https://bel.sputnik.by/20220313/chatsvrty-raund-peramo-rf--ukrany-mozha-praysts--blzheyshyya-dn-1061271025.html
Чацвёрты раўнд перамоў РФ і Украіны можа прайсці ў бліжэйшыя дні
Чацвёрты раўнд перамоў РФ і Украіны можа прайсці ў бліжэйшыя дні
Sputnik Беларусь
Ужо прайшлі тры раунды перамоў (усе – на тэрыторыі Беларусі), зараз бакі маюць зносіны ў рэжыме анлайн. 13.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-13T09:59+0300
2022-03-13T09:59+0300
2022-07-01T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
перамовы
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061055540_0:307:3093:2047_1920x0_80_0_0_b2f58f05b65b4a85c3ca9e855ae634f9.jpg
МІНСК, 13 сак - Sputnik. Чацвёрты раунд перамоў паміж Расіяй і Украінай можа прайсці ў бліжэйшыя дні, распавёў у інтэрв'ю выданню "Коммерсант" дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, які ўваходзіць у групу перагаворшчыкаў з боку Украіны.Перайшлі ў відэафармат"Перамовы з расійскай дэлегацыяй зараз працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце", – напісаў Падаляк у Telegram-канале ўвечары ў суботу.Пры гэтым ён адзначыў, што былі створаны спецыяльныя працоўныя падгрупы. Пазіцыі Украіны, паводле слоў Міхаіла Падаляка, вызначаны жорсткімі папярэднімі дырэктывамі.Раней у суботу прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам падрабязна распавёў пра мінулую ў апошнія дні ў відэафармаце серыі перамоў расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расійскі бок у серыі відэаперамоў з Украінай прадстаўляў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, ён працягвае ўзначальваць перамоўны працэс.Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама ў суботу на прэс-канферэнцыі замежным журналістам, запіс якой апублікаваў ягоны офіс, выказаў надзею, што працэс міру будзе пачаты на практыцы, а не на словах."Нашы дыпламаты працуюць і прагаворваюць некаторыя дэталі парадку дня, тыя, якія могуць быць паміж намі і РФ", - сказаў Зяленскі, дадаўшы, што пачаткам павінна стаць спыненне агню: "Гэта дасць магчымасць разблакаваць гуманітарныя пытанні".Умовы вочнай сустрэчы"Як расказаў у інтэрв'ю Міхаіл Падаляк, цяпер бакі вывучаюць розныя прапановы - у тым ліку і па палітычным і ваенным урэгуляванні: абмяркоўваюцца ўмовы спынення агню і вываду войск."Цяпер гэта ўсё знаходзіцца ва ўмоўных працоўных групах, у юрыдычных фарматах абмяркоўваецца, як могуць выглядаць выніковыя дакументы, бо трэба будзе іх потым парафіраваць, падпісваць і гэтак далей", - растлумачыў Падаляк.Паводле яго слоў, чацвёрты раунд перамоў у вочным фармаце будзе назначаны, "як толькі будуць напрацаваны ўзаемныя сустрэчныя ўжо юрыдычныя фарматы". "Гэта можа быць заўтра, паслязаўтра", - дадаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.На гэты момант бакі перайшлі да афармлення дамоўленасцей, аднак канкрэтыкі наконт гэтага не прыводзяць. Міхаіл Падаляк растлумачыў: дэлегацыі дамовіліся не каменціраваць змест перагавораў да таго часу, пакуль усе ключавыя пазіцыі не будуць узгоднены.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061055540_165:0:2894:2047_1920x0_80_0_0_c5b64d135f92d6d10178320b9c735c7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамовы, украіна, расія
Чацвёрты раўнд перамоў РФ і Украіны можа прайсці ў бліжэйшыя дні
09:59 13.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Ужо прайшлі тры раунды перамоў (усе – на тэрыторыі Беларусі), зараз бакі маюць зносіны ў рэжыме анлайн.
МІНСК, 13 сак - Sputnik. Чацвёрты раунд перамоў паміж Расіяй і Украінай можа прайсці ў бліжэйшыя дні, распавёў у інтэрв'ю выданню "Коммерсант" дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, які ўваходзіць у групу перагаворшчыкаў з боку Украіны.
"Перамовы з расійскай дэлегацыяй зараз працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце", – напісаў Падаляк у Telegram-канале ўвечары ў суботу.
Пры гэтым ён адзначыў, што былі створаны спецыяльныя працоўныя падгрупы. Пазіцыі Украіны, паводле слоў Міхаіла Падаляка, вызначаны жорсткімі папярэднімі дырэктывамі.
Раней у суботу прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлерам Германіі Олафам Шольцам падрабязна распавёў пра мінулую ў апошнія дні ў відэафармаце серыі перамоў расійскіх і ўкраінскіх прадстаўнікоў.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што расійскі бок у серыі відэаперамоў з Украінай прадстаўляў памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, ён працягвае ўзначальваць перамоўны працэс.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама ў суботу на прэс-канферэнцыі замежным журналістам, запіс якой апублікаваў ягоны офіс, выказаў надзею, што працэс міру будзе пачаты на практыцы, а не на словах.
"Нашы дыпламаты працуюць і прагаворваюць некаторыя дэталі парадку дня, тыя, якія могуць быць паміж намі і РФ", - сказаў Зяленскі, дадаўшы, што пачаткам павінна стаць спыненне агню: "Гэта дасць магчымасць разблакаваць гуманітарныя пытанні".
"Як расказаў у інтэрв'ю Міхаіл Падаляк, цяпер бакі вывучаюць розныя прапановы - у тым ліку і па палітычным і ваенным урэгуляванні: абмяркоўваюцца ўмовы спынення агню і вываду войск.
"Цяпер гэта ўсё знаходзіцца ва ўмоўных працоўных групах, у юрыдычных фарматах абмяркоўваецца, як могуць выглядаць выніковыя дакументы, бо трэба будзе іх потым парафіраваць, падпісваць і гэтак далей", - растлумачыў Падаляк.
Паводле яго слоў, чацвёрты раунд перамоў у вочным фармаце будзе назначаны, "як толькі будуць напрацаваны ўзаемныя сустрэчныя ўжо юрыдычныя фарматы". "Гэта можа быць заўтра, паслязаўтра", - дадаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.
На гэты момант бакі перайшлі да афармлення дамоўленасцей, аднак канкрэтыкі наконт гэтага не прыводзяць. Міхаіл Падаляк растлумачыў: дэлегацыі дамовіліся не каменціраваць змест перагавораў да таго часу, пакуль усе ключавыя пазіцыі не будуць узгоднены.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Дарога да выратавання:
сотні бежанцаў з Украіны ідуць у Беларусь
"Падобна на рэкет": як у беларусаў і расіян
забіраюць фуры на Украіне