https://bel.sputnik.by/20220227/bo-tut-zhyvm-nekatoryya-mnchane-pryyshl-na-chastk-yashche-da-adkrytstsya-1060847040.html
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця
Sputnik Беларусь
У асноўны дзень галасавання па змяненнях у Канстытуцыю людзі цягнуцца на ўчасткі з раніцы. Гавораць, што галасуюць за будучыню. 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T10:51+0300
2022-02-27T10:51+0300
2022-02-27T10:55+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум
галасаванне
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
будучыня
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060797558_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_01e289298b20526722924391f1a5bfdc.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. З раніцы ў асноўны дзень галасавання ў сталічнай сярэдняй школе №217 ажыўленне невялікае: усё ж выхадны. Тым не менш, першыя ўдзельнікі рэферэндуму з’явіліся яшчэ да 8:00.Людміла і Ігар вельмі прасілі, каб на ўчастак для галасавання іх пусцілі загадзя: яны працуюць у сферы абслугоўвання, у іх сёння працоўны дзень. Аднак дзяжурны міліцыянер быў непахісны: запусцім роўна ў восем, як і належыць.Ад размовы з карэспандэнтам Sputnik першыя ўдзельнікі рэферэндуму ветліва адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што спяшаюцца.А вось 70-гадовы пенсіянер Міхаіл, які прыйшоў на ўчастак для галасавання з жонкай Зояй, пагадзіўся расказаць аб удзеле ў рэферэндуме.Былы электрык і таксама пенсіянер Ігар сказаў, што хоча спакою і стабільнасці."Мая маці незадоўга да смерці сказала, што зноў у свеце трывожна і што ёй час сыходзіць. Яна вельмі перажывала за тое, што адбываецца ў свеце. Менавіта таму я прыйшоў на ўчастак. Дзеля дзяцей і ўнукаў", - сказаў пенсіянер.Старшыня выбарчага ўчастка, дырэктар СШ №217 Алена Падлубная расказала, што ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел каля 34 працэнтаў зарэгістраваных.Яна адзначыла, што людзі добразычлівыя, прыходзяць у асноўным з добрым настроем, жадаюць усяго добрага.Па словах Алены Падлубнай, большасць удзельнікаў рэферэндуму – людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, але яна разлічвае, што ў асноўны дзень галасавання падцягнецца і моладзь.У выбарчых кампаніях Падлубная ўдзельнічае з 2009 года, адзначае, што на гэты раз усё праходзіць спакойна, без эксцэсаў. У школе па традыцыі дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, медыкі, арганізаваны гандаль, гучыць музыка.Рэферэндум па КанстытуцыіУ асноўны дзень галасавання ўчасткі будуць працаваць з 8:00 да 20:00.Пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.Калі выбаршчык страціў пашпарт ці яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – і два варыянты адказу: "так" ці "не".Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060797558_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_ce96afbf5b3700bdc4458e539870f6c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, будучыня, беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, будучыня, беларусь
Бо тут жывём: некаторыя мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця
10:51 27.02.2022 (абноўлена: 10:55 27.02.2022) У асноўны дзень галасавання па змяненнях у Канстытуцыю людзі цягнуцца на ўчасткі з раніцы. Гавораць, што галасуюць за будучыню.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. З раніцы ў асноўны дзень галасавання ў сталічнай сярэдняй школе №217 ажыўленне невялікае: усё ж выхадны. Тым не менш, першыя ўдзельнікі рэферэндуму з’явіліся яшчэ да 8:00.
Людміла і Ігар вельмі прасілі, каб на ўчастак для галасавання іх пусцілі загадзя: яны працуюць у сферы абслугоўвання, у іх сёння працоўны дзень. Аднак дзяжурны міліцыянер быў непахісны: запусцім роўна ў восем, як і належыць.
Ад размовы з карэспандэнтам Sputnik першыя ўдзельнікі рэферэндуму ветліва адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што спяшаюцца.
А вось 70-гадовы пенсіянер Міхаіл, які прыйшоў на ўчастак для галасавання з жонкай Зояй, пагадзіўся расказаць аб удзеле ў рэферэндуме.
"Мы тут жывём і чаму павінны не падпарадкоўвацца і не выконваць тое, што да лепшага ідзе?" - пытаннем на пытанне адказаў былы будаўнік.
Былы электрык і таксама пенсіянер Ігар сказаў, што хоча спакою і стабільнасці.
"Мая маці незадоўга да смерці сказала, што зноў у свеце трывожна і што ёй час сыходзіць. Яна вельмі перажывала за тое, што адбываецца ў свеце. Менавіта таму я прыйшоў на ўчастак. Дзеля дзяцей і ўнукаў", - сказаў пенсіянер.
Старшыня выбарчага ўчастка, дырэктар СШ №217 Алена Падлубная расказала, што ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел каля 34 працэнтаў зарэгістраваных.
Яна адзначыла, што людзі добразычлівыя, прыходзяць у асноўным з добрым настроем, жадаюць усяго добрага.
Па словах Алены Падлубнай, большасць удзельнікаў рэферэндуму – людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, але яна разлічвае, што ў асноўны дзень галасавання падцягнецца і моладзь.
У выбарчых кампаніях Падлубная ўдзельнічае з 2009 года, адзначае, што на гэты раз усё праходзіць спакойна, без эксцэсаў. У школе па традыцыі дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, медыкі, арганізаваны гандаль, гучыць музыка.
Рэферэндум па Канстытуцыі
У асноўны дзень галасавання ўчасткі будуць працаваць з 8:00 да 20:00.
Пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.
Калі выбаршчык страціў пашпарт ці яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.
У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" – і два варыянты адказу: "так" ці "не".
Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Як прайшло датэрміновае галасаванне і калі стануць вядомыя вынікі рэферэндуму