Чарга з фур імкліва расце на беларуска-польскай мяжы

© SputnikЧарга грузавікоў
Чарга грузавікоў - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2022
Падпісацца
Яшчэ два дні таму ў "Казловічах" уезду ў Польшчу чакала 750 машын, але чарга няўхільна павялічваецца - на 100-150 грузавікоў за суткі.
Вялікая чарга грузавікоў у пункце пропуску "Казловічы" з закрыццём пагранпераходу ў Брузгах стала даўно звыклай з'явай, аднак сітуацыя ў апошнія дні значна пагоршылася.
Супраць 14-кіламетровага "хваста" ў 400-500 фур "учора" сёння выступае 25-кіламетровы гігант з тысячы грузавікоў, і ён павялічываецца.
З чым гэта звязана, паспрабаваў разабрацца Sputnik.

На Украіну - па калідоры праз Беларусь і Польшчу

Адна з прычын вялізнай чаргі ў "Казловічах", як тлумачаць вадзіцелі грузавікоў, якія знаходзяцца ў ёй, - гэта закрытыя пагранпераходы з боку Беларусі і Украіны, а таксама Расіі і Украіны. Усе фуры, якія раней рухаліся ва Украіну праз іншыя пераходы, зараз вымушаны ехаць туды праз Польшчу.
Тое ж пацвердзілі і ў Брэсцкай мытні, аднак падкрэслілі, што беларускім бокам прадпрымаюцца ўсе неабходныя меры па выкананні норм, устаноўленых двухбаковым пагадненнем па пропуску грузавікоў.
"На гэты момант на ўезд у Беларусь чарга адсутнічае. На выезд з Беларусі складае каля 1000 транспартных сродкаў. Норма, вызначаная сумеснымі дамоўленасцямі, польскім бокам выконваецца менш як на 70 працэнтаў", - сказаў першы намеснік начальніка Брэсцкай мытні Аляксандр Вайцяхоўскі.

Па гарадах і вёсках

Немалы круг ад расійска-ўкраінскай да беларуска-польскай мяжы адкалясіў дальнабойшчык з Украіны Іван. У Ташкенце ён загрузіўся таварам і павінен быў прайсці растаможку ў Харкаве. 24 лютага ў раёне дзевяці раніцы ён стаяў на расійска-ўкраінскім прапускным пункце "Нехацееўка".
“Якраз у тую раніцу і пачаліся ваенныя падзеі ва Украіне. Нас памежная служба адвяла ад памежнага пераходу на 5-7 км да запраўкі. Там мы прастаялі два дні. А затым нам сказалі вяртацца назад, бо наперадзе, ва Украіне, усе масты падарваныя,і ідзе эвакуацыя. Мы ад мяжы паехалі ў Белгарад, затым на Смаленск і адтуль, вось, накіроўваемся ва Украіну па калідоры праз Беларусь і Польшчу", - распавёў дальнабойшчык.
На "Казловічы" Іван прыехаў тры дні таму і мяркуе, што прастаіць тут яшчэ адзін-два.
© SputnikЧарга на беларуска-польскай мяжы
Очередь грузовиков - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2022
Чарга на беларуска-польскай мяжы
Іншы дальнабойшчык, Андрэй, расказаў, што яго калега стаіць у чарзе ў "Казловічах" ужо дзевятыя суткі. Ён таксама адзначыў, што для дальнабойшчыкаў з Украіны тут зрабілі зялёны калідор, каб яны маглі хутчэй дабрацца дадому. "Некаторыя ўкраінскія дальнабойшчыкі яшчэ засталіся тут, але яны ўжо стаяць у агульнай каляіне", – кажа кіроўца.

Усё мірна і спакойна

Андрэй накіроўваецца з Бранскай вобласці ў Францыю. Прыехаў на пункт пропуску "Казловічы" чатыры дні таму - тады чарга з фур была на 20 км.
“У інтэрнэце пішуць, што ўкраінскія кіроўцы разбіваюць машыны беларускім і расійскім кіроўцам. Як насамрэч – не ведаю. Тут, на “Казловічах”, нічога такога не адбываецца. Усё мірна і спакойна. Але не ведаю, што будзе там, на іншы баку", – кажа дальнабойшчык.
Побач з Кялейнікамі ўздоўж трасы на шляху да пункта пропуску стаіць патруль з супрацоўнікаў ДАІ і мытных органаў. Яны ўжо каля месяца тут сочаць за парадкам, бо раней здараліся бойкі і лаянкі з-за тых, хто спрабаваў уклініцца, парушыць чарговасць. Асабліва, паводле слоў дальнабойшчыкаў, гэтым адрозніваюцца мясцовыя брэсцкія вадзіцелі.
"Фуры стаяць у дзве каляіны, пакідаючы адну паласу для праезду іншага транспарту. А былі выпадкі, калі брэсцкія вадзіцелі аб'язджалі ўсю чаргу і станавіліся ў трэцяй паласе, не даючы нікому праехаць", - расказвае дальнабойшчык Аляксей.
Прагнозы, як будуць далей ісці справы з чаргой у "Казловічах", у вадзіцеляў розныя. Адны лічаць, што колькасць машын будзе расці, прынамсі да выхадных. Іншыя - што ўсё пойдзе на спад, бо трафік эканамічных зносін паміж Расіяй і Еўропай скароціцца з-за палітычнага становішча. Як будзе насамрэч, пакажа час.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Спецаперацыя ў Данбасе: сітуацыя да раніцы серады
Беларускіх вайскоўцаў пад Кіевам і Чарнігавам няма - Мінабароны
Пяскоў: расійскія войскі не наносяць удараў па жылых раёнах на Украіне
Стужка навiн
0