https://bel.sputnik.by/20220307/basuryn-natsyyanalsty-ne-dal-zhykharam-maryupalya-vyysts-pa-gumantarnykh-kaldorakh-1061118149.html
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі з 10:00 панядзелка аб’явілі рэжым цішыні і адкрылі гуманітарныя калідоры, каб мірныя жыхары змаглі пакінуць Кіеў, Марыупаль, Харкаў і... 07.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-07T15:26+0300
2022-03-07T15:26+0300
2022-03-07T15:35+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
данбас
бяспека
спецаперацыя
эдуард басурын
днр
украіна
марыупаль
жыхары
гуманітарны калідор
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061117666_0:278:3076:2008_1920x0_80_0_0_cecf4f21c574da108149924deef81b07.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Народнай міліцыі ДНР Эдуард Басурын у эфіры тэлеканала "Россия 1" заявіў, што ўкраінскія нацыяналісты не даюць жыхарам Марыупаля і Валнавахі магчымасць выйсці па гуманітарных калідорах.Акрамя адкрыцця гуманітарных калідораў быў аб’яўлены "рэжым цішыні". Такое рашэнне было прынята з улікам катастрафічнай гуманітарнай абстаноўкі і яе рэзкім абвастрэннем у гарадах Украіны, а таксама па асабістай просьбе прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.Аднак жыхарам Марыупаля і Валнавахі не дазваляюць пакідаць гэтыя гарады ўкраінскія нацыяналісты.Ён праінфармаваў, што пакуль з Марыупаля змаглі выйсці праз сяло Вінаграднае 106 чалавек, з іх 11 дзяцей. Акрамя таго, Басурын паведаміў, што ў нядзелю на людзей, якія спрабавалі эвакуіравацца, ваенныя Украіны напалі, вядома аб параненых і загінулых.Афіцыйны прадстаўнік заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю, бо ў бліжэйшыя дні будзе зачыстка Марыўпаля. Паводле яго слоў, рабіць гэта будуць спецпадраздзяленні, якія ўмеюць на маленькай тэрыторыі зачысціць так, каб грамадзянскае насельніцтва не пацярпела.Умовы не выкананыПаводле слоў начальніка Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай РФ генерал-палкоўніка Міхаіла Мізінцава, Украіна не выканала ніводнай умовы па прадастаўленні гуманітарных калідораў.Ён адзначыў, што ўкраінскі бок адказаў згодай на адкрыццё гуманітарных калідораў.У прыватнасці, расійскі бок прапаноўваў адкрыць калідоры ў Белгарад і Растоў-на-Доне.Таксама Мізінцаў паведаміў, што Узброеныя сілы РФ зафіксавалі за тры гадзіны на ўсіх абвешчаных шасці гуманітарных калідорах 172 абстрэлы з боку УСУ і нацыяналістаў.Нагадаем, раней расійскі бок адкрываў гуманітарныя калідоры для вываду мірнага насельніцтва 5 і 6 сакавіка. Мінабароны РФ паведамляла, што маршруты гуманітарных калідораў узгоднены з украінскім бокам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
марыупаль
расія
кіеў
харкаў
сумы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061117666_218:0:2949:2048_1920x0_80_0_0_514e0d3afefaa7aa1376cd5073ea6ddb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данбас, бяспека, спецаперацыя, эдуард басурын, днр, украіна, марыупаль, жыхары, гуманітарны калідор, узброеныя сілы, расія, кіеў, харкаў, сумы, у свеце
данбас, бяспека, спецаперацыя, эдуард басурын, днр, украіна, марыупаль, жыхары, гуманітарны калідор, узброеныя сілы, расія, кіеў, харкаў, сумы, у свеце
Басурын: нацыяналісты не далі жыхарам Марыупаля выйсці па гуманітарных калідорах
15:26 07.03.2022 (абноўлена: 15:35 07.03.2022) Узброеныя сілы Расіі з 10:00 панядзелка аб’явілі рэжым цішыні і адкрылі гуманітарныя калідоры, каб мірныя жыхары змаглі пакінуць Кіеў, Марыупаль, Харкаў і Сумы.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Народнай міліцыі ДНР Эдуард Басурын у эфіры тэлеканала "Россия 1" заявіў, што ўкраінскія нацыяналісты не даюць жыхарам Марыупаля і Валнавахі магчымасць выйсці па гуманітарных калідорах.
Акрамя адкрыцця гуманітарных калідораў быў аб’яўлены "рэжым цішыні". Такое рашэнне было прынята з улікам катастрафічнай гуманітарнай абстаноўкі і яе рэзкім абвастрэннем у гарадах Украіны, а таксама па асабістай просьбе прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Аднак жыхарам Марыупаля і Валнавахі не дазваляюць пакідаць гэтыя гарады ўкраінскія нацыяналісты.
"Гуманітарны калідор – так, мы чарговы раз аб’явілі, што мы гатовы арганізаваць гуманітарны калідор, не будзе ніякай стральбы – зноў нацыкі гэта зрабіць не далі. Людзі на гэты момант яшчэ адтуль не выходзяць", - сказаў Басурын.
Ён праінфармаваў, што пакуль з Марыупаля змаглі выйсці праз сяло Вінаграднае 106 чалавек, з іх 11 дзяцей. Акрамя таго, Басурын паведаміў, што ў нядзелю на людзей, якія спрабавалі эвакуіравацца, ваенныя Украіны напалі, вядома аб параненых і загінулых.
Афіцыйны прадстаўнік заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю, бо ў бліжэйшыя дні будзе зачыстка Марыўпаля. Паводле яго слоў, рабіць гэта будуць спецпадраздзяленні, якія ўмеюць на маленькай тэрыторыі зачысціць так, каб грамадзянскае насельніцтва не пацярпела.
Паводле слоў начальніка Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай РФ генерал-палкоўніка Міхаіла Мізінцава, Украіна не выканала ніводнай умовы па прадастаўленні гуманітарных калідораў.
Ён адзначыў, што ўкраінскі бок адказаў згодай на адкрыццё гуманітарных калідораў.
"Але пры гэтым кіеўскі рэжым ва ўзгадненні наўмысна не ўказаў адкрытыя гуманітарныя калідоры ў напрамку Расійскай Федэрацыі з Кіева, Харкава, Марыўпаля і Сум", - сказаў Мізінцаў.
У прыватнасці, расійскі бок прапаноўваў адкрыць калідоры ў Белгарад і Растоў-на-Доне.
Таксама Мізінцаў паведаміў, што Узброеныя сілы РФ зафіксавалі за тры гадзіны на ўсіх абвешчаных шасці гуманітарных калідорах 172 абстрэлы з боку УСУ і нацыяналістаў.
Нагадаем, раней расійскі бок адкрываў гуманітарныя калідоры для вываду мірнага насельніцтва 5 і 6 сакавіка. Мінабароны РФ паведамляла, што маршруты гуманітарных калідораў узгоднены з украінскім бокам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эвакуіраваныя з-пад Марыупаля – пра тое, як ім
удалося пакінуць горад (відэа)Расійская дэлегацыя на перагаворах з Кіевам
прыбыла ў Брэст