https://bel.sputnik.by/20220222/datermnovae-galasavanne-na-referendume-startavala--belarus---vdea-1060646490.html
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме стартавала ў Беларусі - відэа
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме стартавала ў Беларусі - відэа
Sputnik Беларусь
Выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання адкрыліся з 10 гадзін раніцы, на некаторых з іх нават утварыліся чэргі. Як праходзіла датэрміновае... 22.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-22T15:18+0300
2022-02-22T15:18+0300
2022-02-22T15:18+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
канстытуцыя рэспублікі беларусь
рэферэндум
галасаванне
відэа
мінск
гродна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060645549_0:0:2786:1568_1920x0_80_0_0_3ccb9c01a8a605cfb102277896331e87.jpg
Больш за 5,5 тысячы ўчасткаў адкрылася ў аўторак па ўсёй Беларусі для датэрміновага галасавання на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю, да 26 лютага яны будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання 27 лютага - з 8.00 да 20.00 без перапынку.На сёлетнім галасаванні скрыні для бюлетэняў зроблены празрыстымі, шторак на кабінках для галасавання амаль нідзе няма. Карэспандэнтам Sputnik удалося знайсці кабінкі са шторкамі толькі на адным з участкаў у Гродна.Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №65 у Гродне Святлана Сяргейка патлумачыла Sputnik: “Шторкі ў нас для таго, каб была таямніца, але паветра ідзе. Ідзе апрацоўка, ёсць пальчаткі, маскі, калі нехта захоча. Што да санэпідэмічных норм, у нас прадугледжана ".Для назірання за рэферэндумам у Беларусь прыехалі амаль 45 тысяч нацыянальных наглядальнікаў і больш за 130 міжнародных. Пытанне ў бюлетэнях толькі адно - ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.Міжнародны назіральнік ад выканкаму СНД Аляксей Сазонаў паведаміў Sputnik, што назіральнікі распачалі сваю працу ў Беларусі яшчэ за месяц да старту галасавання, яны ацэньвалі папярэдні этап."У нас добрыя вельмі ўражанні, мы ведаем заканадаўства аб выбарах, ведаем, што яно выконваецца, што ствараюцца ўмовы, тонка і скурпулёзна сябры выбарчых камісій працуюць", – сказаў Сазонаў.Традыцыйна ў першы дзень галасавання вялікага ажыятажу на ўчастках не назіраецца, аднак яны і не пустуюць. Але ёсць і выключэнні, напрыклад, на выбарчым участку №65 па вуліцы Гагарына ў Гродне сабралася вялікая чарга - студэнты мясцовага каледжа прыйшлі галасаваць на першых у сваім жыцці выбарах. Члены выбарчай камісіі падрабязна патлумачылі маладым людзям правілы галасавання.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060645549_55:0:2786:2048_1920x0_80_0_0_02cb16978a44821897fd691fee8b5647.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэферэндум, галасаванне, відэа, мінск, гродна, видео
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэферэндум, галасаванне, відэа, мінск, гродна, видео
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме стартавала ў Беларусі - відэа
Выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання адкрыліся з 10 гадзін раніцы, на некаторых з іх нават утварыліся чэргі. Як праходзіла датэрміновае галасаванне на рэферэндуме ў Гродне і Мінску, і як працуе місія наглядальнікаў, глядзіце на відэа.
Больш за 5,5 тысячы ўчасткаў адкрылася ў аўторак па ўсёй Беларусі для датэрміновага галасавання на рэферэндуме па папраўках у Канстытуцыю, да 26 лютага яны будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання 27 лютага - з 8.00 да 20.00 без перапынку.
На сёлетнім галасаванні скрыні для бюлетэняў зроблены празрыстымі, шторак на кабінках для галасавання амаль нідзе няма. Карэспандэнтам Sputnik удалося знайсці кабінкі са шторкамі толькі на адным з участкаў у Гродна.
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №65 у Гродне Святлана Сяргейка патлумачыла Sputnik: “Шторкі ў нас для таго, каб была таямніца, але паветра ідзе. Ідзе апрацоўка, ёсць пальчаткі, маскі, калі нехта захоча. Што да санэпідэмічных норм, у нас прадугледжана ".
Для назірання за рэферэндумам у Беларусь прыехалі амаль 45 тысяч нацыянальных наглядальнікаў і больш за 130 міжнародных. Пытанне ў бюлетэнях толькі адно - ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны назіральнік ад выканкаму СНД Аляксей Сазонаў паведаміў Sputnik, што назіральнікі распачалі сваю працу ў Беларусі яшчэ за месяц да старту галасавання, яны ацэньвалі папярэдні этап.
"У нас добрыя вельмі ўражанні, мы ведаем заканадаўства аб выбарах, ведаем, што яно выконваецца, што ствараюцца ўмовы, тонка і скурпулёзна сябры выбарчых камісій працуюць", – сказаў Сазонаў.
Традыцыйна ў першы дзень галасавання вялікага ажыятажу на ўчастках не назіраецца, аднак яны і не пустуюць. Але ёсць і выключэнні, напрыклад, на выбарчым участку №65 па вуліцы Гагарына ў Гродне сабралася вялікая чарга - студэнты мясцовага каледжа прыйшлі галасаваць на першых у сваім жыцці выбарах. Члены выбарчай камісіі падрабязна патлумачылі маладым людзям правілы галасавання.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Больш за 5,5 тыс:
участкі для датэрміновага галасавання адкрылі па ўсёй Беларусі
Макей:
Мінск будзе дабівацца ад БДІПЧ АБСЕ аб'ектыўных адносін да выбараў