украінскімі спецслужбамі.
"Ідуць маштабныя абстрэлы Украінай тэрыторый Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Толькі за апошнія дні сіламі нашага войска прадухілены некалькі спроб тэрактаў з боку ўкраінскіх спецслужбаў", - сказаў кіраўнік рэспублікі.
Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы пры абстрэле тэрыторыі ДНР выкарыстоўваюць мінамёты, гранатамёты і ПТРК (супрацьтанкавыя ракетныя комплексы - Sputnik), аднак народная міліцыя рэспублікі стрымлівае іх.
Пушылін падкрэсліў, што як бы ні развіваліся падзеі, ДНР у стане стрымаць агрэсію Кіева.
"Народная міліцыя, МНС, МУС, экстраныя службы гатовы даць адпор Украіне. Па якім бы сцэнарыі ні развіваліся падзеі, мы зможам стрымаць агрэсію Кіева. Мы павінны аб'яднаць усе намаганні", – сказаў Пушылін.
Забарона на выезд мужчынам
Пазней аб усеагульнай мабілізацыі ваеннаабавязаных аб'явіў і кіраўнік ЛНР Леанід Пасечнік, падпісаўшы адпаведны ўказ.
"Аб'явіць на тэрыторыі Луганскай Народнай Рэспублікі агульную мабілізацыю", – гаворыцца ў дакуменце.
Указам прадугледжана забарона на выезд з рэспублікі мужчынам ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Акрамя таго для патрэб арміі дазволена канфіскоўваць у насельніцтва транспартныя сродкі.
Што адбылося ў Данбасе?
Кіраўніцтва ДНР і ЛНР 18 лютага паведаміла аб часовай эвакуацыі грамадзян у Растоўскую вобласць у сувязі з пагрозай з боку Кіева. У першую чаргу эвакуацыя датычыцца жанчын, дзяцей і пажылых людзей.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хуткім часам аддасць загад вайскоўцам перайсці да наступлення ў Данбасе, рэалізаваць план уварвання на тэрыторыю ДНР і ЛНР, заявіў кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь МЗС РФ:
няма "расійскіх" умоў для мінскіх пагадненняў, ёсць разумны сэнс
Пуцін выказаў меркаванне, што Кіеў
рыхтуе ваенную аперацыю ў ДанбасеМЗС РФ: Захад пад выглядам інструктараў
перакідвае на Украіну баевікоўЛаўроў: Украіну трэба прымушаць
выконваць Мінскія пагадненні