Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2022
Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка запэўніў Пуціна, што Мінск гатоў стварыць усе ўмовы для перагаворнага працэсу РФ і Украіны.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расія гатова адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, у расійскую дэлегацыю ўвойдуць прадстаўнікі Мінабароны, МЗС і адміністрацыі Крамля.
"Зяленскі заявіў аб гатоўнасці абмяркоўваць нейтральны статус Украіны. Першапачаткова прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін казаў аб тым, што мэтай аперацыі з’яўляецца дапамога ЛНР і ДНР, у тым ліку шляхам дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны", – сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, апошняе і з’яўляецца неад’емным кампанентам нейтральнага статусу.

Лукашэнка ўсё арганізуе

Прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы заявіў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, што Мінск гатоў стварыць усе ўмовы для перагаворнага працэсу РФ і Украіны.
"Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перагаварыў па тэлефоне сёння з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які, у сваю чаргу, запэўніў, што будзе гатовы стварыць усе неабходныя ўмовы для прыбыцця дэлегацый, забеспячэння іх бяспекі і недатыкальнасці і правядзення згаданых перагавораў", - сказаў прадстаўнік Крамля.

Зяленскі пра перагаворы

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну сесці за стол перамоў.
"Хачу яшчэ раз звярнуцца да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Па ўсёй тэрыторыі Украіны ідуць баі, давайце садзіцца за стол перагавораў, каб спыніць гібель людзей", - сказаў Зяленскі ў сваім відэазвароце.
Гэта не першы відэазварот украінскага прэзідэнта. Раней ён заявіў, што Украіна прапануе вярнуцца на шлях міру.
А расійскі лідар Уладзімір Пуцін, размаўляючы па тэлефоне са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, у сваю чаргу заявіў, што РФ гатова весці перамовы з Украінай на высокім узроўні, паведаміла кітайскае цэнтральнае тэлебачанне.
У Маскве неаднаразова заяўлялі, што гатовы да перагавораў з Кіевам. Але толькі ёсць умова: сустрэча адбудзецца, калі ўкраінскі бок будзе сам да яго гатоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Крэмль пачуў заявы Кіева аб гатоўнасці да перагавораў - Пяскоў
Лаўроў: Крэмль гатоў да перагавораў з Украінай, як толькі УС Украіны складуць зброю
Злачынствы ўлад Украіны супраць мірных жыхароў
Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: што адбываецца ў пятніцу
НАТА не плануе накіроўваць свае сілы на тэрыторыю Украіны
Стужка навiн
0