Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў раскрыў падрабязнасці перамоў з Украінай

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2022
Падпісацца
Расійскі бок правёў ужо тры раунды перагавораў з украінскай дэлегацыяй аб умовах спынення спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне.
МІНСК, 10 сак - Sputnik. Украінскі бок прыйдзе да ўсведамлення неабходнасці згоды з умовамі, якія высоўвае Расія, заявіў карэспандэнту Sputnik пасол РФ Барыс Грызлоў.
Паводле яго слоў, ужо першыя дні ягонага знаходжання ў Беларусі былі напружанымі з пункту гледжання арганізацыі працы пасла. У лютым з'явіліся новыя напрамкі, звязаныя са спецыяльнай ваеннай аперацыяй Расіі на Украіне.
"Мяне ўключылі ў перагаворную групу і ўжо адбыліся тры раунды перагавораў. Нашы ўмовы зразумелыя, яны прад'яўлены перагаворшчыкам з боку Украіны", - нагадаў ён.
Барыс Грызлоў акцэнтаваў увагу, што гэтыя ўмовы ўспрымаюцца ў Расіі і Беларусі як неабходныя - гэта дэмілітарызацыя Украіны, дэнацыфікацыя як безумоўны складальнік, наданне Украіне статусу пастаяннага нейтралітэту і прызнанне ў якасці незалежных дзяржаў ЛНР і ДНР, а таксама зняцце ўсіх пытанняў адносна статусу Крыма.
"Таму што Крым - гэта тэрыторыя Расіі, як сказаў наш прэзідэнт Уладзімір Пуцін: гэта старонка гісторыі перавернута", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

Складаная лагістыка перагаворнага працэсу

Пасля чаго звярнуў увагу на тое, што час пачатку перамоў не раз пераносіўся ўкраінскай дэлегацыяй.
"Мы разумеем іх лагістычныя цяжкасці па прыбыцці да месца перагавораў. Яны карыстаюцца польскімі верталётамі, таму спачатку трапляюць у Польшчу, а потым ужо на нашы перагаворы ў Рэспубліку Беларусь", - растлумачыў пасол РФ.
Пры гэтым ён нагадаў, што першы раунд перагавораў праходзіў паблізу ўкраінскай граніцы ў Гомельскай вобласці, але паколькі лагістыка ў гэтым выпадку была складанай для ўкраінскай дэлегацыі, ім было прапанавана правесці перагаворы паблізу беларуска-польскай мяжы.
"Гэта Камянецкі раён. Камянюкі - найбліжэйшы населены пункт да таго месца, дзе мы сустракаліся. Яны прылятаюць на польскім верталёце з тэрыторыі Польшчы, а туды дабіраюцца, мы не ведаем, як. Але, як яны кажуць, сем-восем гадзін", - распавёў Барыс Грызлоў.
На яго думку, верагодна, з улікам такой складанасці ў лагістыцы ва ўкраінскага боку і здараюцца вялікія спазненні да пачатку перагавораў.
"Хацелася б, каб украінскі бок успрымаў перагаворы не як асабісты піяр, а як магчымасць прадухіліць шматлікія ахвяры", - асабліва адзначыў расійскі дыпламат.

Алгарытм перамоў Расіі і Украіны

Пасол Расіі падкрэсліў, што ў ходзе перагавораў былі распрацаваны праекты дакументаў, якія ўжо перададзены для вывучэння.
"На знаёмства з гэтымі дакументамі, паводле слоў украінскай дэлегацыі, патрабуецца два-тры дні, як мінімум", - сказаў ён.
Барыс Грызлоў нагадаў аб тым, што адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Расіі і Украіны на турэцкай тэрыторыі. Вынікі размовы Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы могуць у тым ліку садзейнічаць далейшаму вырашэнню існуючай сітуацыі.
"Звычайна мы сустракаліся праз тры дні на чацвёрты. Тады такі дзень будзе заўтра, але на дадзены момант абмеркавання дакладнага часу сустрэчы яшчэ не было. Таму, магчыма, гэта будзе не заўтра, а крыху пазней", - раскрыў падрабязнасці ён.
Кіраўнік дыпмісіі таксама выказаў надзею на тое, што перагаворы з украінскім бокам з'яўляюцца рэальным працэсам, а не зацягваннем часу з іх боку: "Мы перадалі важкія дакументы з канкрэтнымі пунктамі, аб якіх неабходна дамовіцца".
"Пазіцыя наша нязменная, таму мы пераконваем украінскі бок у неабходнасці прызнаць тыя патрабаванні, якія прад'яўляе расійскі бок", - зрабіў акцэнт ён.

Паўнамоцтвы і пратаколы перамоў

Барыс Грызлоў прыгадаў свой вопыт работы ў трохбаковай кантактнай групе па Мінскіх пагадненнях і сказаў, што неаднаразова кіраўнікі дэлегацыі з боку Украіны заяўлялі, што ў іх няма паўнамоцтваў.
"Мы гатовы абмяркоўваць, але паўнамоцтваў на прыняцце рашэнняў няма. Таму не хацелася б думаць, што ў такім жа становішчы знаходзіцца і цяперашняя ўкраінская дэлегацыя, якая зараз удзельнічае з намі ў перагаворах", - выказаў ён надзею.
Пасля чаго дадаў, што нашы прапановы падпісаць пратакол сустрэчы па выніках папярэдняга раунда перагавораў сутыкнуліся з адмовай украінскага боку.
"Спадзяемся, што падчас чацвёртага раунда перамоваў мы зможам нешта падпісаць", - выказаў меркаванне расійскі дыпламат.
Паводле яго слоў, у цяперашніх перагаворах прымаюць удзел украінскія палітыкі, якія раней абмяркоўвалі Мінскія пагадненні. Пры гэтым яны прызнаюць, што лепей было выканаць усе тыя патрабаванні, чым сутыкнуцца з цяперашняй сітуацыяй.
"Яны наракаюць на тое, што не былі выкананы Мінскія пагадненні ў рамках нашага перагаворнага працэсу і сітуацыя зайшла так далёка. Разумеючы гэта, яны павінны прыняць рашэнне аб згодзе з тымі прапановамі, якія сфармуляваны расійскай дэлегацыяй", - выказаў упэўненасць пасол Расіі.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пасол РФ распавёў, калі адбудзецца чацвёрты раунд перамоў з Украінай
Лаўроў пасля перамоў з Кулебай: спецаперацыя на Украіне ідзе па плане
Прэс-канферэнцыя Лаўрова па выніках перамоў з Кулебай
Стужка навiн
0