https://bel.sputnik.by/20220309/zasakrechanae-nastuplenne-keva-na-danbas--byalabaratory-sk-rf-daruchana-zavests-spravy-1061152690.html
Засакрэчанае наступленне Кіева на Данбас і біялабараторыі: СК РФ даручана завесці справы
Засакрэчанае наступленне Кіева на Данбас і біялабараторыі: СК РФ даручана завесці справы
Следчым дадзена даручэнне сабраць усе доказы і ўстанавіць усіх тых, хто мае дачыненне, для таго, каб прыцягнуць іх да адказнасці. 09.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-09T13:52+0300
2022-03-09T13:52+0300
2022-03-09T13:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
кіеў
данбас
данецкая вобласць
днр
бяспека
спецаперацыя
ск рф
крымінальная справа
украіна
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056356635_0:142:3132:1904_1920x0_80_0_0_1c41ff8ea7b12a53db0f5951764cdcd2.jpg
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў узбудзіць крымінальныя справы па фактах падрыхтоўкі Украінай нападзення на Данбас і распрацоўкі біялагічнай зброі на тэрыторыі Украіны, пра гэта ведамства паведаміла ў сераду.Раней Мінабароны Расіі апублікавала арыгінал сакрэтнага дакумента ад 22 студзеня. Гэта загад, адрасаваны камандуючым трох тэрытарыяльных упраўленняў Нацгвардыі Украіны, з падрабязным планам падрыхтоўкі да наступлення на Данбас.Наступальная аперацыя, як гаворыцца ў дакуменце, была намечана на сакавік.Бастрыкін даў даручэнне расійскім следчым расследаваць акалічнасці падрыхтоўкі аперацыі супраць мірных жыхароў Данбаса. Неабходна сабраць і зафіксаваць доказы і ўстанавіць усіх датычных асоб для таго, каб прыцягнуць іх да адказнасці. У сувязі з гэтым старшыня СК Расіі даручыў фіксаваць кожны факт абстрэлу Данбаса і ўстанаўліваць датычных да гэтых дзеянняў асоб.Акрамя таго, як адзначылі ў СК РФ, з’яўляецца ўсё больш фактаў і звестак, якія пацвярджаюць распрацоўку на тэрыторыі Украіны біялагічнай зброі.У следчым камітэце РФ таксама адзначылі, што залішняя заклапочанасць прадстаўнікоў ЗША украінскімі біялагічнымі аб'ектамі можа таксама сведчыць аб намеры іх выкарыстання ў нямірных мэтах. У ведамстве таксама падкрэслілі, што следства запытае ў міністэрстве абароны Расіі неабходныя звесткі для дачы прававой ацэнкі названым фактам.Нагадаем, у самым пачатку ваеннай спецаперацыі афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што выкрыты факты экстранай зачысткі кіеўскім рэжымам слядоў ваенна-біялагічнай праграмы, якая рэалізуецца ва Украіне і фінансуецца Мінабароны ЗША. На адным з брыфінгаў генерал Канашэнкаў адзначыў, што ад супрацоўнікаў украінскіх біялабараторый была атрымана інфармацыя аб экстраным знішчэнні 24 лютага асабліва небяспечных патагенаў: узбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, тулярэміі, халеры і іншых смяротных хвароб.У СК РФ адзначылі, што прадстаўнік ЗША пацвердзіла наяўнасць біялагічных даследчых аб'ектаў ва Украіне."Усё гэта можа сведчыць аб парушэнні Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні", - сказалі ў Следчым камітэце Расіі.У ведамстве нагадалі, што шэраг палажэнняў гэтай канвенцыі ўстанаўліваюць абавязацельствы дзяржаў ні пры якіх абставінах не распрацоўваць мікрабіялагічную зброю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220308/mzs-rf-va-ukrane-raspratsovalasya-byalagchnaya-zbroya-1061140078.html
кіеў
данбас
данецкая вобласць
украіна
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Брифинг Минобороны о готовившемся наступлении украинских военных на Донбасс
Брифинг Минобороны о готовившемся наступлении украинских военных на Донбасс
2022-03-09T13:52+0300
true
PT4M11S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056356635_231:0:2960:2047_1920x0_80_0_0_61ae097b28e8b915ed1bf42d7d34a3d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кіеў, данбас, данецкая вобласць, днр, бяспека, спецаперацыя, ск рф, крымінальная справа, украіна, расія, доказ, адказнасць, біялабараторыя, зша
Засакрэчанае наступленне Кіева на Данбас і біялабараторыі: СК РФ даручана завесці справы
Следчым дадзена даручэнне сабраць усе доказы і ўстанавіць усіх тых, хто мае дачыненне, для таго, каб прыцягнуць іх да адказнасці.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў узбудзіць крымінальныя справы па фактах падрыхтоўкі Украінай нападзення на Данбас і распрацоўкі біялагічнай зброі на тэрыторыі Украіны, пра гэта ведамства паведаміла ў сераду.
