https://bel.sputnik.by/20220228/plyatsoka-dlya-rasyska-kranskkh-peragavora-padrykhtavana--mzs-belarus-1060887424.html
Пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана – МЗС Беларусі
Пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана – МЗС Беларусі
Sputnik Беларусь
Сустрэча дэлегацый дзвюх краін павінна была прайсці на беларускай тэрыторыі напярэдадні, аднак была адкладзена на панядзелак. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T09:22+0300
2022-02-28T09:22+0300
2022-02-28T09:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
украіна
бяспека
спецаперацыя
беларусь
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103595/98/1035959880_0:0:1025:577_1920x0_80_0_0_cadf9b18789d88f80eb42540c39e897f.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Пляцоўка для перагавораў дэлегацый Расіі і Украіны падрыхтавана, аб гэтым заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.Перагаворы пачнуцца, як толькі дэлегацыі прыбудуць да месца сустрэчы.Беларускі бок гатоў арганізаваць працэс у любую хвіліну, паведаміў прадстаўнік МЗС агенцтву БелТА.Расійская дэлегацыя знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі з нядзелі, 27 лютага. Папярэдне планавалася, што перамовы павінны пачацца ў гэты дзень, аднак дэлегацыя Украіны затрымалася з-за доўгай дарогі: з меркаванняў бяспекі яны паехалі праз тэрыторыю Польшчы.Перагаворы Кіева і МасквыАб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перамоў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перагавораў з Украінай сфарміравана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
беларусь
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103595/98/1035959880_0:0:911:683_1920x0_80_0_0_85e5603817d853cc34aa5f61e8d963f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, бяспека, спецаперацыя, беларусь, данбас
украіна, бяспека, спецаперацыя, беларусь, данбас
Пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана – МЗС Беларусі
09:22 28.02.2022 (абноўлена: 09:29 28.02.2022) Сустрэча дэлегацый дзвюх краін павінна была прайсці на беларускай тэрыторыі напярэдадні, аднак была адкладзена на панядзелак.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Пляцоўка для перагавораў дэлегацый Расіі і Украіны падрыхтавана, аб гэтым заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.
Перагаворы пачнуцца, як толькі дэлегацыі прыбудуць да месца сустрэчы.
Беларускі бок гатоў арганізаваць працэс у любую хвіліну, паведаміў прадстаўнік МЗС агенцтву
БелТА.
Расійская дэлегацыя знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі з нядзелі, 27 лютага. Папярэдне планавалася, што перамовы павінны пачацца ў гэты дзень, аднак дэлегацыя Украіны затрымалася з-за доўгай дарогі: з меркаванняў бяспекі яны паехалі праз тэрыторыю Польшчы.
Перагаворы Кіева і Масквы
Аб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перамоў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.
А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.
У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перагавораў з Украінай сфарміравана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Зяленскі хоча перагавораў з Расіяй – але не ў Мінску