Кліпы "ВКонтакте" ўстанавілі новы рэкорд

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСацыяльная сетка "ВКонтакте"
Сацыяльная сетка ВКонтакте - Sputnik Беларусь, 1920, 07.03.2022
Падпісацца
Сацсетка аб’явіла аб запуску новых актыўнасцяў у Кліпах "ВКонтакте" з агульным прызавым фондам 100 млн расійскіх рублёў.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Колькасць праглядаў і загрузак новых ролікаў у Кліпах ВКонтакте ўзрасла ў два разы, пра гэта паведамляе прэс-служба гэтай сацыяльнай сеткі.
"Мы адзначаем масавыя рэгістрацыі аўтараў кантэнту з іншых платформ і рост актыўнасцяў з боку кліпераў, якія даўно з намі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У кампаніі падкрэслілі, што зараз абмен станоўчымі эмоцыямі і зносіны як ніколі актуальныя.
Там таксама прывіталі новых карыстальнікаў і блогераў, якія выбіралі пляцоўку гэтай сацсеткі.
"Мы запускаем новыя яркія і займальныя актыўнасці ў Кліпах "ВКонтакте" з агульным прызавым фондам 100 млн (расійскіх – Sputnik) рублёў", – паведамілі таксама ў прэс-службе.
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што кітайская сацыяльная сетка TikTok спыніць распаўсюджванне новага кантэнту ў Расіі і стрымы ў сувязі з пачаткам дзеяння расійскага закона аб фэйках. Раней у Расіі ў сувязі з распаўсюджваннем фэйкавых паведамленняў абмежавалі доступ да шэрага інфармацыйных рэсурсаў, а праца некаторых сацыяльных сетак была замаруджана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Лагатып тэлеканала RT (Russia Today) - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Facebook і Instagram абмежавалі доступ да RT і Sputnik у Еўрасаюзе
Стужка навiн
0