https://bel.sputnik.by/20220303/turkish-airlines-pakul-ne-budze-lyatats-u-mnsk-1061023966.html
Turkish Airlines пакуль не будзе лятаць у Мінск
Turkish Airlines пакуль не будзе лятаць у Мінск
Sputnik Беларусь
У раскладзе Нацыянальнага аэрапорта ў чацвер ёсць рэйс па маршруце Стамбул - Мінск, аднак яго выконвае авіякампанія "Белавія". 03.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-03T14:50+0300
2022-03-03T14:50+0300
2022-03-03T14:50+0300
белавія
стамбул
аэрапорт
мінск
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/05/1044030518_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_fafd171d8bbe3cba3f3395a3280e69d7.jpg
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Авіякампанія Turkish Airlines зноў адмяніла рэйсы паміж Мінскам і Стамбулам, зараз - да 8 сакавіка, аб гэтым паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.Раней авіякампанія ўжо паведамляла аб адменах рэйсаў, канчатковым тэрмінам называлася 3 сакавіка.Пры гэтым поўнасцю авіязносіны не спыняюцца - з Мінска ў Стамбул і назад лятае таксама авіякампанія "Белавія". У раскладзе аэрапорта цяпер значыцца рэйс беларускага авіяперавозчыка па гэтым маршруце.Паводле звестак прэс-службы аэрапорта, таксама да 5 сакавіка не будзе выконваць рэйсы паміж Мінскам і Краснадарам авіякампанія "Азімут".Раней Агенцтва авіябяспекі Еўрасаюза выпусціла рэкамендацыі па палётах у раёнах Мінска, Масквы, Растова і Кішынёва. Там адзначаецца, што авіякампаніям трэба праяўляць асцярожнасць у такіх краінах, як Украіна, Расія, Малдова і Беларусь, і не выконваць палёты ў іх паветранай прасторы.Папярэджанне дзейнічае да 24 мая 2022 года. У агенцтве падкрэслілі, што пры неабходнасці рэкамендацыі могуць быць скарэкціраваны.Змены ў раскладзе палётаўЯк тлумачылі раней у беларускай авіякампаніі, з-за закрыцця часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі "Белавія" вымушана скарэкціраваць расклад рэйсаў. Па гэтай жа прычыне працягласць некаторых пералётаў можа павялічыцца.Актуальны расклад трэба глядзець на сайце перавозчыка ў раздзеле "Статус браніравання".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
стамбул
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/05/1044030518_204:0:2935:2048_1920x0_80_0_0_35a118e2d635883b052abcd778be3cdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, стамбул, аэрапорт, мінск
белавія, стамбул, аэрапорт, мінск
Turkish Airlines пакуль не будзе лятаць у Мінск
У раскладзе Нацыянальнага аэрапорта ў чацвер ёсць рэйс па маршруце Стамбул - Мінск, аднак яго выконвае авіякампанія "Белавія".
МІНСК, 3 сак - Sputnik. Авіякампанія Turkish Airlines зноў адмяніла рэйсы паміж Мінскам і Стамбулам, зараз - да 8 сакавіка, аб гэтым паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Раней авіякампанія ўжо паведамляла аб адменах рэйсаў, канчатковым тэрмінам называлася 3 сакавіка.
Пры гэтым поўнасцю авіязносіны не спыняюцца - з Мінска ў Стамбул і назад лятае таксама авіякампанія "Белавія". У раскладзе аэрапорта цяпер значыцца рэйс беларускага авіяперавозчыка па гэтым маршруце.
Паводле звестак прэс-службы аэрапорта, таксама да 5 сакавіка не будзе выконваць рэйсы паміж Мінскам і Краснадарам авіякампанія "Азімут".
Раней Агенцтва авіябяспекі Еўрасаюза выпусціла рэкамендацыі па палётах у раёнах Мінска, Масквы, Растова і Кішынёва. Там адзначаецца, што авіякампаніям трэба праяўляць асцярожнасць у такіх краінах, як Украіна, Расія, Малдова і Беларусь, і не выконваць палёты ў іх паветранай прасторы.
Папярэджанне дзейнічае да 24 мая 2022 года. У агенцтве падкрэслілі, што пры неабходнасці рэкамендацыі могуць быць скарэкціраваны.
Змены ў раскладзе палётаў
Як тлумачылі раней у беларускай авіякампаніі, з-за закрыцця часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі "Белавія" вымушана скарэкціраваць расклад рэйсаў. Па гэтай жа прычыне працягласць некаторых пералётаў можа павялічыцца.
Актуальны расклад трэба глядзець на сайце перавозчыка ў раздзеле "Статус браніравання".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Турысты з Букавеля трое сутак дабіраліся ў Беларусь
Лайнеры "Белавія" будуць лятаць у Батумі не толькі з Мінска