https://bel.sputnik.by/20220228/ukranskaya-delegatsyya-prylyatsela-na-peragavory--belarus-1060899841.html
Расійска-ўкраінскія перагаворы пачаліся ў Беларусі
Расійска-ўкраінскія перагаворы пачаліся ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары ў нядзелю, аднак была перанесена з-за таго, што ўкраінская дэлегацыя ехала цераз тэрыторыю Польшчы. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T11:37+0300
2022-02-28T11:37+0300
2022-02-28T18:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дэлегацыя
украіна
перагаворы
беларусь
расія
польшча
гомельская вобласць
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060919075_0:96:3470:2048_1920x0_80_0_0_acd24f0a1d4e66aeb8299f2b74db7356.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Украінская дэлегацыя прыбыла на перамовы з расійскім бокам у Беларусь, перадае карэспандэнт Sputnik.Сустрэча праходзіць на тэрыторыі Беларусі. Перагаворшчыкі з украінскага боку прыляцелі на верталёце з Польшчы.Расійская дэлегацыяДэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Мінск для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева ў нядзелю і чакала рашэння па месцы правядзення перагавораў. У другой палове дня ўкраінскі бок узгадніў сустрэчу ў Гомельскай вобласці.У яе склад уваходзяць намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрэда ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.Украінская дэлегацыяДэлегацыя Украіны дабіралася ў Беларусь праз Польшчу - з-за меркаванняў бяспекі."Пабаяліся ехаць напрамую, каб атрады тэрытарыяльнай абароны іх не прынялі за дыверсантаў", - расказаў Sputnik Беларусь палітолаг Юрый Васкрасенскі, знаёмы з сітуацыяй.У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.Як рыхтаваліся перамовы Расіі і УкраіныАб неабходнасці перагавораў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў чацвер, 24 лютага, і тады ж прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перагавораў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перамоў - як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перагавораў з Украінай сфарміравана.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
беларусь
расія
польшча
гомельская вобласць
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060919075_389:0:3120:2048_1920x0_80_0_0_1de91fb4bb4ef237049fab873143f6b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дэлегацыя, украіна, перагаворы, беларусь, расія, польшча, гомельская вобласць, спецаперацыя, данбас, бяспека
дэлегацыя, украіна, перагаворы, беларусь, расія, польшча, гомельская вобласць, спецаперацыя, данбас, бяспека
Расійска-ўкраінскія перагаворы пачаліся ў Беларусі
11:37 28.02.2022 (абноўлена: 18:26 28.02.2022) Сустрэча павінна была адбыцца ўвечары ў нядзелю, аднак была перанесена з-за таго, што ўкраінская дэлегацыя ехала цераз тэрыторыю Польшчы.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Украінская дэлегацыя прыбыла на перамовы з расійскім бокам у Беларусь, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сустрэча праходзіць на тэрыторыі Беларусі. Перагаворшчыкі з украінскага боку прыляцелі на верталёце з Польшчы.
Дэлегацыя ад расійскага боку прыбыла ў Мінск для перагавораў з прадстаўнікамі Кіева ў нядзелю і чакала рашэння па месцы правядзення перагавораў. У другой палове дня ўкраінскі бок узгадніў сустрэчу ў Гомельскай вобласці.
У яе склад уваходзяць намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрэда ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.
Дэлегацыя Украіны дабіралася ў Беларусь праз Польшчу - з-за меркаванняў бяспекі.
"Пабаяліся ехаць напрамую, каб атрады тэрытарыяльнай абароны іх не прынялі за дыверсантаў", - расказаў Sputnik Беларусь палітолаг Юрый Васкрасенскі, знаёмы з сітуацыяй.
У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.
Як рыхтаваліся перамовы Расіі і Украіны
Аб неабходнасці перагавораў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў чацвер, 24 лютага, і тады ж прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перагавораў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перагавораў аб нейтральным статусе Украіны.
А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перамоў - як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.
У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перагавораў з Украінай сфарміравана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь