Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Зяленскі заявіў, што мэта дэлегацыі Кіева - дабіцца яго сустрэчы з Пуціным

© REUTERS / UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERУладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2022
Падпісацца
Гэтай сустрэчы, заявіў у звароце кіраўнік украінскай дзяржавы, чакаюць людзі, размаўляць з Расіяй неабходна.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Задачай Кіева ў перагаворным працэсе з Масквой з'яўляецца дабіцца сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны, заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.
На гэты час адбыліся тры вочныя сустрэчы расійскай і ўкраінскай дэлегацый, бакі таксама вядуць перагаворы па відэасувязі, чарговая серыя адбудзецца ў панядзелак.
"Наконт перагавораў з Расійскай Федэрацыяй. Штодня ў відэафармаце гавораць прадстаўнікі нашых дэлегацый, дэлегацый нашых краін. У нашай дэлегацыі задача дакладная - зрабіць усё, каб адбылася сустрэча прэзідэнтаў, сустрэча, якую, я ўпэўнены, чакаюць людзі", - сказаў Зяленскі ў звароце.
Ён лічыць важнымі і неабходнымі перагаворы з Расіяй. У прыватнасці, прэзідэнт Украіны зазначыў, што дзякуючы ім спрацавалі больш за 10 гуманітарных калідораў.
"Гэта складаная гісторыя, цяжкі шлях, але шлях патрэбны", - сказаў Уладзімір Зяленскі адносна арганізацыі перагавораў з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Зяленскі абмеркаваў сітуацыю ва Украіне з Макронам

Напярэдадні прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову са сваім французскім калегам Эмануэле Макронам, паведамілі ў Елісейскім палацы. Быў абмеркаваны, у прыватнасці, перагаворны працэс паміж Кіевам і Масквой.
"Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі працяг перамоў паміж Расіяй і Украінай. Яны працягнуць каардынацыю ў найбліжэйшыя дні", - гаворыцца ў заяве Елісейскага палаца.
Там таксама адзначаецца, што Эмануэль Макрон выказаў поўную падтрымку Кіеву і распавёў аб дапамозе, якая была ўзгоднена па выніках саміту Еўрасаюза ў Версалі.

Байдэн, Макрон і санкцыі супраць Расіі

Таксама ў нядзелю адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Францыі з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Бакі дамовіліся аб узмацненні санкцый супраць Расіі.
"Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся ўзмацніць прынятыя супраць Расіі санкцыі, падтрымаць Украіну і сумесна прыняць усе карысныя ініцыятывы для спынення баявых дзеянняў. Яны будуць падтрымліваць цесны кантакт па гэтым пытанні", - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Елісейскага палаца.
Акрамя таго, падчас гутаркі Эмануэль Макрон выказаў спачуванне амерыканскаму боку ў сувязі з гібеллю ва Украіне журналіста Брэнта Рэно.

Перагаворны працэс

На беларускай тэрыторыі адбылося ўжо тры раунды перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча прайшла ў Гомельскай вобласці ў так званым Доме рыбака.
Два наступныя раунды адбыліся ў Брэсцкай вобласці. Перагаворшчыкі сустракаліся на тэрыторыі Белавежскай пушчы, на гэты раз у Доме паляўнічага. Менавіта там удалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах.
У бліжэйшы час павінен прайсці чацвёрты раунд перагавораў, але час і месца пакульневядомы. У мэтах бяспекі гэтая інфармацыя трымаецца ў сакрэце да апошняга моманту.
Акрамя таго, бакі вядуць пастаянныя перагаворы па відэасувязі. Чарговая такая сустрэча мусіць адбыцца ў першай палове дня панядзелка. На ёй, як паведаміў дарадца кіраўніка офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк, будуць падведзены вынікі дзейнасці створаных у рамках перагаворнага працэсу працоўных груп.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў: расійска-ўкраінскія перамовы запланаваны на панядзелак
Кіраўнік МЗС Турцыі: Пуцін заявіў Эрдагану, што не супраць сустрэчы з Зяленскім
Ахова беларуска-ўкраінскай мяжы ўзмоцнена - відэа
Стужка навiн
0