Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ваенная спецаперацыя ў Данбасе: асноўныя падзеі другога дня

© Sputnik / Сергей Аверин / Перайсці ў медыябанкСітуацыя ў Луганску
Сітуацыя ў Луганску - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2022
Падпісацца
Рашэнне аб правядзенні аперацыі было прынята расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пасля таго, як кіраўнікі ЛНР і ДНР звярнуліся па дапамогу.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі працягваюць спецыяльную ваенную аперацыю, якая пачалася раніцай 24 лютага.
Па паведамленнях міністэрства абароны РФ, на працягу сутак правядзення спецаперацыі былі выведзены са строю больш за 80 аб’ектаў наземнай ваеннай інфраструктуры Украіны, знішчаны чатыры самалёты і беспілотнікі.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік расійскага абароннага ведамства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, таксама з пачатку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі расійскімі ваеннымі былі збіты два Су-27, два Су-24, адзін верталёт і чатыры ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты УС Украіны.

Тэрыторыя Чарнобыльскай АЭС

Акрамя гэтага расійскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль тэрыторыю Чарнобыльскай атамнай станцыі. Пазней з заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў, адзначыўшы, што радыяцыйны фон у раёне атамнай станцыі знаходзіцца ў норме.
"Радыёактыўны фон у раёне (Чарнобыльскай - Sputnik) атамнай электрастанцыі ў норме. Персанал АЭС працягвае абслугоўваць аб'екты АЭС у штатным рэжыме і адсочвае радыеактыўную абстаноўку", - сказаў Канашэнкаў.
Ён адзначыў, што сумесна з украінскім батальёнам аховы ЧАЭС робіцца ўсё магчымае, каб ніхто не зладзіў правакацыю на станцыі.

Кіеў гатоў да перамоў, але з умовай

У пятніцу днём з'явілася інфармацыя аб тым, што Кіеў гатоў сесці за стол перамоў і абмеркаваць нейтральны статус, але пры гэтым ёсць адна ўмова.
"Украіна заўсёды пакідала і пакідае прастору для перагавораў. У тым ліку і цяпер - калі Расія пайшла на поўнамаштабнае ўварванне. Гэтую вайну трэба спыняць. Гэтыя баявыя дзеянні трэба спыняць", - заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Ён адзначыў, што для таго, каб Кіеў пайшоў на перамовы, неабходны гарантыі бяспекі.
Раней аб гатоўнасці Кіева да перамоў заяўляў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Сустрэча з кіраўніцтвам МЗС ЛНР і ДНР

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у пятніцу правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС ЛНР і першым намеснікам кіраўніка МЗС ДНР.
Ён адзначыў, што Расіі патрэбна спецаперацыя на Украіне для таго, каб вызваліць украінцаў ад прыгнёту, каб яны самі свабодна маглі б вызначыць сваю будучыню. Лаўроў выказаўся і на тэму таго, чаму РФ не змагла застацца ў баку і дапамагла ДНР і ЛНР.
Ён звярнуў увагу на тое, што НАТА і ЕС пакрывалі рэжым Кіева і ў самыя апошнія тыдні, калі ён канчаткова наважыўся сілавым шляхам захапіць ДНР і ЛНР, аб’явіў аб безальтэрнатыўнасці ўступлення Украіны ў Альянс і стаў пагражаць здабыццём ядзернай зброі.
Таксама Лаўроў адзначыў, што Расія гатова да перагавораў у любы момант, але для іх правядзення ёсць адпаведныя умовы.

"Да перагавораў мы гатовы ў любы момант, як толькі Узброеныя сілы Украіны адгукнуцца на заклік нашага прэзідэнта, спыняць супраціўленне, складуць зброю", - назваў умовы кіраўнік МЗС Расіі.

Паводле яго слоў, на ўзброеныя сілы Украіны ніхто не збіраецца "нападаць, прыгнятаць, няхай вяртаюцца ў сем'і", а ўкраінскаму народу трэба даць магчымасць "вызначыць свой лёс".

Масква пачула

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пазней паведаміў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на гатоўнасць Кіева пайсці на перамовы аб нейтральным статусе Украіны і Расія гатова адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю.
Паводле яго слоў, у расійскую дэлегацыю ўвойдуць прадстаўнікі Мінабароны, МЗС і адміністрацыі Крамля.
Ён дадаў, што Расія прызнае Зяленскага як прэзідэнта Украіны.
"Зяленскі заявіў аб гатоўнасці абмяркоўваць нейтральны статус Украіны. Першапачаткова прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін казаў аб тым, што мэтай аперацыі з’яўляецца дапамога ЛНР і ДНР, у тым ліку шляхам дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны", – сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, апошняе і з’яўляецца неад’емным кампанентам нейтральнага статусу.

