https://bel.sputnik.by/20220301/facebook--instagram-abmezhaval-dostup-da-rt--sputnik-u-erasayuze-1060946445.html
Facebook і Instagram абмежавалі доступ да RT і Sputnik у Еўрасаюзе
Facebook і Instagram абмежавалі доступ да RT і Sputnik у Еўрасаюзе
Sputnik Беларусь
Меры ў адносінах да расійскіх СМІ названы адной з санкцый, распачатых з-за спецаперацыі Расіі ў Данбасе. 01.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-01T14:22+0300
2022-03-01T14:22+0300
2022-06-08T13:09+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
instagram
rt
sputnik
еўрасаюз
абмежаванне
бяспека
спецаперацыя
у свеце
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/95/1045079505_0:92:3037:1800_1920x0_80_0_0_91187b912dd19aa301fb314a6199225b.jpg
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Доступ да акаўнтаў агенцтва Sputnik у Instagram абмежаваны ў еўрапейскіх краінах, гэта адбылося пасля таго, як амерыканская кампанія Meta, якой належыць сацсетка, аб’явіла аб планах скараціць доступ да RT і Sputnik, паведамляе агенцтва на сваім сайце.Абмежаванні ўводзяцца ў 27 краінах: Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Харватыі, Кіпры, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Чэхіі, Латвіі, Літве, Люксембургу, Мальце, Нідэрландах, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі.Акрамя таго, Facebook абмежаваў доступ да старонак RT у 28 краінах, адпаведнае паведамленне ад сацсеткі было атрымана тэлеканалам.Акрамя таго, у панядзелак стала вядома, што ў ЕС таксама заблакіраваны акаўнты Sputnik і RT у сацсетцы TikTok.Нагадаем, што аб блакіроўцы працы шэрага расійскіх СМІ ў краінах ЕС заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен у нядзелю. Гэта мера названа адной з санкцый, звязаных са спецаперацыяй па дэмілітарызацыі Украіны, якая праводзіцца Расіяй.Раней відэахостынг YouTube, які належыць Google, абмежаваў паказ кантэнту RT на ўкраінскай тэрыторыі, а таксама заблакіраваў канал "Sputnik на рускай".Рэакцыя РасііРаскамнагляд 25 лютага пачаў запаволенне трафіку сацсеткі Facebook на расійскай тэрыторыі ў сувязі з цэнзурай СМІ РФ на платформе. Напярэдадні расійскае ведамства заявіла аб хвалі фэйкавых публікацый у інтэрнеце аб спецыяльнай аперацыі па абароне Данбаса, якая праводзіцца РФ.Яшчэ ў лістападзе мінулага года Раскамнагляд апавяшчаў, што з 2020 года зафіксаваў больш за 50 фактаў цэнзуры матэрыялаў расійскіх СМІ і іх афіцыйных акаўнтаў з боку замежных інтэрнэт-пляцовак. Часцей за ўсё цэнзуры падвяргаюцца матэрыялы такіх СМІ, як Sputnik, RT, Anna News, прычым палова з іх зафіксавана на YouTube.Раскамнагляд лічыць падобныя дзеянні адміністрацыі відэахостынгу актам цэнзуры, які парушае ключавыя прынцыпы свабоднага распаўсюджвання інфармацыі, бесперашкоднага доступу да яе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
еўрасаюз
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/95/1045079505_79:0:2810:2048_1920x0_80_0_0_d5db1e09c93efc4d39060d52f840df92.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
instagram, rt, sputnik, еўрасаюз, абмежаванне, бяспека, спецаперацыя, у свеце, данбас, украіна, смі, свабода смі, facebook
instagram, rt, sputnik, еўрасаюз, абмежаванне, бяспека, спецаперацыя, у свеце, данбас, украіна, смі, свабода смі, facebook
Facebook і Instagram абмежавалі доступ да RT і Sputnik у Еўрасаюзе
14:22 01.03.2022 (абноўлена: 13:09 08.06.2022) Меры ў адносінах да расійскіх СМІ названы адной з санкцый, распачатых з-за спецаперацыі Расіі ў Данбасе.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Доступ да акаўнтаў агенцтва Sputnik у Instagram абмежаваны ў еўрапейскіх краінах, гэта адбылося пасля таго, як амерыканская кампанія Meta, якой належыць сацсетка, аб’явіла аб планах скараціць доступ да RT і Sputnik, паведамляе агенцтва на сваім сайце.
"З прычыны рашэння ўрада, суда або іншага органа доступ да вашага акаўнта ў гэтым рэгіёне быў абмежаваны", - такое паведамленне бачаць карыстальнікі, якія спрабуюць адкрыць акаўнт.
Абмежаванні ўводзяцца ў 27 краінах: Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Харватыі, Кіпры, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Чэхіі, Латвіі, Літве, Люксембургу, Мальце, Нідэрландах, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі.
Акрамя таго, Facebook абмежаваў доступ да старонак RT у 28 краінах, адпаведнае паведамленне ад сацсеткі было атрымана тэлеканалам.
Акрамя таго, у панядзелак стала вядома, што ў ЕС таксама заблакіраваны акаўнты Sputnik і RT у сацсетцы TikTok.
Нагадаем, што аб блакіроўцы працы шэрага расійскіх СМІ ў краінах ЕС заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен у нядзелю. Гэта мера названа адной з санкцый, звязаных са спецаперацыяй па дэмілітарызацыі Украіны, якая праводзіцца Расіяй.
Раней відэахостынг YouTube, які належыць Google, абмежаваў паказ кантэнту RT на ўкраінскай тэрыторыі, а таксама заблакіраваў канал "Sputnik на рускай".
Раскамнагляд 25 лютага пачаў запаволенне трафіку сацсеткі Facebook на расійскай тэрыторыі ў сувязі з цэнзурай СМІ РФ на платформе. Напярэдадні расійскае ведамства заявіла аб хвалі фэйкавых публікацый у інтэрнеце аб спецыяльнай аперацыі па абароне Данбаса, якая праводзіцца РФ.
Яшчэ ў лістападзе мінулага года Раскамнагляд апавяшчаў, што з 2020 года зафіксаваў больш за 50 фактаў цэнзуры матэрыялаў расійскіх СМІ і іх афіцыйных акаўнтаў з боку замежных інтэрнэт-пляцовак. Часцей за ўсё цэнзуры падвяргаюцца матэрыялы такіх СМІ, як Sputnik, RT, Anna News, прычым палова з іх зафіксавана на YouTube.
Раскамнагляд лічыць падобныя дзеянні адміністрацыі відэахостынгу актам цэнзуры, які парушае ключавыя прынцыпы свабоднага распаўсюджвання інфармацыі, бесперашкоднага доступу да яе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь