https://bel.sputnik.by/20220227/referendum-u-belarus-prakhodzts-adkryta--nazralnk-snd-1060855870.html
Рэферэндум у Беларусі праходзіць адкрыта – назіральнікі СНД
Рэферэндум у Беларусі праходзіць адкрыта – назіральнікі СНД
Sputnik Беларусь
Ніякіх заўваг да арганізацыі працэсу галасавання ў міжнародных назіральнікаў няма, грамадзяне добра праінфармаваныя. 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T13:23+0300
2022-02-27T13:23+0300
2022-02-27T13:25+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум
снд
назіральнікі
галасаванне
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060855348_115:0:1164:590_1920x0_80_0_0_9e381182c4a0fb34f9933f0df06e62eb.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Назіральнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД адзначылі, што галасаванне на рэферэндуме ў Беларусі традыцыйна праходзіць адкрыта, празрыста, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і стандартамі, аб гэтым заявіў Sputnik намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Схода Расійскай Федэрацыі, каардынатар групы наглядальнікаў Канстанцін Касачоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён адзначыў, што міжнародныя эксперты пачалі працаваць па парадку дня яшчэ да пачатку папярэдняга галасавання, паколькі першапачаткова неабходна вывучыць прававую аснову, яе адпаведнасць міжнародным нормам. Гэтая праца завершана, высновы станоўчыя.Генеральны сакратар – кіраўнік сакратарыята Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД Дзмітрый Кабіцкі адзначыў, што пакуль няма ніякіх заўваг па тым, як праходзіла галасаванне."Людзі добра праінфармаваныя, якія змяненні ўносяцца ў Асноўны закон. Для напаміну прама на ўчастках наглядна аформлены неабходныя тлумачэнні. Ніякіх тайн. Відаць, што дзяржава пастаралася дастукацца да кожнага грамадзяніна", - адзначыў Кабіцкі.Рэферэндум27 лютага ў Беларусі праходзіць рэферэндум па Канстытуцыі. Участкі для галасавання адкрыліся ў 8 гадзін раніцы, зачыняцца яны ў 20:00. Усяго па краіне адкрыта 5510 участкаў для галасавання.На рэферэндум вынесена толькі адно пытанне – ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?Папярэднія вынікі рэферэндуму ЦВК абяцае аб’явіць да гадзіны ночы панядзелка 28 лютага.Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060855348_246:0:1033:590_1920x0_80_0_0_08bf3d2aa23758ba27f6bd24c66b31e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, снд, назіральнікі, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, снд, назіральнікі, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
Рэферэндум у Беларусі праходзіць адкрыта – назіральнікі СНД
13:23 27.02.2022 (абноўлена: 13:25 27.02.2022) Ніякіх заўваг да арганізацыі працэсу галасавання ў міжнародных назіральнікаў няма, грамадзяне добра праінфармаваныя.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Назіральнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД адзначылі, што галасаванне на рэферэндуме ў Беларусі традыцыйна праходзіць адкрыта, празрыста, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і стандартамі, аб гэтым заявіў Sputnik намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Схода Расійскай Федэрацыі, каардынатар групы наглядальнікаў Канстанцін Касачоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што міжнародныя эксперты пачалі працаваць па парадку дня яшчэ да пачатку папярэдняга галасавання, паколькі першапачаткова неабходна вывучыць прававую аснову, яе адпаведнасць міжнародным нормам. Гэтая праца завершана, высновы станоўчыя.
"У дзень кульмінацыі працэсу працуем на ўчастках. Да гэтага моманту наведалі ўжо больш як 100 месцаў для галасавання. Ніякіх сур'ёзных нараканняў або скарг не пачулі ні ад тых, хто арганізуе работу, ні ад грамадзян", - падкрэсліў Касачоў.
Генеральны сакратар – кіраўнік сакратарыята Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД Дзмітрый Кабіцкі адзначыў, што пакуль няма ніякіх заўваг па тым, як праходзіла галасаванне.
"Людзі добра праінфармаваныя, якія змяненні ўносяцца ў Асноўны закон. Для напаміну прама на ўчастках наглядна аформлены неабходныя тлумачэнні. Ніякіх тайн. Відаць, што дзяржава пастаралася дастукацца да кожнага грамадзяніна", - адзначыў Кабіцкі.
27 лютага ў Беларусі праходзіць рэферэндум па Канстытуцыі. Участкі для галасавання адкрыліся ў 8 гадзін раніцы, зачыняцца яны ў 20:00. Усяго па краіне адкрыта 5510 участкаў для галасавання.
На рэферэндум вынесена толькі адно пытанне – ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
Папярэднія вынікі рэферэндуму ЦВК абяцае аб’явіць да гадзіны ночы панядзелка 28 лютага.
Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Бо тут жывём: некаторыя
мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця