https://bel.sputnik.by/20220223/erasayuz-ukhval-sanktsy-suprats-ras-putsn-u-spske-ne-znachytstsa-1060673891.html
Еўрасаюз ухваліў санкцыі супраць Расіі, Пуцін у спіске не значыцца
Еўрасаюз ухваліў санкцыі супраць Расіі, Пуцін у спіске не значыцца
Sputnik Беларусь
Шэраг заходніх краін вырашыў увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Масквы пасля прызнання Расіяй незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. 23.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-23T10:21+0300
2022-02-23T10:21+0300
2022-02-23T10:21+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
данбас
днр
лнр
масква
у свеце
ес
бяспека
незалежнасць
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_0:30:3077:1761_1920x0_80_0_0_13f51135bacbcfabe07216080cb80710.jpg
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Усе краіны-члены Еўрасаюза аднагалосна вырашылі прыняць пакет санкцый супраць Расіі, заявіў напярэдадні журналістам вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэп Барэль пасля экстранага пасяджэння Савета ЕС у Парыжы.Пакет рэстрыкцый Брусель узгадніў з ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай.Пуціна ў спіске нямаПад санкцыямі апынецца 351 дэпутат Дзярждумы – тыя, хто галасавалі за незалежнасць Данбаса."Пуцін не ўвайшоў у санкцыйны спісак", - заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза.У "чорны спісак" увайшлі яшчэ 27 фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць аперацыі Расіі на Данбасе. Акрамя таго, Еўрасаюз забараніў узаемадзеянне бізнесу з ЛНР і ДНР, абмежаваў доступ РФ да фінансавага рынку і рынку капіталу ЕС.Барэль таксама заявіў, што вітае рашэнне Германіі прыпыніць сертыфікацыю "Паўночнага патоку - 2".Дыялог з РасіяйЖозэп Барэль указаў, што ЕС гатоў прадоўжыць дыялог з Масквой, але не ва ўмовах ваеннай пагрозы."У Расіі ёсць заклапочанасць ў галіне бяспекі, давайце гаварыць пра гэта, але нельга гаварыць, калі на межах краіны сканцэнтравана 140 тысяч салдат", – паведаміў ён.На думку кіраўніка еўрадыпламатыі, складана весці перагаворы "пад пагрозай". "Але мы гатовы ўлічваць заклапочанасці Расіі ў галіне бяспекі, як і заклапочанасці любой іншай краіны", - удакладніў Барэль.Масква гатова да санкцыйПасля прызнання Расіяй незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік шэраг краін пайшлі на прыняцце новых абмежаванняў супраць Масквы. Так, улады Брытаніі ўвялі санкцыі супраць пяці расійскіх банкаў. Улады Германіі спынілі сертыфікацыю газаправода "Паўночны паток - 2".Пры гэтым у Маскве заявілі, што былі гатовы да такой сітуацыі.Паводле яе слоў, РФ гатова на іх рэагаваць, у краіны ёсць магчымасці і рэсурсы, каб забяспечыць развіццё Расіі.Беларусі таксама пагражаюць новыя "чорныя спіскі"?Барэль падкрэсліў, што, у выпадку эскалацыі канфлікту вакол Украіны, ЕС можа пашырыць санкцыі супраць Расіі і дадаць абмежаванні ў адносінах да Беларусі.Санкцыі і прызнанне ЛДНРНагадаем, Дзярждума Расіі 22 лютага аднагалосна ратыфікавала пагадненні аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе з самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. Пасля чаго заключаныя з рэспублікамі Данбаса пагадненні падтрымаў Савет Федэрацыі.Дагаворы з ЛНР і ДНР прадугледжваюць, што бакі заключаюць іх на дзесяць гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем, пры гэтым дакументы маюць на ўвазе наступнае заключэнне асобных пагадненняў у розных сферах: ад ваеннай і навукова-тэхнічнай да сацыяльнай.Указ аб прызнанні ДНР і ЛНР прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў увечары ў панядзелак, 21 лютага. У гэты ж дзень ён правёў пазачарговае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўвалася адпаведнае пытанне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
масква
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_346:0:3077:2048_1920x0_80_0_0_b05ab48ad3ffcce6cc57700c9e48d170.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данбас, днр, лнр, масква, у свеце, ес, бяспека, незалежнасць, санкцыі, уладзімір пуцін
данбас, днр, лнр, масква, у свеце, ес, бяспека, незалежнасць, санкцыі, уладзімір пуцін
Еўрасаюз ухваліў санкцыі супраць Расіі, Пуцін у спіске не значыцца
Шэраг заходніх краін вырашыў увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Масквы пасля прызнання Расіяй незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Усе краіны-члены Еўрасаюза аднагалосна вырашылі прыняць пакет санкцый супраць Расіі, заявіў напярэдадні журналістам вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэп Барэль пасля экстранага пасяджэння Савета ЕС у Парыжы.
Пакет рэстрыкцый Брусель узгадніў з ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай.
"Мы аднагалосна дасягнулі рашэння прыняць пакет санкцый, які нанясе Расіі ўрон, вельмі вялікі ўрон", - сказаў Барэль.
Пад санкцыямі апынецца 351 дэпутат Дзярждумы – тыя, хто галасавалі за незалежнасць Данбаса.
"Пуцін не ўвайшоў у санкцыйны спісак", - заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза.
У "чорны спісак" увайшлі яшчэ 27 фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць аперацыі Расіі на Данбасе. Акрамя таго, Еўрасаюз забараніў узаемадзеянне бізнесу з ЛНР і ДНР, абмежаваў доступ РФ да фінансавага рынку і рынку капіталу ЕС.
Барэль таксама заявіў, што вітае рашэнне Германіі прыпыніць сертыфікацыю "Паўночнага патоку - 2".
Жозэп Барэль указаў, што ЕС гатоў прадоўжыць дыялог з Масквой, але не ва ўмовах ваеннай пагрозы.
"У Расіі ёсць заклапочанасць ў галіне бяспекі, давайце гаварыць пра гэта, але нельга гаварыць, калі на межах краіны сканцэнтравана 140 тысяч салдат", – паведаміў ён.
На думку кіраўніка еўрадыпламатыі, складана весці перагаворы "пад пагрозай". "Але мы гатовы ўлічваць заклапочанасці Расіі ў галіне бяспекі, як і заклапочанасці любой іншай краіны", - удакладніў Барэль.
Пасля прызнання Расіяй незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік шэраг краін пайшлі на прыняцце новых абмежаванняў супраць Масквы. Так, улады Брытаніі ўвялі санкцыі супраць пяці расійскіх банкаў. Улады Германіі спынілі сертыфікацыю газаправода "Паўночны паток - 2".
Пры гэтым у Маскве заявілі, што былі гатовы да такой сітуацыі.
"Запэўніваю вас, што мы гатовы да такіх санкцый, нам пагражаюць імі апошнія паўгода, мы не сядзелі склаўшы рукі", - заявіла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка.
Паводле яе слоў, РФ гатова на іх рэагаваць, у краіны ёсць магчымасці і рэсурсы, каб забяспечыць развіццё Расіі.
Беларусі таксама пагражаюць новыя "чорныя спіскі"?
Барэль падкрэсліў, што, у выпадку эскалацыі канфлікту вакол Украіны, ЕС можа пашырыць санкцыі супраць Расіі і дадаць абмежаванні ў адносінах да Беларусі.
"Мы лічым, што гэта гісторыя яшчэ не скончылася. Мы ўважліва назіраем за будучымі дзеяннямі Беларусі, якая дапамагала і падтрымала дзеянні Расіі", - сказаў ён.
Нагадаем, Дзярждума Расіі 22 лютага аднагалосна ратыфікавала пагадненні аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе з самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. Пасля чаго заключаныя з рэспублікамі Данбаса пагадненні падтрымаў Савет Федэрацыі.
Дагаворы з ЛНР і ДНР прадугледжваюць, што бакі заключаюць іх на дзесяць гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем, пры гэтым дакументы маюць на ўвазе наступнае заключэнне асобных пагадненняў у розных сферах: ад ваеннай і навукова-тэхнічнай да сацыяльнай.
Указ аб прызнанні ДНР і ЛНР прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў увечары ў панядзелак, 21 лютага. У гэты ж дзень ён правёў пазачарговае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўвалася адпаведнае пытанне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія па-ранейшаму
гатова да перагавораў з ЗША – МЗС РФ
Пуцін даручыў арміі
забяспечыць падтрыманне міру ў ДНР і ЛНР
Зварот Пуціна да расіян - поўная версія