https://bel.sputnik.by/20220302/pasly-es-ukhvall-novyya-sanktsy-suprats-belarus-1060991712.html
Паслы ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць Беларусі
Паслы ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць Беларусі
Sputnik Беларусь
Чарговыя абмежаванні закрануць шэраг галін беларускай эканомікі, а таксама афіцыйных асоб і ваенных. 02.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-02T16:10+0300
2022-03-02T16:10+0300
2023-02-23T14:06+0300
паслы
ес
санкцыі
эканоміка
вайскоўцы
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0a/1045651114_0:148:3115:1900_1920x0_80_0_0_44e87b4ebc20bf4ad0a7ab8956dc9aa4.jpg
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін Еўрасаюза ўзгаднілі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пра гэта паведамляецца ў сацсетцы Twitter французскага прадстаўніцтва ў Савеце дзяржаў ЕС.Санкцыі закрануць як эканоміку, так і фізічныя асобы."COREPER II толькі што зацвердзіў новыя санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асоб і ваенных, якія маюць дачыненне да расійскай агрэсіі супраць Украіны, пэўных галін беларускай эканомікі, у прыватнасці ляснога сектара і сектараў сталі і калію", - гаворыцца ў ім.Якія менавіта гэта будуць меры, канкрэтна пакуль не ўказваецца. Абмежаванні набудуць моц пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе ЕС.Напярэдадні Брытанія аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць чатырох беларускіх генералаў і дзвюх кампаній рэспублікі. Гэтае рашэнне ў Лондане патлумачылі роляй Беларусі ў ваеннай спецаперацыі, распачатай Расіяй 24 лютага ва Украіне.У прыватнасці, у спіс патрапілі намеснікі кіраўніка міністэрства абароны рэспублікі генералы Андрэй Бурдыка, генерал-маёр Віктар Гулевіч, генерал-маёр Сяргей Сіманенка і генерал-маёр Андрэй Жук. Пад брытанскімі санкцыямі аказалася ААТ "Інтэграл" і 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах.Новы віток санкцыйСанкцыі супраць Беларусі ўводзіліся ўжо неаднаразова - падставай для двух папярэдніх хваляў рэстрыкцыяў сталі спачатку пратэсты 2020 года ў краіне, а затым інцыдэнт з прымусовай пасадкай борта Ryanair у Мінску.На гэты раз краіны Захаду рэагуюць такім чынам на сітуацыю вакол Украіны.Ваенная спецаперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".Пасля гэтага краіны Захаду заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.Праводзяцца перамовыПершы раунд перагавораў расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшоў у Беларусі 28 лютага. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.Чакаецца, што другі раўнд перамоваў адбудзецца ў сераду, 2 сакавіка.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0a/1045651114_192:0:2923:2048_1920x0_80_0_0_6d214df445ac0fe9990a94de8afd1480.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паслы, ес, санкцыі, эканоміка, вайскоўцы, беларусь
паслы, ес, санкцыі, эканоміка, вайскоўцы, беларусь
Паслы ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць Беларусі
16:10 02.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Чарговыя абмежаванні закрануць шэраг галін беларускай эканомікі, а таксама афіцыйных асоб і ваенных.
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін Еўрасаюза ўзгаднілі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пра гэта паведамляецца ў сацсетцы Twitter французскага прадстаўніцтва ў Савеце дзяржаў ЕС.
Санкцыі закрануць як эканоміку, так і фізічныя асобы.
"COREPER II толькі што зацвердзіў новыя санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асоб і ваенных, якія маюць дачыненне да расійскай агрэсіі супраць Украіны, пэўных галін беларускай эканомікі, у прыватнасці ляснога сектара і сектараў сталі і калію", - гаворыцца ў ім.
Якія менавіта гэта будуць меры, канкрэтна пакуль не ўказваецца. Абмежаванні набудуць моц пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе ЕС.
Напярэдадні Брытанія аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць чатырох беларускіх генералаў і дзвюх кампаній рэспублікі. Гэтае рашэнне ў Лондане патлумачылі роляй Беларусі ў ваеннай спецаперацыі, распачатай Расіяй 24 лютага ва Украіне.
У прыватнасці, у спіс патрапілі намеснікі кіраўніка міністэрства абароны рэспублікі генералы Андрэй Бурдыка, генерал-маёр Віктар Гулевіч, генерал-маёр Сяргей Сіманенка і генерал-маёр Андрэй Жук. Пад брытанскімі санкцыямі аказалася ААТ "Інтэграл" і 558-ы Авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах.
Санкцыі супраць Беларусі ўводзіліся ўжо неаднаразова - падставай для двух папярэдніх хваляў рэстрыкцыяў сталі спачатку пратэсты 2020 года ў краіне, а затым інцыдэнт з прымусовай пасадкай борта Ryanair у Мінску.
На гэты раз краіны Захаду рэагуюць такім чынам на сітуацыю вакол Украіны.
Ваенная спецаперацыя на Украіне пачалася 24 лютага. Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
Пасля гэтага краіны Захаду заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.
Першы раунд перагавораў расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшоў у Беларусі 28 лютага. Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы.
Чакаецца, што другі раўнд перамоваў адбудзецца ў сераду, 2 сакавіка.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Google блакіруе прыкладанні RT і Sputnik у Play Store у Еўропе
Адключэнне расійскіх банкаў ад SWIFT і замарозка актываў ЦБ. Што далей?
ЕБРР бестэрмінова прыпыніў доступ для РФ і Беларусі да фінансаў банка