https://bel.sputnik.by/20220310/zno-uzdym-mnzdaroya-aguchyla-svezhyya-dadzenyya-pa-covid-u-belarus-1061202917.html
Ізноў уздым? Мінздароўя агучыла свежыя дадзеныя па COVID у Беларусі
Ізноў уздым? Мінздароўя агучыла свежыя дадзеныя па COVID у Беларусі
Sputnik Беларусь
Пасля доўгіх выхадных колькасць заражэнняў на каронавірус у Беларусі зноў папаўзла ўверх, аднак пік захворвання, які назіраўся ў краіне ў сярэдзіне лютага, ужо... 10.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-10T16:18+0300
2022-03-10T16:18+0300
2022-03-10T16:18+0300
каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя
медык
статыстыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060163655_0:0:2805:1578_1920x0_80_0_0_35d5f179f57ccaf3f1def76ac9057c7b.jpg
МІНСК, 10 сак - Sputnik. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1497 пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі. Пры гэтым з бальніц за мінулыя суткі былі выпісаны ўсяго 298 пацыентаў, дадалі ў ведамстве.За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі - з лютага 2020 года - у краіне былі зарэгістраваны 935 684 чалавекі з каронавіруснай інфекцыяй, агульная колькасць перахварэўшых COVID беларусаў, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, склала 928 536 чалавек.У Міністэрстве аховы здароўя агучылі таксама статыстыку лятальнасці ад каронавіруса ў краіне - з пачатку пандэміі памерлі 6 тыс. 618 пацыентаў, за мінулыя суткі гэта лічба павялічылася яшчэ на 10 смяротных зыходаў.Таксама за мінулыя суткі выканана 5 тыс. 049 тэстаў на COVID, усяго ж з пачатку пандэміі беларускія медыкі правялі 12 млн. 582 тыс. 380 тэстаў на каронавірус.Вакцынацыя ў БеларусіНа дадзены момант ад каронавіруса цалкам прышчапіліся ўжо больш за 55% беларусаў (больш за 5,7 мільёны чалавек), яны атрымалі дзве дозы вакцыны ад COVID. Такія звесткі па вакцынацыі прывялі напярэдадні ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя.Адну дозу прышчэпкі да гэтага моманту зрабілі каля 61,2% насельніцтва рэспублікі, паведамілі ў ведамстве, нагадаўшы, што акрамя дарослага насельніцтва ў краіне працягваецца вакцынацыя падлеткаў: адзін укол ужо зрабілі больш за 65,6 тысячы дзяцей, абодва - больш за 40 тысяч.COVID стане сезоннымАб відавочным зніжэнні захворвання на каронавірус у Беларусі раней заяўляў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паводле яго слоў, ёсць надзея, што цяперашняя хваля каронавіруса стане апошняй у фармаце пандэміі, а інфекцыя пяройдзе ў разрад сезонных захворванняў.Колькасць хворых ужо зараз дазваляе вяртаць бальніцы і паліклінікі да планавага прыёму пацыентаў, паступова выводзячы іх з інфекцыйных аддзяленняў.>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060163655_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_9a5e985ebca3539ac157443cdb2f8f53.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, медык, статыстыка
каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, медык, статыстыка
Ізноў уздым? Мінздароўя агучыла свежыя дадзеныя па COVID у Беларусі
Пасля доўгіх выхадных колькасць заражэнняў на каронавірус у Беларусі зноў папаўзла ўверх, аднак пік захворвання, які назіраўся ў краіне ў сярэдзіне лютага, ужо відавочна пройдзены, гавораць медыкі.
МІНСК, 10 сак - Sputnik. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1497 пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі. Пры гэтым з бальніц за мінулыя суткі былі выпісаны ўсяго 298 пацыентаў, дадалі ў ведамстве.
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі - з лютага 2020 года - у краіне былі зарэгістраваны 935 684 чалавекі з каронавіруснай інфекцыяй, агульная колькасць перахварэўшых COVID беларусаў, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, склала 928 536 чалавек.
У Міністэрстве аховы здароўя агучылі таксама статыстыку лятальнасці ад каронавіруса ў краіне - з пачатку пандэміі памерлі 6 тыс. 618 пацыентаў, за мінулыя суткі гэта лічба павялічылася яшчэ на 10 смяротных зыходаў.
Таксама за мінулыя суткі выканана 5 тыс. 049 тэстаў на COVID, усяго ж з пачатку пандэміі беларускія медыкі правялі 12 млн. 582 тыс. 380 тэстаў на каронавірус.
На дадзены момант ад каронавіруса цалкам прышчапіліся ўжо больш за 55% беларусаў (больш за 5,7 мільёны чалавек), яны атрымалі дзве дозы вакцыны ад COVID. Такія звесткі па вакцынацыі прывялі напярэдадні ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя.
Адну дозу прышчэпкі да гэтага моманту зрабілі каля 61,2% насельніцтва рэспублікі, паведамілі ў ведамстве, нагадаўшы, што акрамя дарослага насельніцтва ў краіне працягваецца вакцынацыя падлеткаў: адзін укол ужо зрабілі больш за 65,6 тысячы дзяцей, абодва - больш за 40 тысяч.
Аб відавочным зніжэнні захворвання на каронавірус у Беларусі раней заяўляў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паводле яго слоў, ёсць надзея, што цяперашняя хваля каронавіруса стане апошняй у фармаце пандэміі, а інфекцыя пяройдзе ў разрад сезонных захворванняў.
Колькасць хворых ужо зараз дазваляе вяртаць бальніцы і паліклінікі да планавага прыёму пацыентаў, паступова выводзячы іх з інфекцыйных аддзяленняў.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Больш за палову насельніцтва Беларусі: Мінздароўя назвала
колькасць вакцынаваныхМінздароўя:
пандэмія можа скончыцца, а каронавірус - стаць сезонным да восені