У перыяд перадвелікоднага паста харчаванне вернікаў складаецца ў асноўным з гародніны ды каш з хлебам. Таму збірацца на вячоркі напярэдадні гэтага важнага для каталікоў часу - народная традыцыя, якую беражліва захоўваюць у многіх паселішчах Беларусі. І жыхары Кальчуноў не выключэнне.Вясёлыя аднавяскоўцы заўсёды з задавальненнем збіраюцца, каб разам паўдзельнічаць у тэатралізаваным абрадавым дзеянні "Загаўліны". Гэта значыць справіць "прабачальную бяседу", "працянуць калодку", патанцаваць, праявіць спрыт у заплятанні кос са стужак, прадставіць свае асабістыя рэцэпты прыгатавання беларускіх страў, пакаштаваць ад гаспадароў традыцыйных прысмакаў і духмяных мясных страў.Таксама на Sputnik:
Апошні вечар перад каталіцкім Вялікім постам у Ашмянскім раёне прайшоў па традыцыях і звычаях нашых продкаў.
У перыяд перадвелікоднага паста харчаванне вернікаў складаецца ў асноўным з гародніны ды каш з хлебам. Таму збірацца на вячоркі напярэдадні гэтага важнага для каталікоў часу - народная традыцыя, якую беражліва захоўваюць у многіх паселішчах Беларусі. І жыхары Кальчуноў не выключэнне.
Вясёлыя аднавяскоўцы заўсёды з задавальненнем збіраюцца, каб разам паўдзельнічаць у тэатралізаваным абрадавым дзеянні "Загаўліны". Гэта значыць справіць "прабачальную бяседу", "працянуць калодку", патанцаваць, праявіць спрыт у заплятанні кос са стужак, прадставіць свае асабістыя рэцэпты прыгатавання беларускіх страў, пакаштаваць ад гаспадароў традыцыйных прысмакаў і духмяных мясных страў.