https://bel.sputnik.by/20220227/chastka-arm-belarus-adpralena-da-myazhy-z-ukranay-dlya-akhovy-1060869533.html
Частка арміі Беларусі адпраўлена да мяжы з Украінай для аховы
Частка арміі Беларусі адпраўлена да мяжы з Украінай для аховы
Sputnik Беларусь
У Мінабароны заявілі, што беларускія войскі не ўдзельнічаюць у спецаперацыі, якая праводзіцца ва Украіне. 27.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-27T17:57+0300
2022-02-27T17:57+0300
2022-02-27T18:02+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
армія
беларусь
мяжа
украіна
ахова
войска
бяспека
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104386/71/1043867139_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_e03acadf289996663d6279b9a8cc11a7.jpg
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Частка беларускіх войск выведзена да мяжы з Украінай для яе аховы, паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі.Паводле яго слоў, інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнеце наконт удзелу УС Беларусі ў аперацыі, што праводзіцца Расіяй на Данбасе, не адпавядае рэчаіснасці."Злучэнні і воінскія часці Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі і выконваюць план падрыхтоўкі Узброеных сіл у адпаведнасці з прызначэннем", - сказаў Касінскі.Ён таксама адзначыў, што некаторая частка УС накіравана цяпер на беларуска-ўкраінскую мяжу.Спецыяльная ваенная аперацыя РФ на УкраінеУ панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    армія, беларусь, мяжа, украіна, ахова, войска, бяспека, спецаперацыя, данбас
армія, беларусь, мяжа, украіна, ахова, войска, бяспека, спецаперацыя, данбас
Частка арміі Беларусі адпраўлена да мяжы з Украінай для аховы
17:57 27.02.2022  (абноўлена: 18:02 27.02.2022) У Мінабароны заявілі, што беларускія войскі не ўдзельнічаюць у спецаперацыі, якая праводзіцца ва Украіне.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Частка беларускіх войск выведзена да мяжы з Украінай для яе аховы, паведаміў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі.
Паводле яго слоў, інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнеце наконт удзелу УС Беларусі ў аперацыі, што праводзіцца Расіяй на Данбасе, не адпавядае рэчаіснасці.
"Злучэнні і воінскія часці Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі і выконваюць план падрыхтоўкі Узброеных сіл у адпаведнасці з прызначэннем", - сказаў Касінскі.
Ён таксама адзначыў, што некаторая частка УС накіравана цяпер на беларуска-ўкраінскую мяжу.
"Частка сіл і сродкаў выведзена для ўзмацнення мяжы з мэтай выключэння пранікнення з тэрыторыі Украіны дыверсійна-разведвальных груп, а таксама выключэння паставак узбраенняў, зброі і боепрыпасаў", - сказаў на заканчэнне прадстаўнік Мінабароны.
Спецыяльная ваенная аперацыя РФ на Украіне
У панядзелак, 21 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідара з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
У чацвер, 24 лютага, Пуцін аб’явіў аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь