https://bel.sputnik.by/20220227/spakoyna--bez-raznaradak-yak-belarusy-galasaval-na-referendume--vdea-1060876091.html
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
У асноўны дзень галасавання на некаторыя ўчасткі беларусы прыйшлі яшчэ да адкрыцця. Галасавалі спакойна, але актыўна, ужо апоўдні па дадзеных ЦВК, рэферэндум... 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T20:17+0300
2022-02-27T20:17+0300
2022-02-27T20:20+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум
беларусы
галасаванне
цвк
цвк рэспублікі беларусь
відэа
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060865171_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_8f9c8f693b687dba133a9f4bd60e4a1f.jpg
Кіраўнік дзяржавы з’явіўся на выбарчым участку №1 – у Белдзяржуніверсітэце фізкультуры ў 11 раніцы, разам з Аляксандрам Лукашэнкам галасаваць прыйшлі кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, мэр Мінска Уладзімір Кухараў і памочнік прэзідэнта, інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў.Адным з першых, хто прагаласаваў у Віцебскай вобласці, стаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Як адзначыў губернатар, яго прыемна здзівіла, што ўжо да 8 раніцы каля выбарчага ўчастка ўтварылася чарга.Паводле яго слоў, цяперашнія сусветныя ўмовы садзейнічаюць таму, што палітычная самасвядомасць беларусаў расце. Сам Субоцін галасаваў за "спакой, мірнае неба, паступальнае і стабільнае развіццё краіны".Памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і гродзенскі губернатар Уладзімір Каранік таксама галасавалі ў першай палове дня – у гродзенскай гарадской гімназіі. Па словах Караева, ён з самай раніцы сачыў за тым, як праходзіць рэферэндум у Гродне і вобласці, стэлефаноўваўся з выбарчымі камісіямі, і яму пацвердзілі небывалую актыўнасць грамадзян."Людзі ідуць без усялякіх разнарадак, спакойна. Усё разгрупавана па днях. Многія вырашылі прыйсці ў асноўны дзень", – адзначыў Караеў.Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік растлумачыў высокую яўку актыўнай падрыхтоўкай да рэферэндуму і ўсенародным абмеркаваннем паправак у Канстытуцыю."Сапраўды, гэта закране ўсе сферы дзейнасці – і традыцыйныя каштоўнасці, і гістарычная памяць, павысіцца роля грамадзянскай супольнасці, актыўнае партыйнае будаўніцтва, змяненні ў палітычнай сістэме. Гэта забяспечыць, па-першае, развіццё, па-другое, спакойную будучыню для нашай краіны", - перакананы Каранік.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1b/1060865171_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_7ba668b3674182b1080b3b6b43892461.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
рэферэндум, беларусы, галасаванне, цвк, цвк рэспублікі беларусь, відэа, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, видео
рэферэндум, беларусы, галасаванне, цвк, цвк рэспублікі беларусь, відэа, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, видео
"Спакойна і без разнарадак": як беларусы галасавалі на рэферэндуме – відэа
20:17 27.02.2022 (абноўлена: 20:20 27.02.2022) У асноўны дзень галасавання на некаторыя ўчасткі беларусы прыйшлі яшчэ да адкрыцця. Галасавалі спакойна, але актыўна, ужо апоўдні па дадзеных ЦВК, рэферэндум адбыўся – яўка склала 52,85%. Як галасавалі першыя асобы краіны і звычайныя грамадзяне, глядзіце ў нашым відэа.
Кіраўнік дзяржавы з’явіўся на выбарчым участку №1 – у Белдзяржуніверсітэце фізкультуры ў 11 раніцы, разам з Аляксандрам Лукашэнкам галасаваць прыйшлі кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава, мэр Мінска Уладзімір Кухараў і памочнік прэзідэнта, інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў.
Адным з першых, хто прагаласаваў у Віцебскай вобласці, стаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Як адзначыў губернатар, яго прыемна здзівіла, што ўжо да 8 раніцы каля выбарчага ўчастка ўтварылася чарга.
"Я ўсюды гаварыў, што беларусы інэртныя ў палітычным плане, але як паказала практыка абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю, у людзей узрасла цікавасць да змянення заканадаўчай базы. Падчас сустрэч нараджалася мноства цікавых прапаноў", - падкрэсліў Субоцін.
Паводле яго слоў, цяперашнія сусветныя ўмовы садзейнічаюць таму, што палітычная самасвядомасць беларусаў расце. Сам Субоцін галасаваў за "спакой, мірнае неба, паступальнае і стабільнае развіццё краіны".
Памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і гродзенскі губернатар Уладзімір Каранік таксама галасавалі ў першай палове дня – у гродзенскай гарадской гімназіі. Па словах Караева, ён з самай раніцы сачыў за тым, як праходзіць рэферэндум у Гродне і вобласці, стэлефаноўваўся з выбарчымі камісіямі, і яму пацвердзілі небывалую актыўнасць грамадзян.
"Людзі ідуць без усялякіх разнарадак, спакойна. Усё разгрупавана па днях. Многія вырашылі прыйсці ў асноўны дзень", – адзначыў Караеў.
Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік растлумачыў высокую яўку актыўнай падрыхтоўкай да рэферэндуму і ўсенародным абмеркаваннем паправак у Канстытуцыю.
"Сапраўды, гэта закране ўсе сферы дзейнасці – і традыцыйныя каштоўнасці, і гістарычная памяць, павысіцца роля грамадзянскай супольнасці, актыўнае партыйнае будаўніцтва, змяненні ў палітычнай сістэме. Гэта забяспечыць, па-першае, развіццё, па-другое, спакойную будучыню для нашай краіны", - перакананы Каранік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Бо тут жывём: некаторыя
мінчане прыйшлі на ўчасткі яшчэ да адкрыцця