https://bel.sputnik.by/20211228/nazvana-kolkasts-belarusa-yakya-pastupl-pa-tst-u-vnu-ras--2021-godze-1059071818.html
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па ЦТ у ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па ЦТ у ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Sputnik Беларусь
У беларускіх абітурыентаў у гэтым годзе з'явілася новая магчымасць: акрамя АДЭ і ўнутраных іспытаў, яны могуць здаць звыклы для іх уступны экзамен –... 28.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-28T11:51+0300
2021-12-28T11:51+0300
2021-12-28T11:51+0300
іспыты
экзамены
вну
расія
абітурыенты
цт
беларусы
адэ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102714/55/1027145523_0:144:3094:1884_1920x0_80_0_0_c6edd6d688cd62e904504f99e2e738ea.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. У расійскія ВНУ па выніках ЦТ у 2021 годзе паступілі 563 беларуса, такую статыстыку Sputnik паведамілі ў міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі РФ.Паступаць па выніках тэсціравання сёлета можна было на адукацыйныя праграмы бакалаўрыята, спецыялітэта, а таксама магістратуры.Сертыфікаты ЦТ, як і ў Беларусі, сапраўдныя на працягу двух гадоў, праверку сапраўднасці яны праходзяць на сайце РІКВ. Гэта значыць абітурыент, які здаў ЦТ у 2021 годзе, зможа паступіць па гэтых выніках у расійскую ВНУ ў 2023 годзе.Як яшчэ можна паступіць у Расію?Паступаць на вучобу ў расійскія ВНУ беларускія грамадзяне могуць і па АДЭ. У Беларусі пунктаў здачы адзінага дзяржэкзамену няма, найбліжэйшыя знаходзяцца ў Смаленску і Маскве. Таксама некаторыя ВНУ набіраюць абітурыентаў па выніках гутаркі і ўнутраных іспытаў.У апошні час папулярнай стала квотная праграма Рассупрацоўніцтва. Сёлета ўрад РФ выдзеліў квоту на бясплатнае навучанне, месца ў інтэрнаце і стыпендыю 700 беларусам. Паступіць беларусам такім чынам можна ў 505 ВНУ Расіі ад Масквы да Уладзівастока. Спісак усіх універсітэтаў тут.Цяпер у расійскіх ВНУ навучаецца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за ўсё суайчыннікаў вучыцца ва ўніверсітэтах Масквы і Санкт-Пецярбурга.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211215/bdu-bntu--nshyya-belaruskya-vnu-vayshl--top-naylepshykh-eropy-1058741930.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102714/55/1027145523_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_50eac88a91fe1dbc2318685fb1fd1e89.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іспыты, экзамены, вну, расія, абітурыенты, цт, беларусы, адэ
іспыты, экзамены, вну, расія, абітурыенты, цт, беларусы, адэ
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па ЦТ у ВНУ Расіі ў 2021 годзе
У беларускіх абітурыентаў у гэтым годзе з'явілася новая магчымасць: акрамя АДЭ і ўнутраных іспытаў, яны могуць здаць звыклы для іх уступны экзамен – цэнтралізаванае тэсціраванне – і паступіць у любы расійскі ўніверсітэт.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. У расійскія ВНУ па выніках ЦТ у 2021 годзе паступілі 563 беларуса, такую статыстыку Sputnik паведамілі ў міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі РФ.
Паступаць па выніках тэсціравання сёлета можна было на адукацыйныя праграмы бакалаўрыята, спецыялітэта, а таксама магістратуры.
Сертыфікаты ЦТ, як і ў Беларусі, сапраўдныя на працягу двух гадоў, праверку сапраўднасці яны праходзяць на сайце РІКВ. Гэта значыць абітурыент, які здаў ЦТ у 2021 годзе, зможа паступіць па гэтых выніках у расійскую ВНУ ў 2023 годзе.
Як яшчэ можна паступіць у Расію?
Паступаць на вучобу ў расійскія ВНУ беларускія грамадзяне могуць і па АДЭ. У Беларусі пунктаў здачы адзінага дзяржэкзамену няма, найбліжэйшыя знаходзяцца ў Смаленску і Маскве. Таксама некаторыя ВНУ набіраюць абітурыентаў па выніках гутаркі і ўнутраных іспытаў.
У апошні час папулярнай стала квотная праграма Рассупрацоўніцтва. Сёлета ўрад РФ выдзеліў квоту на бясплатнае навучанне, месца ў інтэрнаце і стыпендыю 700 беларусам. Паступіць беларусам такім чынам можна ў 505 ВНУ Расіі ад Масквы да Уладзівастока. Спісак усіх універсітэтаў
тут.
Цяпер у расійскіх ВНУ навучаецца каля 12 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за ўсё суайчыннікаў вучыцца ва ўніверсітэтах Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Як атрымаць адукацыю ў Расіі? У беларусаў ёсць новыя магчымасці