https://bel.sputnik.by/20220309/chatsvrty-raund-peragavora-pa-ukrane-mozha-praysts-paslya-sustrechy--turtsy-1061162185.html
Чацвёрты раунд перагавораў па Украіне можа прайсці пасля сустрэчы ў Турцыі
Чацвёрты раунд перагавораў па Украіне можа прайсці пасля сустрэчы ў Турцыі
Sputnik Беларусь
Пасля трэцяга раунда перагавораў, які прайшоў у Беларусі, кіраўнік расійскай дэлегацыі прызнаў, што пакуль чаканні не апраўдаліся. 09.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-09T14:53+0300
2022-03-09T14:53+0300
2022-03-09T14:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
бяспека
данбас
спецаперацыя
украіна
турцыя
перагаворы
расія
сустрэча
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_0:69:3072:1797_1920x0_80_0_0_f11e04e12f271b6661a1813465400759.jpg
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Чацвёрты раунд перагавораў Расіі і Украіны можа адбыцца ўжо пасля сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін, пра гэта паведаміў Sputnik блізкі да арганізатараў перамоў палітолаг Юрый Васкрасенскі.Сустрэча ў ТурцыіСёння стала вядома, што 10 сакавіка на форуме ў Анталлі плануецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Расіі і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы, аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Паводле яе слоў, да сустрэчы міністраў далучыцца і іх турэцкі калега Меўлют Чавушаглу.Перагаворны працэсНагадаем, на гэты час праведзены тры раунды расійска-ўкраінскіх перагавораў.Першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.Другі раунд перагавораў адбыўся 3 сакавіка ў Белавежскай пушчы. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.Трэцяя сустрэча адбылася 7 сакавіка, таксама ў Белавежскай пушчы.Як заявіў па выніках трэцяга раунда памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, на сустрэчы было рубам пастаўлена пытанне аб гуманітарных калідорах. Ён падкрэсліў, што дамоўленасць аб іх была дасягнута яшчэ на мінулым тыдні, аднак гуманітарныя пераходы не працавалі з-за невыканання абавязацельстваў украінскімі вайскоўцамі.Па словах Мядзінскага таксама была працягнута дыскусія па палітычных і ваенных аспектах, але яна ідзе няпроста. Мядзінскі прызнаўся, што чаканні расійскай дэлегацыі ад перагавораў не апраўдаліся, але ёсць надзея наступным разам зрабіць істотны крок наперад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
турцыя
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/07/1061125290_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_789addcb82d53b62faf07a1a8a18e0de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, данбас, спецаперацыя, украіна, турцыя, перагаворы, расія, сустрэча, беларусь
бяспека, данбас, спецаперацыя, украіна, турцыя, перагаворы, расія, сустрэча, беларусь
Чацвёрты раунд перагавораў па Украіне можа прайсці пасля сустрэчы ў Турцыі
Пасля трэцяга раунда перагавораў, які прайшоў у Беларусі, кіраўнік расійскай дэлегацыі прызнаў, што пакуль чаканні не апраўдаліся.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Чацвёрты раунд перагавораў Расіі і Украіны можа адбыцца ўжо пасля сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін, пра гэта паведаміў Sputnik блізкі да арганізатараў перамоў палітолаг Юрый Васкрасенскі.
"Чарговы іх (перагавораў - Sputnik) раунд можа зноў прайсці на тэрыторыі Беларусі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Расіі і Украіны, у выкананне абмеркаваных дамоўленасцей", - расказаў Васкрасенскі.
Сёння стала вядома, што 10 сакавіка на форуме ў Анталлі плануецца сустрэча кіраўнікоў МЗС Расіі і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы, аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"На палях Анталійскага дыпламатычнага форуму плануецца кантакт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і кіраўніка МЗС Украіны Кулебы", - сказала Захарава.
Паводле яе слоў, да сустрэчы міністраў далучыцца і іх турэцкі калега Меўлют Чавушаглу.
Нагадаем, на гэты час праведзены тры раунды расійска-ўкраінскіх перагавораў.
Першая сустрэча дэлегацый дзвюх краін прайшла 28 лютага на ўкраінска-беларускай мяжы ў Гомельскай вобласці. Бакі абмежаваліся кароткімі заявамі, пасля чаго адбылі на кансультацыі ў свае сталіцы.
Другі раунд перагавораў адбыўся 3 сакавіка ў Белавежскай пушчы. Бакі вызначыліся па гуманітарных калідорах для эвакуацыі мірнага насельніцтва і спыненні агню на час іх адкрыцця.
Трэцяя сустрэча адбылася 7 сакавіка, таксама ў Белавежскай пушчы.
Як заявіў па выніках трэцяга раунда памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, на сустрэчы было рубам пастаўлена пытанне аб гуманітарных калідорах. Ён падкрэсліў, што дамоўленасць аб іх была дасягнута яшчэ на мінулым тыдні, аднак гуманітарныя пераходы не працавалі з-за невыканання абавязацельстваў украінскімі вайскоўцамі.
Па словах Мядзінскага таксама была працягнута дыскусія па палітычных і ваенных аспектах, але яна ідзе няпроста. Мядзінскі прызнаўся, што чаканні расійскай дэлегацыі ад перагавораў не апраўдаліся, але ёсць надзея наступным разам зрабіць істотны крок наперад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сі Цзіньпін заклікаў Макрона і Шольца падтрымліваць перагаворы РФ і Украіны
Украінцы, якія прыбываюць у Беларусь,
просяць статус бежанцаМінабароны РФ аб поспехах спецаперацыі і
адкрыцці гуманітарных калідораў