Садзейнічанне Беларусі

У МЗС Беларусі паведамілі, што беларускі бок гатоў аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй.
У ведамстве нагадалі, што беларускі бок неаднаразова гаварыў аб тым, што гатоў зрабіць "усё магчымае для ўстанаўлення міру ва Украіне, спынення кровапраліцця паміж брацкімі славянскімі народамі".
"Беларусь заўсёды выступала за вырашэнне любых пытанняў дыпламатычным спосабам і шляхам перагавораў. Вопыт работы кантактнай групы ў Мінску, калі ўсе бакі выказвалі толькі падзякі ў адрас беларускага боку, красамоўна пацвярджае наш адказны падыход на справе да такога кшталту рэчаў. У бягучай жа сітуацыі сам Бог загадаў нам зрабіць усё магчымае", - канстатавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Без сцяга і гімна?

На фоне спецаперацыі ў Данбасе выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) распаўсюдзіў заяву, апублікаваную на сайце МАК, у якой асуджае парушэнне алімпійскага перамір’я ўрадам Расіі і ўрадам Беларусі.
У сваёй заяве МАК заклікаў усе міжнародныя спартыўныя федэрацыі адмовіцца ад правядзення спартыўных спаборніцтваў пад сваёй эгідай, якія былі запланаваны ў Беларусі і Расіі. Камітэт падкрэсліў, што сам ніякіх мерапрыемстваў у гэтых краінах не плануе.

Пачатак спецаперацыі

Раніцай 24 лютага расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аб’явіў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэмілітарызацыі Украіны. У тэлезвароце ён сказаў, што народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе, і абставіны "патрабуюць рашучых і неадкладных дзеянняў".
Па словах расійскага лідара, адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючых ўкраінскіх улад.

Кропкавыя ўдары

У Мінабароны Расіі заявілі, што ўзброеныя сілы не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных або артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны, размова ідзе аб высокадакладных ударах сродкамі паражэння. Выводзяцца са строю толькі ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы і авіяцыя.
Разам з тым у ДНР паведамілі, што не спыняюцца абстрэлы тэрыторыі рэспублік з боку ўкраінскіх вайскоўцаў, ёсць параненыя ў тым ліку і сярод мірнага насельніцтва.
У ЛНР таксама зафіксаваны абстрэл з боку ўзброеных фармаванняў Украіны.

Бежанцы з ДНР і ЛНР

Расійскія рэгіёны прымаюць людзей, эвакуіраваных з зоны баявых дзеянняў.
Акрамя таго, для жыхароў Данецкай і Луганскай народных рэспублік і бежанцаў з Данбаса распачаты збор гуманітарнай дапамогі.

Пасядженне Саўбеза Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Саветам бяспекі спецаперацыю на тэрыторыі Украіны.
Расійская армія дзейнічае паспяхова падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, заявіў ён на аператыўнай нарадзе з членамі Саўбеза.
Па словах расійскага лідара, асноўныя сутыкненні падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі адбываюцца не з рэгулярнай украінскай арміяй, а з нацыяналістычнымі фарміраваннямі.
Кіраўнік расійскай дзяржавы звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў з заклікам не дапусціць, каб нацыяналісты выкарыстоўвалі дзяцей, жонак і старых у якасці жывога шчыта.
"Бярыце ўладу ў свае рукі! Падобна, нам з вамі будзе лягчэй дамовіцца, чым з гэтай шайкай наркаманаў і неанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў заложнікі ўвесь украінскі народ", - падкрэсліў Пуцін.

Ваеннае становішча

На ўсёй тэрыторыі Украіны ўведзена ваеннае становішча.
Прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі. З Украіны часова абмежаваны выезд грамадзян ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Эвакуацыя грамадзян з ДНР і ЛНР - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2022
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што адбывалася ў першы дзень
Таксама на Sputnik:
Мінабароны Расіі падвяло першыя вынікі спецаперацыі ў Данбасе
Эксперты назвалі прычыны спецаперацыі ў Данбасе
Што адбываецца ў Данецку і Луганску – фота з месца падзей
Лукашэнка: без Расіі на Беларусь пачнецца атака з усіх бакоў
Стужка навiн
0