https://bel.sputnik.by/20220228/turysty-z-bukavelya-troe-sutak-dabralsya--belarus-1060921071.html
Турысты з Букавеля трое сутак дабіраліся ў Беларусь
Турысты з Букавеля трое сутак дабіраліся ў Беларусь
Sputnik Беларусь
З-за таго, што ўкраінскія пункты пропуску на мяжы з Беларуссю закрыліся, беларусам прыйшлося рабіць вялізны крук праз Польшчу: перасякаць спачатку... 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T17:57+0300
2022-02-28T17:57+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
турыст
украіна
мяжа
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060920259_0:25:961:565_1920x0_80_0_0_f0b290ee9ca23fae89b878fc487f55ba.jpg
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Некалькі аўтобусаў з беларускімі турыстамі, якія знаходзіліся на адпачынку ў Львове, Трускаўцы, Букавелі, прыбылі ў Мінск, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.З Украіны вярнулася некалькі сотняў кліентаў шасці туркампаній. Аўтобусы ехалі ў Беларусь некалькі сутак: стартавалі з Букавеля 25 лютага ў 7 раніцы і раніцай у панядзелак, 28 лютага, прыбылі ў Мінск.Раней паведамлялася, што Кіеў з панядзелка закрые ўсе КПП на мяжы з Беларуссю - а менавіта "Новую Рудню" і "Новую Гуту". Вярнуцца ў Беларусь зараз можна толькі праз Польшчу, якая адкрыла гуманітарны калідор для беларускіх грамадзян. Такім чынам, турыстам давялося перасякаць межы Украіны з Польшчай і потым - польска-беларускую мяжу.Адзін з беларускіх аўтобусаў прайшоў украінска-польскую мяжу 26 лютага. Раніцай 27 лютага яшчэ чатыры беларускія аўтобусы перасеклі кардон.Эвакуацыя беларусаў з УкраіныПа дадзеных РСТА, на момант пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне знаходзілася каля 400 беларускіх турыстаў - яны адпачывалі ў Львове, Трускаўцы і Букавеле. Іх арганізавана сабралі і практычна эвакуіравалі з краіны. Паведамлялася, што з Украіны ў Беларусь выехала сем аўтобусаў.Для бяспекі аўтобусаў турфірмы нанялі прыватную ваенізаваную ахову, дзякуючы чаму ўдалося адносна спакойна дабрацца да пункта пропуску Шэгіры-Медыка ў Львоўскай вобласці.МЗС Беларусі раней заклікала беларускіх грамадзян адмяніць усе запланаваныя паездкі ва Украіну да стабілізацыі абстаноўкі. Тым, хто апынуўся ва Украіне ў цяжкай сітуацыі і хацеў бы выехаць з краіны, але не можа, дыпламаты раяць звяртацца ў мясцовае беларускае пасольства і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС, яны пераведзены на кругласутачны рэжым работы.Тэлефоны гарачай лініі: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, consul@mfa.gov.by.Па дадзеных ДПК, з 24 лютага ў Беларусь з Украіны вярнуліся 813 чалавек, з якіх 423 - беларусы. Толькі за мінулыя суткі, паводле звестак камітэта, у Беларусь праехалі 77 чалавек.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnuk:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060920259_0:0:859:644_1920x0_80_0_0_a708499944af4afec30cb4b7c3cf143a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турыст, украіна, мяжа, беларусь
турыст, украіна, мяжа, беларусь
Турысты з Букавеля трое сутак дабіраліся ў Беларусь
17:57 28.02.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) З-за таго, што ўкраінскія пункты пропуску на мяжы з Беларуссю закрыліся, беларусам прыйшлося рабіць вялізны крук праз Польшчу: перасякаць спачатку ўкраінска-польскую мяжу, а потым польска-беларускую.
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Некалькі аўтобусаў з беларускімі турыстамі, якія знаходзіліся на адпачынку ў Львове, Трускаўцы, Букавелі, прыбылі ў Мінск, паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
З Украіны вярнулася некалькі сотняў кліентаў шасці туркампаній. Аўтобусы ехалі ў Беларусь некалькі сутак: стартавалі з Букавеля 25 лютага ў 7 раніцы і раніцай у панядзелак, 28 лютага, прыбылі ў Мінск.
Раней паведамлялася, што Кіеў з панядзелка закрые ўсе КПП на мяжы з Беларуссю - а менавіта "Новую Рудню" і "Новую Гуту". Вярнуцца ў Беларусь зараз можна толькі праз Польшчу, якая адкрыла гуманітарны калідор для беларускіх грамадзян. Такім чынам, турыстам давялося перасякаць межы Украіны з Польшчай і потым - польска-беларускую мяжу.
"Палякі пускаюць беларусаў без шэнген-віз. Паміж украінска-польскім і польска-беларускім пунктамі пропуску - каля 230 км", - растлумачылі ў РСТА.
Адзін з беларускіх аўтобусаў прайшоў украінска-польскую мяжу 26 лютага. Раніцай 27 лютага яшчэ чатыры беларускія аўтобусы перасеклі кардон.
Эвакуацыя беларусаў з Украіны
Па дадзеных РСТА, на момант пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне знаходзілася каля 400 беларускіх турыстаў - яны адпачывалі ў Львове, Трускаўцы і Букавеле. Іх арганізавана сабралі і практычна эвакуіравалі з краіны. Паведамлялася, што з Украіны ў Беларусь выехала сем аўтобусаў.
Для бяспекі аўтобусаў турфірмы нанялі прыватную ваенізаваную ахову, дзякуючы чаму ўдалося адносна спакойна дабрацца да пункта пропуску Шэгіры-Медыка ў Львоўскай вобласці.
МЗС Беларусі раней заклікала беларускіх грамадзян адмяніць усе запланаваныя паездкі ва Украіну да стабілізацыі абстаноўкі. Тым, хто апынуўся ва Украіне ў цяжкай сітуацыі і хацеў бы выехаць з краіны, але не можа, дыпламаты раяць звяртацца ў мясцовае беларускае пасольства і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС, яны пераведзены на кругласутачны рэжым работы.
Тэлефоны гарачай лініі: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, consul@mfa.gov.by.
Па дадзеных ДПК, з 24 лютага ў Беларусь з Украіны вярнуліся 813 чалавек, з якіх 423 - беларусы. Толькі за мінулыя суткі, паводле звестак камітэта, у Беларусь праехалі 77 чалавек.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Праца
пасольства ЗША ў Мінску прыпынена