Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Аперацыя Расіі прадухіліла маштабнае ўварванне Украіны – дэпутат Дзярждумы

© Sputnik / Нина ЗотинаАрцём Тураў
Арцём Тураў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2022
Падпісацца
Па разведдадзеных да маштабнага наступлення рыхтавалася 150-тысячная групоўка войск. Мэтай мог быць не толькі Данбас.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Прызнанне Расіяй самаабвешчаных ДНР і ЛНР не ўваходзіла ў планы калектыўнага Захаду. Для рэалізацыі сваіх мэт улады Украіны пры падтрымцы партнёраў па НАТА рыхтавалі маштабнае наступленне. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў.
Па словах дэпутата Дзярждумы, на працягу 8 гадоў афіцыйны Кіеў не рабіў нічога, каб мірна ўрэгуляваць працэс на Данбасе.
"Замест гэтага мы бачылі пастаянныя абстрэлы, знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры, гібель мірнага насельніцтва. Той дакумент, які нарадзіўся ў Мінску, які мог спыніць кровапраліцце на Данбасе, Украіна праігнаравала. Афіцыйны Кіеў зрабіў усё, каб ён не рэалізаваўся. Ніводны пункт Мінскіх пагадненняў не быў рэалізаваны", - сказаў Тураў.
Паводле яго слоў, менавіта таму Расійская Федэрацыя прыняла рашэнне аб прызнанні ДНР і ЛНР – каб спыніць той генацыд, які праходзіў на працягу апошняга часу.
"Мы разумелі, што тая ўдарная групоўка, якая сканцэнтравана ў лініі размежавання – гэта па некаторых дадзеных да 150 тысяч чалавек, забяспечана ўзбраеннем, якое пастаўлялася краінамі НАТА, пяройдзе ў актыўную фазу. Кіеў будзе вырашаць пытанні на паўднёвым усходзе сілавым шляхам", - сказаў дэпутат Дзярждумы.
Таксама ён назваў крыніцу, з якой атрымана дакладная інфармацыя.
"Гэта пацвярджалася дадзенымі разведкі. Мы бачылі, што на мінулым тыдні шэраг тэхнічных сродкаў узброеных сіл Украіны праводзіў размініраванне палёў, якія былі на лініі судакранання, для таго, каб праводзіць тэхніку і жывую сілу. Усё гэта сведчыць аб тым, што для рэалізацыі планаў Кіева павінна была ўжыта сілавая кампанента", - растлумачыў Тураў.
Таксама дэпутат падкрэсліў, што аперацыя Расіі адпавядае міжнароднаму праву і што ўдары Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі былі нанесены толькі па ваенных аб’ектах, каб спыніць эскалацыю канфлікту.
"Для нас вельмі важна забяспечыць мірнае жыццё на Данбасе. Для нас важна дэмілітарызацыя Украіны, у першую чаргу – гэта абарона нашай краіны, Расійскай Федэрацыі, нашых саюзнікаў ад тых ваенных пагроз, якія цяпер існуюць у рамках тых меж, якія займае сучасная Украіна. Таму гэта, вядома, міратворчая аперацыя. Яна праводзіцца для таго, каб прадухіліць генацыд у Данбасе і магчымае нападзенне на нашу краіну", - рэзюміраваў Арцём Тураў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
НАТА не плануе накіроўваць свае сілы на тэрыторыю Украіны
Беларусь узмацніла ахову мяжы з краінамі ЕС і Украінай
Лукашэнка: без Расіі на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Стужка навiн
0