Афіцэраў запасу прызываюць у беларускую армію

© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкБерцы
Берцы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2022
Падпісацца
Згодна з дакументам, прызыву ва Узброеныя сілы будуць падлягаць грамадзяне да 27 гадоў.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Больш за сто афіцэраў запасу прызавуць у беларускую армію ў першай палове гэтага года, паведамілі ў Міністэрстве абароны рэспублікі.
"Штогод у першым паўгоддзі на ваенную службу прызываюць афіцэраў запасу. У 2022 годзе падлягае прызыву на ваенную службу да 150 афіцэраў", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве адзначылі, што гэта дасць магчымасць павысіць у арміі ўзровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу, а таксама забяспечыць якасную падрыхтоўку рэзерву.
Па дадзеных Мінабароны, прэзідэнт Беларусі ў чацвер падпісаў адпаведны ўказ.
Згодна з дакументам, прызыву ва Узброеныя сілы будуць падлягаць грамадзяне да 27 гадоў.

Прызывы

Нагадаем, восенню мінулага года навабранцаў у армію сталі накіроўваць раней, чым звычайна.
Адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных пунктаў збору ва Узброеныя сілы пачалася 25 кастрычніка і працягнулася да 5 лістапада, іншыя войскі і вайсковыя фармаванні – да 30 лістапада. Прысяга, як і прызыў, у 2021-м прайшла таксама раней – 20 лістапада.
Намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл генерал-маёр Аляксандр Шкірэнка тады растлумачыў, што на такі крок ва УС пайшлі, каб планамерна пачаць навучальны год і палепшыць якасць падрыхтоўкі войск.
Кіраўнік дзяржавы 9 лютага падпісаў указ "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Такім чынам быў дадзены старт вясенняй прызыўной кампаніі ў 2022 годзе. Усе мерапрыемствы прызыву працягнуцца непасрэдна да 31 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларуская армія знаходзіцца ў рэжыме баявой гатоўнасці – Хрэнін
Восеньскі прызыў у войска Беларусі пройдзе раней, чым звычайна
Лукашэнка: востра стаіць пытанне забеспячэння арміі сучаснай зброяй
Стужка навiн
0