https://bel.sputnik.by/20220228/ne-spal-syu-noch-myadznsk-nazva-chas-pachatku-peramo--vdea-1060897962.html
"Не спалі ўсю ноч": Мядзінскі назваў час пачатку перамоў – відэа
"Не спалі ўсю ноч": Мядзінскі назваў час пачатку перамоў – відэа
Sputnik Беларусь
Дэлегацыя Украіны ўжо на працягу 20 гадзін дабіраецца на перамовы з расійскай групай, расіяне ўсё яшчэ чакаюць перагаворшчыкаў на беларускай тэрыторыі... 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T11:31+0300
2022-02-28T11:31+0300
2022-02-28T11:31+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
відэа
уладзімір мядзінскі
перамовы
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060895936_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_da0d5bf1e7f006de4010d0982eb65f10.jpg
За 20 гадзін, пакуль дэлегацыя Украіны дабіралася да месца правядзення перамоваў, лакацыю з меркаванняў бяспекі мянялі двойчы, пра гэта распавялі адразу некалькі крыніц. На дадзены момант дакладнае месца сустрэчы не раскрываецца, вядома толькі, што яно размешчана паблізу ад беларуска-ўкраінскай мяжы."Мы прыехалі сюды ўчора ўвечары, месца ўзгоднена з украінскім бокам, побач з мяжой Украіны, не спалі ўсю ноч, чакалі прыезду ўкраінскай дэлегацыі", – распавёў памочнік прэзідэнта РФ, кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах Уладзімір Мядзінскі.Па словах расійскага прадстаўніка, дэлегацыя Украіны выбрала вельмі складаную лагістыку, час іх прыезду пераносіўся некалькі разоў на працягу ночы."Толькі цяпер мы атрымалі інфармацыю, што яны прыбудуць недзе праз гадзіну, адпаведна, у 12-ць мы сядзем за стол перагавораў", - сказаў Мядзінскі.Кіраўнік расійскай дэлегацыі не стаў каменціраваць, чаму ўкраінскія перагаворшчыкі выбралі такую складаную лагістыку, каб дабрацца да месца сустрэчы (раней паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі яны едуць праз Польшчу), напэўна, "у іх былі для гэтага нейкія падставы", сказаў Мядзінскі."Кожная гадзіна прадаўжэння канфлікту - гэта загінулыя ўкраінскія грамадзяне і загінулыя ўкраінскія салдаты, мы, безумоўна, зацікаўлены ў тым, каб выйсці на нейкія дамоўленасці як мага хутчэй, і гэтыя дамоўленасці павінны быць у інтарэсах абодвух бакоў", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дэлегацыі.Паводле слоў Мядзінскага, ён не ўпаўнаважаны раскрываць склад украінскай дэлегацыі да моманту, калі яны сядуць за стол перагавораў, але інфармацыя аб складзе сустрэчнага боку ў расіян ёсць, і "гэта дастаткова высокі ўзровень", сказаў Мядзінскі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060895936_99:0:1059:720_1920x0_80_0_0_cf858163abdfccf174c285096a31adff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, уладзімір мядзінскі, перамовы, украіна, видео
відэа, уладзімір мядзінскі, перамовы, украіна, видео
"Не спалі ўсю ноч": Мядзінскі назваў час пачатку перамоў – відэа
Дэлегацыя Украіны ўжо на працягу 20 гадзін дабіраецца на перамовы з расійскай групай, расіяне ўсё яшчэ чакаюць перагаворшчыкаў на беларускай тэрыторыі. Каментарый памочніка прэзідэнта РФ Уладзіміра Мядзінскага аб чаканні перамоваў глядзіце на відэа.
За 20 гадзін, пакуль дэлегацыя Украіны дабіралася да месца правядзення перамоваў, лакацыю з меркаванняў бяспекі мянялі двойчы, пра гэта распавялі адразу некалькі крыніц. На дадзены момант дакладнае месца сустрэчы не раскрываецца, вядома толькі, што яно размешчана паблізу ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
"Мы прыехалі сюды ўчора ўвечары, месца ўзгоднена з украінскім бокам, побач з мяжой Украіны, не спалі ўсю ноч, чакалі прыезду ўкраінскай дэлегацыі", – распавёў памочнік прэзідэнта РФ, кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах Уладзімір Мядзінскі.
Па словах расійскага прадстаўніка, дэлегацыя Украіны выбрала вельмі складаную лагістыку, час іх прыезду пераносіўся некалькі разоў на працягу ночы.
"Толькі цяпер мы атрымалі інфармацыю, што яны прыбудуць недзе праз гадзіну, адпаведна, у 12-ць мы сядзем за стол перагавораў", - сказаў Мядзінскі.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі не стаў каменціраваць, чаму ўкраінскія перагаворшчыкі выбралі такую складаную лагістыку, каб дабрацца да месца сустрэчы (раней паведамлялася, што з меркаванняў бяспекі яны едуць праз Польшчу), напэўна, "у іх былі для гэтага нейкія падставы", сказаў Мядзінскі.
"Кожная гадзіна прадаўжэння канфлікту - гэта загінулыя ўкраінскія грамадзяне і загінулыя ўкраінскія салдаты, мы, безумоўна, зацікаўлены ў тым, каб выйсці на нейкія дамоўленасці як мага хутчэй, і гэтыя дамоўленасці павінны быць у інтарэсах абодвух бакоў", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дэлегацыі.
Паводле слоў Мядзінскага, ён не ўпаўнаважаны раскрываць склад украінскай дэлегацыі да моманту, калі яны сядуць за стол перагавораў, але інфармацыя аб складзе сустрэчнага боку ў расіян ёсць, і "гэта дастаткова высокі ўзровень", сказаў Мядзінскі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Спецаперацыя ў Данбасе: што вядома да гэтай гадзіны