https://bel.sputnik.by/20220228/novy-raund-peragavora-rf--ukrany-adbudzetstsa--blzheyshyya-dn-1060928437.html
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
Sputnik Беларусь
Перагаворы Расіі і Украіны былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. Наступны этап пройдзе ў іншым месцы. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T19:48+0300
2022-02-28T19:48+0300
2022-02-28T20:03+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
украіна
перагаворы
беларусь
расія
бяспека
гомельская вобласць
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060918866_0:0:3389:1907_1920x0_80_0_0_3415b7e4fae2073f12e9a59de216cc45.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Расійска-ўкраінскія перагаворы завяршыліся, паведаміла крыніца Sputnik, блізкая да перагаворнага працэсу.Нагадаем, сустрэча праходзіць у Гомельскай вобласці Беларусі. Перагаворшчыкі з украінскага боку раніцай у панядзелак прыляцелі на верталёце з Польшчы.Дэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Мінск для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева ў нядзелю і чакала рашэння па месцы правядзення перагавораў. У другой палове дня ўкраінскі бок пагадзіўся на сустрэчу ў Гомельскай вобласці.Перамовы працягваліся каля пяці гадзін.Склад дэлегацыйУ склад расійскай дэлегацыі ўваходзяць намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрэда ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.Першыя заявы па вынікахУкраінская дэлегацыя паведаміла, што бакі едуць для кансультацый у сталіцы.Ён таксама дадаў, што бакі абмеркавалі магчымасць правядзення другога раунда.Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі таксама адзначыў, што знойдзены "некаторыя кропкі, па якіх можна прагназіраваць агульныя пазіцыі".Саветнік кіраўніка офіса Зяленскага ўдакладніў, што падчас другога раўнда перагавораў Расіі і Украіны намечаныя тэмы атрымаюць канкрэтную практыку развіцця."Украінская дэлегацыя была гатова слухаць і ўдзельнічаць у самым падрабязным і дэталёвым абмеркаванні сутнасці пытання. Гэта вельмі і вельмі важна. Які будзе працяг, гэта пакажуць найбліжэйшыя дні", – заявіў па выніках перагавораў Леанід Слуцкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
беларусь
расія
гомельская вобласць
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060918866_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_f7e6905cc2ff13c8f227e732ddd03865.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, перагаворы, беларусь, расія, бяспека, гомельская вобласць, спецаперацыя, данбас
украіна, перагаворы, беларусь, расія, бяспека, гомельская вобласць, спецаперацыя, данбас
Новы раунд перагавораў РФ і Украіны адбудзецца ў бліжэйшыя дні
19:48 28.02.2022 (абноўлена: 20:03 28.02.2022) Перагаворы Расіі і Украіны былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. Наступны этап пройдзе ў іншым месцы.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Расійска-ўкраінскія перагаворы завяршыліся, паведаміла крыніца Sputnik, блізкая да перагаворнага працэсу.
Нагадаем, сустрэча праходзіць у Гомельскай вобласці Беларусі. Перагаворшчыкі з украінскага боку раніцай у панядзелак прыляцелі на верталёце з Польшчы.
Дэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Мінск для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева ў нядзелю і чакала рашэння па месцы правядзення перагавораў. У другой палове дня ўкраінскі бок пагадзіўся на сустрэчу ў Гомельскай вобласці.
Перамовы працягваліся каля пяці гадзін.
У склад расійскай дэлегацыі ўваходзяць намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрэда ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.
У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.
Украінская дэлегацыя паведаміла, што бакі едуць для кансультацый у сталіцы.
"Расійская і ўкраінская дэлегацыя сёння вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намецілі пэўныя рашэнні", – заявіў саветнік кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Падаляк.
Ён таксама дадаў, што бакі абмеркавалі магчымасць правядзення другога раунда.
Кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам, памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі таксама адзначыў, што знойдзены "некаторыя кропкі, па якіх можна прагназіраваць агульныя пазіцыі".
"Наступная сустрэча ўкраінскай і расійскай дэлегацый адбудзецца на беларуска-польскай мяжы ў бліжэйшыя дні", - дадаў Уладзімір Мядзінскі.
Саветнік кіраўніка офіса Зяленскага ўдакладніў, што падчас другога раўнда перагавораў Расіі і Украіны намечаныя тэмы атрымаюць канкрэтную практыку развіцця.
"Украінская дэлегацыя была гатова слухаць і ўдзельнічаць у самым падрабязным і дэталёвым абмеркаванні сутнасці пытання. Гэта вельмі і вельмі важна. Які будзе працяг, гэта пакажуць найбліжэйшыя дні", – заявіў па выніках перагавораў Леанід Слуцкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійска-ўкраінскія
перагаворы пачаліся ў Беларусі
Спецаперацыя ў Данбасе і перамовы ў Беларусі:
што вядома да гэтай гадзіны