https://bel.sputnik.by/20220302/zyalensk-gatovy-da-peramo-z-putsnym-1060978320.html
Зяленскі гатовы да перамоў з Пуціным
Зяленскі гатовы да перамоў з Пуціным
Sputnik Беларусь
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, немагчыма весці перагаворны працэс за адным сталом, калі працягваюцца ваенныя дзеянні. 02.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-02T11:12+0300
2022-03-02T11:12+0300
2022-03-02T11:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
уладзімір зяленскі
уладзімір пуцін
перамовы
украіна
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/01/1060973585_0:0:3121:1756_1920x0_80_0_0_d381c7980cba9db9f1573881c920b130.jpg
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу CNN паведаміў, што гатовы на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным."Свет ужо разумее, што трэба саджаць за стол перамоў прэзідэнта РФ, пакуль з імі яшчэ гатовыя сесці за стол перамоў, і я таксама", - сказаў ён.Пры гэтым ён адзначыў, што для гэтага неабходна выканаць некаторыя ўмовы.Ён таксама адзначыў, што немагчыма весці перагаворны працэс за адным сталом, калі прадаўжаюцца ваенныя дзеянні.Як раней паведамляў Sputnik, у аўторак беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што калі бакі дасягнуць пэўнага прагрэсу ў абмеркаванні ключавых пытанняў, прэзідэнты Украіны і Расіі змогуць сустрэцца, каб падпісаць неабходныя дакументы. Ён таксама адзначыў, што цяпер вельмі важна не сарваць перагаворны працэс.Першы раундНагадаем, перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі.Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў сераду 2 сакавіка на беларуска-польскай мяжы.У склад расійскай дэлегацыі ўвайшлі: намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрада ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.Расійская спецаперацыяВаенная спецаперацыя на Украіне працягваецца ўжо шэсць дзён.Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны.Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/01/1060973585_390:0:3121:2048_1920x0_80_0_0_5c79ddc8d7ce5999947bf53e13569e90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір зяленскі, уладзімір пуцін, перамовы, украіна, прэзідэнт
уладзімір зяленскі, уладзімір пуцін, перамовы, украіна, прэзідэнт
Зяленскі гатовы да перамоў з Пуціным
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, немагчыма весці перагаворны працэс за адным сталом, калі працягваюцца ваенныя дзеянні.
МІНСК, 2 сак - Sputnik. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу CNN паведаміў, што гатовы на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"Свет ужо разумее, што трэба саджаць за стол перамоў прэзідэнта РФ, пакуль з імі яшчэ гатовыя сесці за стол перамоў, і я таксама", - сказаў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што для гэтага неабходна выканаць некаторыя ўмовы.
"Перш за ўсё, трэба зрабіць хаця б нейкія намёкі на тое, што будзе поўнае спыненне агню", – заявіў Зяленскі.
Ён таксама адзначыў, што немагчыма весці перагаворны працэс за адным сталом, калі прадаўжаюцца ваенныя дзеянні.
Як раней паведамляў Sputnik, у аўторак беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што калі бакі дасягнуць пэўнага прагрэсу ў абмеркаванні ключавых пытанняў, прэзідэнты Украіны і Расіі змогуць сустрэцца, каб падпісаць неабходныя дакументы. Ён таксама адзначыў, што цяпер вельмі важна не сарваць перагаворны працэс.
Нагадаем, перамовы расійскага і ўкраінскага бакоў наконт спынення агню ва Украіне прайшлі напярэдадні ў Беларусі.
Сустрэча ў Гомельскай вобласці працягвалася каля пяці гадзін, потым бакі зрабілі кароткія заявы і адправіліся на кансультацыі ў свае сталіцы. Як чакаецца, другі раунд перагавораў адбудзецца ў сераду 2 сакавіка на беларуска-польскай мяжы.
У склад расійскай дэлегацыі ўвайшлі: намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама займае пасаду паўпрада ў Кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, і кіраўнік міжнароднага камітэта Дзярждумы Леанід Слуцкі.
У склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі "Слуга Народа" Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.
Ваенная спецаперацыя на Украіне працягваецца ўжо шэсць дзён.
Па стане на 28 лютага, расійскія вайскоўцы знішчылі больш за 1 тысячу аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны.
Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў:
расійскія войскі не наносяць удараў па жылых раёнах на Украіне
Шайгу:
расійская армія не акупіруе ўкраінскую тэрыторыю
Перагаворы РФ і Украіны могуць прайсці заўтра – крыніца