Цэны на прадукты харчавання растуць - Белдзяржхарчпрам

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкПакупніца ў гіпермаркеце
Пакупніца ў гіпермаркеце - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2022
Падпісацца
Айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці павялічваюць кошты на прадукты, бо істотна падаражэла лагістыка.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. У Беларусі няма рэзкага росту цэн на прадукты харчавання, расказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у эфіры СТБ.
Паводле яго слоў, цяпер ва ўсім свеце даражэе лагістыка і гэта звязана не толькі з сітуацыяй вакол украінскіх партоў. Гэта адбываецца з-за парушэння лагістычных ланцужкоў ва ўсіх відах транспарту.
Цяпер лагістыка займае больш часу, чым было звыкла, але беларускія ўлады настойваюць, што гэта не моцна паўплывае на рост коштаў на айчынныя прадукты.
Алег Жыдкоў лічыць, што ў беларускіх прадпрыемстваў ёсць рэзервы, якія даюць магчымасці для аптымізацыі ўнутраных затрат, каб кампенсаваць магчымы рост за кошт эфектыўнай вытворчасці.
"Па выніках работы за 2,5 месяца, рэзкага росту цэн на прадукты харчавання ў частцы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і іншых сумежных міністэрстваў і ведамстваў на рынку не адбылося. Ёсць нейкія змяненні ў бок павелічэння, якія не больш як на 3%, 5%, 6% да ўзроўню коштаў, якія былі ўсталяваныя на 1 студзеня 2022 года", - прызнаў кіраўнік канцэрна.
На яго думку, кошты растуць, бо на прадпрыемствах даражэюць вытворчыя працэсы. Таксама павышаныя цэны павінны захаваць запасы для забеспячэння патрэбнасцей унутранага рынку. Напрыклад, рост цаны на цукар на 6% ён растлумачыў спробай выраўнаваць дысбаланс на ўнутраным і суседніх рынках.
>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Улады прыпынілі экспарт цукру з Беларусі
Нядзіўна: інфляцыя ў Беларусі ў лютым зноў вырасла - наколькі?
Беларусь працягнула на паўгода забарону на вываз асноўных відаў збожжа з краіны
Стужка навiн
0