https://bel.sputnik.by/20220312/krank-genshtaba-rastlumachy-kanapavym-analtykam-peramyashchenne-voysk-pa-belarus-1061259590.html
Кіраўнік Генштаба растлумачыў "канапавым аналітыкам" перамяшчэнне войск па Беларусі
Кіраўнік Генштаба растлумачыў "канапавым аналітыкам" перамяшчэнне войск па Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней у Мінабароны абверглі фейкі аб "наступленні" беларускай арміі ва Украіну і ракетным удары па беларускай вёсцы ў прыгранічнай зоне. 12.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-12T16:30+0300
2022-03-12T16:30+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
генштаб
войска
мінабароны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055422058_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_262237968a87f908fd8cba725526bbf5.jpg
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Начальнік Генштаба ўзброеных сіл, першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч адрэагаваў на фэйкавую інфармацыю аб тым, што перамяшчэнне беларускіх войскаў па тэрыторыі краіны можа быць звязана з правядзеннем Расіяй спецаперацыі па дэмілітарызацыі Украіны.Раней у абаронным ведамстве і іншых сілавых структурах Беларусі неаднаразова абвяргалі чуткі аб прысутнасці беларускіх ваенных на Украіне і іх удзеле ў баявых аперацыях.Акрамя таго, напярэдадні шэраг telegram-каналаў распаўсюджвалі недакладную інфармацыю аб бамбёжцы адной з вёсак у прыграніччы, а таксама аб "маштабным наступленні" беларускіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, называўся нават "дакладны час" такога наступлення - 21.00 11 сакавіка.Начальнік Генеральнага штаба таксама звярнуўся да сваякоў беларускіх вайскоўцаў, якія атрымліваюць фэйкавую інфармацыю аб знаходжанні сваіх сыноў ці мужоў на ўкраінскай тэрыторыі."Родных і блізкіх вайскоўцаў магу запэўніць як начальнік Генеральнага штаба, што нашы ўзброеныя сілы задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконваюць толькі на сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Гулевіч.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/05/1055422058_91:0:1228:853_1920x0_80_0_0_3a9f1f734c833b8004ace960cb6fe988.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генштаб, войска, мінабароны, беларусь
генштаб, войска, мінабароны, беларусь
Кіраўнік Генштаба растлумачыў "канапавым аналітыкам" перамяшчэнне войск па Беларусі
16:30 12.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Раней у Мінабароны абверглі фейкі аб "наступленні" беларускай арміі ва Украіну і ракетным удары па беларускай вёсцы ў прыгранічнай зоне.
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Начальнік Генштаба ўзброеных сіл, першы намеснік міністра абароны, генерал-маёр Віктар Гулевіч адрэагаваў на фэйкавую інфармацыю аб тым, што перамяшчэнне беларускіх войскаў па тэрыторыі краіны можа быць звязана з правядзеннем Расіяй спецаперацыі па дэмілітарызацыі Украіны.
Раней у абаронным ведамстве і іншых сілавых структурах Беларусі неаднаразова абвяргалі чуткі аб прысутнасці беларускіх ваенных на Украіне і іх удзеле ў баявых аперацыях.
Акрамя таго, напярэдадні шэраг telegram-каналаў распаўсюджвалі недакладную інфармацыю аб бамбёжцы адной з вёсак у прыграніччы, а таксама аб "маштабным наступленні" беларускіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, называўся нават "дакладны час" такога наступлення - 21.00 11 сакавіка.
"Для дамарослых "ваенных экспертаў" і канапавых аналітыкаў хачу падкрэсліць, што перамяшчэнне войскаў ніякім чынам не звязана з падрыхтоўкай, а тым больш удзелам беларускіх вайскоўцаў у спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны", - заявіў Гулевіч, яго словы цытуе telegram-канал Мінабароны.
Начальнік Генеральнага штаба таксама звярнуўся да сваякоў беларускіх вайскоўцаў, якія атрымліваюць фэйкавую інфармацыю аб знаходжанні сваіх сыноў ці мужоў на ўкраінскай тэрыторыі.
"Родных і блізкіх вайскоўцаў магу запэўніць як начальнік Генеральнага штаба, што нашы ўзброеныя сілы задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконваюць толькі на сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Гулевіч.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Дарога да выратавання:
сотні бежанцаў з Украіны ідуць у Беларусь
"Падобна на рэкет": як у беларусаў і расіян
забіраюць фуры на Украіне