"Бастрыкін даручыў Галоўнаму следчаму ўпраўленню СК Расіі расследаваць акалічнасці падрыхтоўкі ўдарнай групоўкі Нацыянальнай гвардыі Украіны да наступлення на ЛНР і ДНР", – паведамляе СК РФ.
Раней Мінабароны Расіі апублікавала арыгінал сакрэтнага дакумента ад 22 студзеня. Гэта загад, адрасаваны камандуючым трох тэрытарыяльных упраўленняў Нацгвардыі Украіны, з падрабязным планам падрыхтоўкі да наступлення на Данбас.
Наступальная аперацыя, як гаворыцца ў дакуменце, была намечана на сакавік.
Бастрыкін даў даручэнне расійскім следчым расследаваць акалічнасці падрыхтоўкі аперацыі супраць мірных жыхароў Данбаса. Неабходна сабраць і зафіксаваць доказы і ўстанавіць усіх датычных асоб для таго, каб прыцягнуць іх да адказнасці. У сувязі з гэтым старшыня СК Расіі даручыў фіксаваць кожны факт абстрэлу Данбаса і ўстанаўліваць датычных да гэтых дзеянняў асоб.
Акрамя таго, як адзначылі ў СК РФ, з’яўляецца ўсё больш фактаў і звестак, якія пацвярджаюць распрацоўку на тэрыторыі Украіны біялагічнай зброі.
"Улічваючы дадзеную інфармацыю, старшыня СК Аляксандр Бастрыкін даручыў следчым узбудзіць крымінальную справу, у рамках якой будуць устанаўлівацца ўсе абставіны, звязаныя з распрацоўкай біялагічнай зброі, а таксама адказныя за гэта", - паведамілі ў СК РФ.
У следчым камітэце РФ таксама адзначылі, што залішняя заклапочанасць прадстаўнікоў ЗША украінскімі біялагічнымі аб'ектамі можа таксама сведчыць аб намеры іх выкарыстання ў нямірных мэтах. У ведамстве таксама падкрэслілі, што следства запытае ў міністэрстве абароны Расіі неабходныя звесткі для дачы прававой ацэнкі названым фактам.
Нагадаем, у самым пачатку ваеннай спецаперацыі афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што выкрыты факты экстранай зачысткі кіеўскім рэжымам слядоў ваенна-біялагічнай праграмы, якая рэалізуецца ва Украіне і фінансуецца Мінабароны ЗША. На адным з брыфінгаў генерал Канашэнкаў адзначыў, што ад супрацоўнікаў украінскіх біялабараторый была атрымана інфармацыя аб экстраным знішчэнні 24 лютага асабліва небяспечных патагенаў: узбуджальнікаў чумы, сібірскай язвы, тулярэміі, халеры і іншых смяротных хвароб.
У СК РФ адзначылі, што прадстаўнік ЗША пацвердзіла наяўнасць біялагічных даследчых аб'ектаў ва Украіне.
"Усё гэта можа сведчыць аб парушэнні Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні", - сказалі ў Следчым камітэце Расіі.
У ведамстве нагадалі, што шэраг палажэнняў гэтай канвенцыі ўстанаўліваюць абавязацельствы дзяржаў ні пры якіх абставінах не распрацоўваць мікрабіялагічную зброю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Украінцы, якія прыбываюць у Беларусь,
просяць статус бежанцаМядзінскі распавёў
аб выніках трэцяга раунда перагавораў РФ і Украіны – відэа