Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Як гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы – відэа

Падпісацца
У панядзелак, 21 лютага, прайшоў відэамост Масква - Мінск на тэму: "Саюзная рашучасць - 2022": вынікі сумесных вучэнняў, умацаванне бяспекі Расіі і Беларусі".
З 10 па 20 лютага па рашэнні прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прайшла праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы – вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022". Планавыя вучэнні абарончай накіраванасці адбыліся на фоне жорсткага інфармацыйнага проціборства. Калектыўны Захад абвінаваціў Расію і яе стратэгічнага саюзніка ў парушэнні Венскага дакумента, падрыхтоўцы да развязвання вайны з Украінай.
Хто стаіць за інфармацыйнымі фэйкамі? Што паказалі вынікі вучэнняў "Саюзная рашучасць - 2022"? Чаму ўмацаванне абараназдольнасці Саюза Беларусі і Расіі ідзе ўразрэз са стратэгічнымі мэтамі НАТА? Чаму міралюбівую палітыку і заклікі да забеспячэння бяспекі ў рэгіёне не жадаюць чуць у ЗША і ЕС?
Удзельнікі ў Маскве:
віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Барыс ЧАРНЫШОЎ;
палітолаг Армен ГАСПАРАН;
дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў РУДН Дзмітрый ЯГОРЧАНКАЎ.
У Мінску:
старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ;
намеснік старшыні Камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй РУСАКОВІЧ;
эксперт, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй КРЫВАШЭЕЎ;
палітычны эксперт, філосаф Аляксей ДЗЕРМАНТ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Генштаб Беларусі заклікаў НАТА адвесці войскі ад меж Саюзнай дзяржавы
Мінабароны: праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы працягнецца
Паветраны бой і не толькі: што вайскоўцы паказалі Лукашэнку на вучэннях – відэа
Лукашэнка і Пуцін назіралі з Крамля за пускамі балістычных ракет
Абноўленая Ваенная дактрына адказвае сённяшнім выклікам – Мезенцаў
Стужка навiн
0