https://bel.sputnik.by/20220311/u-dpk-raskazal-kolk-krantsa-prybyla--belarus-1061230905.html
У ДПК расказалі, колькі ўкраінцаў прыбыла ў Беларусь
У ДПК расказалі, колькі ўкраінцаў прыбыла ў Беларусь
Беларускія пагранпераходы працягваюць працаваць у штатным рэжыме і прымаць грамадзян з Украіны, у спісе шмат і беларусаў. 11.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-11T15:37+0300
2022-03-11T15:37+0300
2022-03-12T14:37+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дпк беларусі
украіна
пагранпераход
беларусы
грамадзяне
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061244268_0:108:3255:1939_1920x0_80_0_0_efdd949753fc00b9c4b07aafb9364863.jpg
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ ва Украіне, у Беларусь з яе тэрыторыі праехалі 619 украінскіх грамадзян, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.Усяго з Украіны на мяжу Беларусі з 24 лютага па 11 сакавіка прыбылі 1760 чалавек, удакладнілі ў ДПК.З іх 902 - беларусы, 619 - украінцы, 239 - грамадзяне іншых дзяржаў.У ДПК адзначылі, што ўкраінцаў часова размяшчаюць у атэлях і санаторыях Гомельскай вобласці.Акрамя таго, там звярнулі ўвагу на тое, што пункты пропуску з беларускага боку функцыянуюць у штатным рэжыме, нягледзячы на тое, што ўлады Украіны прыпынілі працу сваіх пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю.У Дзяржпагранкамітэце параілі па пытаннях бяспечнага выезду з Украіны і выбару маршруту звяртацца ў МЗС Беларусі па наступных нумарах: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673.Беларусь гатова прымацьЯк раней паведамляў Sputnik са спасылкай на кіраўніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бягуна, Беларусь гатова прымаць бежанцаў з тэрыторыі Украіны, дзе праходзіць расійская ваенная спецаперацыя.Ён нагадаў, што з 2014 года ў Беларусь з зоны канфлікту на ўсходзе Украіны прыбылі каля 170 тысяч грамадзян."Частка з іх ужо з'ехала з Беларусі, частка засталася, наш прэзідэнт дае ім грамадзянства. Калі будуць новыя мігранты, мы будзем дзейнічаць па ранейшай схеме", - сказаў Бягун.Ваенная спецаперацыя РФПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061244268_263:0:2992:2047_1920x0_80_0_0_e6188685dcb68cf7e1d91f3c4c239c75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
дпк беларусі, украіна, пагранпераход, беларусы, грамадзяне
У ДПК расказалі, колькі ўкраінцаў прыбыла ў Беларусь
15:37 11.03.2022 (абноўлена: 14:37 12.03.2022) Беларускія пагранпераходы працягваюць працаваць у штатным рэжыме і прымаць грамадзян з Украіны, у спісе шмат і беларусаў.
МІНСК, 11 сак - Sputnik. Пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ ва Украіне, у Беларусь з яе тэрыторыі праехалі 619 украінскіх грамадзян, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Усяго з Украіны на мяжу Беларусі з 24 лютага па 11 сакавіка прыбылі 1760 чалавек, удакладнілі ў ДПК.
З іх 902 - беларусы, 619 - украінцы, 239 - грамадзяне іншых дзяржаў.
"З 6:00 10 сакавіка па 6:00 11 сакавіка ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прайшоў 101 грамадзянін: 8 - Беларусі, 89 - Украіны, 4 - іншых дзяржаў", - гаворыцца ў паведамленні камітэта.
У ДПК адзначылі, што ўкраінцаў часова размяшчаюць у атэлях і санаторыях Гомельскай вобласці.
Акрамя таго, там звярнулі ўвагу на тое, што пункты пропуску з беларускага боку функцыянуюць у штатным рэжыме, нягледзячы на тое, што ўлады Украіны прыпынілі працу сваіх пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю.
У Дзяржпагранкамітэце параілі па пытаннях бяспечнага выезду з Украіны і выбару маршруту звяртацца ў МЗС Беларусі па наступных нумарах: +38 050 406 23 30; +375173794771; +375173792673.
Беларусь гатова прымаць
Як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на кіраўніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бягуна, Беларусь гатова прымаць бежанцаў з тэрыторыі Украіны, дзе праходзіць расійская ваенная спецаперацыя.
"(…) Мы гатовы прымаць, даваць грамадзянства", – заяўляў Бягун у канцы лютага.
Ён нагадаў, што з 2014 года ў Беларусь з зоны канфлікту на ўсходзе Украіны прыбылі каля 170 тысяч грамадзян.
"Частка з іх ужо з'ехала з Беларусі, частка засталася, наш прэзідэнт дае ім грамадзянства. Калі будуць новыя мігранты, мы будзем дзейнічаць па ранейшай схеме", - сказаў Бягун.
Ваенная спецаперацыя РФ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Пазней кіраўнікі ДНР Дзяніс Пушылін і ЛНР Леанід Пасечнік звярнуліся да расійскага лідэра з просьбай аказаць дапамогу ў адбіцці агрэсіі з боку Узброеных сіл Украіны.
24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Сітуацыя з бежанцамі: што адбываецца ў суседніх з Украінай краінах (фота)