Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Побач – вайна: эксперты аб тым, чаму працягнуліся вучэнні Беларусі і Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВучэнні "Саюзная рашучасць" на палігоне "Асіповіцкі"
Вучэнні Саюзная рашучасць на палігоне Асіповіцкі - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Падпісацца
Па рашэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з 10 па 20 лютага на заходніх і паўднёвых беларускіх межах прайшлі маштабныя вучэнні "Саюзная рашучасць-2022", аднак у сувязі з сітуацыяй у Данбасе расійскія войскі затрымаюцца ў Беларусі.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Тое, што праверку сіл і сродкаў Саюзнай дзяржавы працягнулі на нявызначаны тэрмін – цалкам лагічны крок, лічыць дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў РУДН Дзмітрый Ягорчанкаў.

"Бо побач аднавіліся баявыя дзеянні. А што павінны былі рабіць Расія і Беларусь? Закрыць на ўсё вочы і адправіць войскі па дамах? Там (на Данбасе - Sputnik) фактычна вайна пачалася, меры трэба прымаць, таму вучэнні прадоўжаны бестэрмінова", - заявіў ён у прэс-цэнтры Sputnik падчас відэамоста з Масквой, абмяркоўваючы вынікі саюзных вучэнняў.

Планавыя вучэнні ў Беларусі і Расіі прайшлі на фоне жорсткага інфармацыйнага проціборства з боку Захаду. На думку эксперта, інфармацыйны складальнік стаў тэатрам ваенных дзеянняў, а большасць заяў заходніх палітыкаў варта разглядаць як ваенныя злачынствы.
"Бясконцыя заявы аб "ўварванні" (Расіі на Украіну - Sputnik) - усё гэта мінімум нядобрасумленная гульня, максімум - ваенныя злачынствы", - растлумачыў Ягорчанкаў.
Ён параўнаў вучэнні з натаўскімі ў Польшчы, якія прайшлі ў Беларусі і нясуць патэнцыйную пагрозу Беларусі і Расіі.
"Нашы заходнія партнёры кажуць, што Расія і Беларусь засяроджваюць сілы і сродкі каля меж. А што, за 50 км ад Брэста ў Польшчы амерыканцы не робяць тое ж самае? Ці яны думаюць, што мы іх не бачым? Ці давайце паглядзім на натаўскую групоўку вакол Калінінграда", - канстатаваў субяседнік.

Пытанне ўрэгулююць толькі два чалавекі

На яго думку, сітуацыя ўжо даведзена да ўзроўню крытычнага абсурду, і ў такой сітуацыі вялікая рызыка, што ў кагосьці здрыганецца палец "на тым баку".
"Чаму з той? Таму што менавіта адтуль даносіцца паніка аб уварванні. Прэзідэнт Францыі Макрон сказаў: вырашыць гэтае пытанне (абвастрэнне ваенна-палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе - Sputnik) могуць толькі два чалавекі – Пуцін і Байдэн. Калі Расія не бок канфлікту, то зразумела, з кім трэба размаўляць, хто падагравае ўсю гэтую істэрыю аб вялікай вайне", - падкрэсліў Ягорчанкаў.
Вядомы расійскі палітолаг Армен Гаспаран удакладніў, што ў мінулых беларуска-расійскіх вучэннях не трэба шукаць ніякага падвойнага сэнсу – маўляў, Расія іх выкарыстоўвае для прыкрыцця нападзення на Украіну.
"Вучэнні для таго і існуюць, каб адпрацаваць атрыманыя ў тэорыі веды. Не трэба тут ніякага падвойнага дна. Калі ў людзей праблемы з атрыманнем інфармацыі, трэба перастаць глядзець тэлеканал CNN, а чытаць нармальныя СМІ", - парэкамендаваў палітолаг.

Атрымаюць годны адказ

Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы гарантавання бяспекі будзе прадоўжана, лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў
Председатель Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по международным делам и национальной безопасности Сергей Рачков - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
"Дастаткова сказаць, што ў лістападзе 2021 года – і гэта невыпадкова – кіраўнікі дзяржаў падпісалі абноўленую Ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні гэтай падзеі было шмат меркаванняў, гучала шмат крытыкі і незадаволенасці з боку нашых апанентаў. Але мы павінны менш звяртаць увагу на знешняе меркаванне і дзейнічаць па ўласных і ўнутраных планах, што мы, уласна, і робім", - сказаў ён.
Правядзенне вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022" ён назваў "даўно запраграмаваным мерапрыемствам", аб якім прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся яшчэ ў 2021 годзе.

"Ніякіх тут надзвычайных сітуацый не існуе, і замоўчваць тое, што збольшага гэтыя вучэнні з’яўляюцца праверкай і падрыхтоўкай нашых узброеных сіл з улікам развіцця падзеі на заходніх рубяжах, не трэба", - адзначыў Рачкоў.

Паводле яго слоў, беларуска-расійскія манеўры прайшлі вельмі паспяхова, і гэта дае падставу думаць аб наступным: калі нехта вырашыцца нешта супрацьпаставіць Беларусі і Расіі, атрымае дастойны адказ.

Разгарнуць С-400

Любыя вучэнні дэманструюць неабходны ўзровень тэхнічнай падрыхтоўкі. А паколькі расійскія Узброеныя сілы ўваходзяць у лік найлепшых у свеце па тэхнічнай узброенасці і маюць вопыт вядзення баявых дзеянняў, гэта вельмі каштоўна для Беларусі, заявіў намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы верхняй палаты беларускага парламента Андрэй Русаковіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік старшыні Камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Русаковіч
Заместитель председателя комиссии по международным делам и национальной безопасности верхней палаты белорусского парламента Андрей Русакович - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Паводле яго слоў, беларуская армія апошнія гады мадэрнізуецца ў тым ліку ў тэхнічным плане, і асноўным пастаўшчыком з’яўляецца Расія. Упор робіцца на мадэрнізацыю ваенна-паветраных сіл і сістэмы СПА.
"Вядома, гэта робіцца ў кантэксце з сітуацыяй на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў ён.
Русаковіч нагадаў, што беларускі бок праяўляе цікавасць да закупкі новых узбраенняў – у прыватнасці, размова ідзе аб С-400 і іншых зенітных ракетных сістэмах.
"Натуральна, стаіць пытанне цаны і іншыя моманты. Вопыт паказвае, што лагістыка і транспартнае ўзаемадзеянне расійскіх і беларускіх узброеных сіл дае магчымасць хутка разгарнуць гэтыя сістэмы на тэрыторыі Беларусі, калі ў гэтым будзе неабходнасць", - сказаў на заканчэнне эксперт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Генштаб Беларусі заклікаў НАТА адвесці войскі ад меж Саюзнай дзяржавы
Мінабароны: праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы працягнецца
Фінальны эпізод: што адбывалася ў суботу на вучэннях "Саюзная рашучасць"
Украінскі ваенны аташэ наведаў вучэнні ў Беларусі
"Кропка" ў размове з ворагам: як выглядае падрыхтоўка ракетнага пуску – відэа
Стужка навiн
0