Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

УС Расіі аб’явілі рэжым цішыні ва Украіне

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкСітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы
Сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 07.03.2022
Падпісацца
Жыхары Кіева, Марыупаля, Харкава і Сум змогуць пакінуць гарады па гуманітарным калідоры, кантроль будзе праводзіцца з дапамогай беспілотнікаў.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі з 10:00 аб’яўляюць рэжым цішыні і адкрываюць гуманітарныя калідоры, пра гэта паведамляе Міжведамасны каардынацыйны штаб па гуманітарным рэагаванні на Украіне.
Мірныя жыхары змогуць пакінуць Кіеў, Марыупаль, Харкаў і Сумы.
Кантроль за выхадам жыхароў падчас "рэжыму цішыні" з гарадоў будзе праводзіцца ў тым ліку і з дапамогай дронаў.
"Чакаем ад афіцыйнай кіеўскай улады, а таксама ад кіраўніцтва пералічаных гарадоў канкрэтных дзеянняў", – заявілі ў штабе.
Там адзначылі, што гэтае рашэнне прынята з улікам "катастрафічнай гуманітарнай абстаноўкі" і яе рэзкім абвастрэннем у дадзеных у гарадах, а таксама "па асабістай просьбе прэзідэнта Французскай Рэспублікі Эмануэля Макрона да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна".

Гуманітарныя калідоры

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а праз тры дні адгукнуўся на просьбу кіраўнікоў народных рэспублік Данбаса аб дапамозе ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны. Расійскі лідар аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Першыя перамовы паміж Расіяй і Украінай прайшлі 28 лютага, на іх бакі ўзгаднілі пазіцыі, дамоўленасць аб арганізацыі гуманітарных калідораў была дасягнута на другой сустрэчы, якая адбылася ў чацвер, 3 сакавіка.
Як чакаецца, чарговы раунд перагавораў бакоў пройдзе ў панядзелак, 7 сакавіка.
Раней расійскі бок адкрываў гуманітарныя калідоры для вываду мірнага насельніцтва 5 і 6 сакавіка. Мінабароны Расіі паведамляла, што маршруты гуманітарных калідораў узгоднены з украінскім бокам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Гуманітарныя калідоры зноў адкрыюць у Валнавасе і Марыупалі
Пуцін сказаў Эрдагану, калі магчыма прыпыненне спецаперацыі ў Данбасе
Горы тэхнікі і боепрыпасаў: відэа з захопленай вайсковай базы пад Херсонам
Вытокі расійска-ўкраінскага канфлікту
Член дэлегацыі РФ Слуцкі не выключыў правядзення перамоў 7 сакавіка
Стужка навiн
0