Лукашэнка заявіў, што не шкадуе грошай на транспланталогію
12:25 25.02.2022 (абноўлена: 13:01 25.02.2022)
© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
© пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў, што ва ўсім свеце зарабляюць на медыцыне, а дзякуючы высокатэхналагічным аперацыям на лячэнне ў Беларусь прыязджаюць людзі з Японіі і Ізраіля.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што грошы ў сферу айчыннай транспланталогіі ўкладзены немалыя, аднак іх не трэба шкадаваць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў у час наведвання Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.
Лукашэнку правялі экскурсію па цэнтры і расказалі аб укаранёных у інтэнсіўную тэрапію новых тэхналогіях і навуковых дасягненнях НПЦ. Як распавялі прэзідэнту, у мінулым годзе цэнтр зарабіў больш за 10 млн долараў на сваіх паслугах, што складае чвэрць ад агульнага экспарту медыцынскіх паслуг краіны.
"Грошы мы ўклалі немалыя, і я не шкадую. Найвысокія тэхналогіі, а ў медыцыне гэта вы, - гэта заўсёды перспектыва. На гэта мы арыентуемся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, размаўляючы з супрацоўнікамі медустановы, яго цытуе прэс-служба.
Паводле слоў дырэктара МНПЦ Алега Румо, для Беларусі гэта ўнікальны навуковы цэнтр, сюды прыязджаюць людзі нават з краін, дзе медыцына на высокім узроўні - Японіі і Ізраіля.
"Вось гэта галоўны паказчык вашай паспяховасці. Калі да вас паехалі людзі з такіх развітых у медыцынскіх адносінах краін, як Ізраіль і іншыя, значыць, вас прызналі, значыць, вы хлеб не дарма ясце", - звярнуў увагу Лукашэнка.
Вопыт беларускіх хірургаў-трансплантолагаў спатрэбіўся ў Казахстане, Арменіі і Грузіі. Па колькасці аперацый на мільён насельніцтва, у Беларусі іх робяць больш, чым у Германіі, Польшчы, краінах Балтыі і Расіі, падкрэсліў Румо.
Будучыня цэнтра
Цяпер на базе МНПЦ будуецца медблок трансплантацыі касцявога мозга і ствалавых клетак, ён будзе гатовы да мая 2023 года. Новы будынак узводзіцца за кошт крэдытных сродкаў, якія цэнтр узяў на сябе абавязацельства выплачваць сам.
Па словах Алега Румо, гэта ўнікальная практыка для дзяржаўнай медустановы. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што не трэба саромецца ў размовах аб фінансавым аспекце ў медыцыне, паколькі ва ўсім свеце зарабляюць на гэтым.
"Але мы, вядома, людзі такія дабрадушныя, славяне, нам быццам і няёмка на здароўі зарабляць. Але пытанне нават не ў заробках, а каб гэтыя грошы нашы людзі не вывозілі ў Германію, яшчэ кудысьці. Таму тут трэба рабіць гэтыя аперацыі, умяшанні і іншыя высокатэхналагічныя рэчы. У гэтым сэнс маёй падтрымкі і дзяржавы ў цэлым", - канстатаваў беларускі прэзідэнт.
Вядомы пацыент
У навукова-практычным цэнтры кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з пацыентамі - некаторыя з іх перанеслі цяжкія аперацыі. Па традыцыі Лукашэнка наведаў і чырвоную зону, дзе знаходзяцца тыя, хто хварэе на каронавірус.
Наведваючы стацыянары, прэзідэнт успомніў пра школьніка Рому Кагадоўскага, які ў мінулым годзе вынес з палаючага дома свайго двухгадовага брата. З-за наймацнейшых апёкаў Раман доўгі час знаходзіўся ў рэанімацыі цэнтра, перанёс 22 аперацыі і выжыў.
"Зразумела, што гэта толькі кропелька ў гэтай вялікай справе. Але скура - гэта навуковыя распрацоўкі цэнтра", - адзначыў дырэктар установы Алег Румо.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Што рабіць пры каронавірусе - новая памятка Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала прэпарат ад СМА "Золгенсма"
Пацыентаў беларускіх медустаноў будуць "абязлічваць"
Чым хварэлі продкі беларусаў, акрамя карыесу і артрыту
Апетытны хрэн – лекі і ежа