https://bel.sputnik.by/20220305/makey--laro-parazmalyal-pa-telefone-1061083153.html
Макей і Лаўроў паразмаўлялі па тэлефоне
Макей і Лаўроў паразмаўлялі па тэлефоне
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі МЗС Расіі І Беларусі абмеркавалі метады супрацьдзеяння фэйкавай інфармацыі ў сувязі са спецаперацыяй РФ на Украіну і пытанне гуманітарных калідораў... 05.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-05T13:49+0300
2022-03-05T13:49+0300
2022-03-05T13:49+0300
уладзімір макей
сяргей лаўроў
мзс
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047918197_0:0:3182:1790_1920x0_80_0_0_15659ddcc3b4db50986bb09b843fd3c1.jpg
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей правялі ў суботу тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.Асноўнай тэмай гутаркі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў стала абстаноўка ў рэгіёне і сітуацыя ў сувязі са спецаперацыяй ва Украіне, міністры абмеркавалі таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку супрацьдзеянне інфармацыйным атакам і распаўсюджванне фэйкаў у сувязі з расійскай спецаперацыяй.Таксама гаворка ішла аб адкрыцці гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежных грамадзян з зон баявых дзеянняў або якія апынуліся ў складанай сітуацыі на тэрыторыі Украіны. Раней у суботу расійскі бок аб'явіў аб рэжыме цішыні і адкрыцці гуманітарнага калідора для жыхароў Марыўпаля і Валнавахі з 10 да 17 гадзін суботы.Ваенная спецаперацыя РФ і санкцыіПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні народных рэспублік Данбаса і падпісаў адпаведныя ўказы. 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў ЛНР і ДНР аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны расійскі лідэр аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.Пасля пачатку спецаперацыі на Украіне шэраг краін заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь. Праблемы закранулі банкаўскую сферу - некалькі расійскіх банкаў былі адключаны ад сістэмы плацяжоў SWIFT, аб цяжкасцях у рабоце паведамілі беларускія банкі.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047918197_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_ff8d47582518731f8520532c52ee85c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, сяргей лаўроў, мзс, украіна
уладзімір макей, сяргей лаўроў, мзс, украіна
Макей і Лаўроў паразмаўлялі па тэлефоне
Кіраўнікі МЗС Расіі І Беларусі абмеркавалі метады супрацьдзеяння фэйкавай інфармацыі ў сувязі са спецаперацыяй РФ на Украіну і пытанне гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежнікаў з Украіны.
МІНСК, 5 сак - Sputnik. Міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей правялі ў суботу тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Асноўнай тэмай гутаркі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў стала абстаноўка ў рэгіёне і сітуацыя ў сувязі са спецаперацыяй ва Украіне, міністры абмеркавалі таксама актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку супрацьдзеянне інфармацыйным атакам і распаўсюджванне фэйкаў у сувязі з расійскай спецаперацыяй.
Таксама гаворка ішла аб адкрыцці гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежных грамадзян з зон баявых дзеянняў або якія апынуліся ў складанай сітуацыі на тэрыторыі Украіны. Раней у суботу расійскі бок аб'явіў аб рэжыме цішыні і адкрыцці гуманітарнага калідора для жыхароў Марыўпаля і Валнавахі з 10 да 17 гадзін суботы.
Ваенная спецаперацыя РФ і санкцыі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні народных рэспублік Данбаса і падпісаў адпаведныя ўказы. 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў ЛНР і ДНР аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны расійскі лідэр аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
Пасля пачатку спецаперацыі на Украіне шэраг краін заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь. Праблемы закранулі банкаўскую сферу - некалькі расійскіх банкаў былі адключаны ад сістэмы плацяжоў SWIFT, аб цяжкасцях у рабоце паведамілі беларускія банкі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Расія аб'явіла
рэжым цішыні на Украіне і адкрывае гуманітарныя калідоры
Інтэрв'ю Лаўрова:
дэмілітарызацыя Украіны і санкцыйная вайна Захаду