Яшчэ будзе да 20 марозу: Белгідрамет расказаў, калі ў Беларусі пацяплее

© Sputnik / Виктор ТолочкоСакавік у сталіцы
Сакавік у сталіцы - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2022
Падпісацца
Як аказалася, кліматычная вясна ў краіне ўжо даўно наступіла, але заўважылі гэта толькі сіноптыкі.
МІНСК, 9 сак - Sputnik. Тэрыторыя Беларусі да канца гэтага тыдня будзе знаходзіцца пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкаў не прагназуецца і істотнага пацяплення таксама, паведамілі ў Белгідрамеце.
"Да канца бягучага тыдня істотных ападкаў па рэспубліцы не чакаецца, толькі 12 сакавіка, у суботу раніцай і днём месцамі па ўсходзе краіны пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту магчымы кароткачасовы снег, мокры снег", - распавялі Sputnik у сераду ў Белгідрамеце.
Паводле інфармацыі метэаролагаў, да канца тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае надвор'е.
"У найбольш халодныя ночы 10-11 сакавіка (чацвер-пятніца) пры малавоблачным небе тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -6..-13°С па захадзе, да -14..-20°С па ўсходзе і паўночным усходзе", - папярэдзілі у Белгідрамеце.
Паводле слоў сіноптыкаў, у канцы тыдня 12-13 сакавіка (субота-нядзеля) начныя маразы крыху аслабеюць - па краіне будзе -2..-9°С, пры праясненнях да -10..-12°С.
"Дзённыя тэмпературныя максімумы пры гэтым таксама да канца тыдня будуць паступова павышацца і складуць па рэспубліцы ад -5..+1°С у чацвер да +1..+8°С у нядзелю", - расказалі ў Белгідрамеце.

Якое надвор'е будзе ў Мінску?

Сіноптыкі адзначылі, што ў Мінску да канца тыдня істотных ападкаў не чакаецца. У чацвер 10 сакавіка ноччу будзе -8..-10°С, у наваколлях горада -11..-13°С, днём -1..-3°С. У пятніцу 11 сакавіка ноччу -10..-12°С, днём 0..+2°С. У суботу 12 сакавіка ноччу -5..-7°С, днём +2..+4°С.

Вясна ўжо даўно прыйшла

Спецыялісты таксама расказалі, што кліматычная вясна сёлета ў Беларусь прыйшла раней, чым звычайна.
"Устойлівы пераход сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок павышэння адбыўся на большай частцы тэрыторыі краіны ў першай-другой дэкадах лютага на 3-4 тыдні раней, чым звычайна", - сказалі ў Белгідрамеце.
А па поўднёвым захадзе краіны кліматычная зіма скончылася ў канцы студзеня - практычна на месяц раней за сярэднія шматгадовыя тэрміны.

Вясновыя рэкорды

У Белгідрамеце расказалі, што самая цёплая вясна ў Беларусі была адзначана ў 1921 годзе - сярэдняя тэмпература паветра за сезон склала +10,3°С (вышэй за кліматычную норму на 2,1°С).
Самы халодны сезон адзначаны ў 1942 годзе – сярэдняя тэмпература паветра склала +2,0°С, што ніжэй за кліматычную норму на 6,2°С.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Вясёлае рэха масленічнага тыдня: як праводзілі зіму ў Строчыцах (фота)
Як у Кальчунах "Загаўліны" спраўлялі - фота
Дзеруновыя рэцэпты з бабулінай печы, або Набліжаемся да вясны
Стужка навiн
0