Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЕС заклікае Расію неадкладна спыніць ваенную аперацыю супраць Украіны

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкФлагі ЕС
Флагі ЕС - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2022
Падпісацца
Аб пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе ў чацвер паведаміў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Еўрасаюз заклікаў Расію неадкладна спыніць баявыя дзеянні на Украіне і вывесці войскі з тэрыторыі, сумесную заяву зрабілі кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.
"Мы заклікаем Расію неадкладна спыніць баявыя дзеянні, вывесці сваіх вайскоўцаў з Украіны і ў поўнай меры выконваць яе тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць", - гаворыцца ў дакуменце.
Асобна падкрэсліваецца, што такое "ўжыванне сілы не павінна мець месца ў XXI стагоддзі".

Што адбылося?

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін у чацвер паведаміў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай вайсковай аперацыі ў Данбасе. Ён падкрэсліў, што "народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе". Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і ісці дадому. Паводле яго слоў, уся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму.
Міністэрства абароны РФ паведаміла, што УС Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны. Па дадзеных ведамства, высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы, авіяцыя Узброеных сіл Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.

Міжнародная рэакцыя

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш раней заклікаў Расію неадкладна спыніць ваенны канфлікт і аперацыю ў Данбасе.
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг заклікаў Маскву неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і "паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны".
У ЗША прыгразілі ўвядзеннем "поўнамаштабных санкцый" да РФ з-за падзей на Украіне ўжо з чацвярга, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал CNN.
Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што выступіць са зваротам да амерыканцаў, у якім раскажа пра свае планы і дзеянні штатаў і іх саюзнікаў у сувязі з ваеннай аперацыяй у ДНР і ЛНР.
Шэраг еўрапейскіх краін таксама ўжо выступілі з асуджэннем спецыяльнай аперацыі Расіі ў Данбасе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
Лукашэнка збірае аператыўную нараду з ваеннымі
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Пуцін аб'явіў аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе
Стужка навiн
0