https://bel.sputnik.by/20220315/vyasnovaya-sesya-nzhnyay-palaty-parlamenta-adkrylasya--mnsku-1061312214.html
Вясновая сесія ніжняй палаты парламента адкрылася ў Мінску
Вясновая сесія ніжняй палаты парламента адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Пасля ўступлення ў сілу абноўленай Канстытуцыі беларускаму парламенту за два гады трэба адкарэкціраваць каля 100 законаў і больш за 20 кодэксаў. 15.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-15T11:20+0300
2022-03-15T11:20+0300
2022-03-15T11:20+0300
парламент беларусі
канстытуцыя рэспублікі беларусь
мінск
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061311400_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_bad4b3d69b1aac0d930f31d5e2b5e72c.jpg
МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Мінску адкрылася восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў, перадае з Авальнай залы карэспандэнт Sputnik.Старт вясновай сесіі парламента супаў з уступленнем у сілу абноўленай Канстытуцыі краіны, змены і дапаўненні ў асноўны закон былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.Адкрываючы сесію, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка назваў сімвалічным, што яна адкрываецца ў Дзень Канстытуцыі. Паводле яго слоў, пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі за два бліжэйшыя гады трэба "адкарэкціраваць каля 100 законаў і больш за 20 кодэксаў".Акрамя таго, паводле слоў Андрэйчанкі, ужо сёлета трэба прыняць праект закона аб Усебеларускім народным сходзе.Спікер ніжняй палаты парламента таксама выказаўся аб санкцыйным ціску на Беларусь, на фоне якога ў краіне прымаюцца змены ў Канстытуцыю і абнаўляецца заканадаўчая база.Простых часоў не будзе, нас будуць спрабаваць душыць і фінансава, і эканамічна, і інфармацыйна. Але мы павінны выдужаць і захаваць краіну", заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0f/1061311400_114:0:1251:853_1920x0_80_0_0_57a4373960f62a1df935f173045ac095.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
парламент беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, мінск, закон
парламент беларусі, канстытуцыя рэспублікі беларусь, мінск, закон
Вясновая сесія ніжняй палаты парламента адкрылася ў Мінску
Пасля ўступлення ў сілу абноўленай Канстытуцыі беларускаму парламенту за два гады трэба адкарэкціраваць каля 100 законаў і больш за 20 кодэксаў.
МІНСК, 15 сак - Sputnik. У Мінску адкрылася восьмая сесія Палаты прадстаўнікоў, перадае з Авальнай залы карэспандэнт Sputnik.
Старт вясновай сесіі парламента супаў з уступленнем у сілу абноўленай Канстытуцыі краіны, змены і дапаўненні ў асноўны закон былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.
Адкрываючы сесію, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка назваў сімвалічным, што яна адкрываецца ў Дзень Канстытуцыі. Паводле яго слоў, пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі за два бліжэйшыя гады трэба "адкарэкціраваць каля 100 законаў і больш за 20 кодэксаў".
Акрамя таго, паводле слоў Андрэйчанкі, ужо сёлета трэба прыняць праект закона аб Усебеларускім народным сходзе.
Спікер ніжняй палаты парламента таксама выказаўся аб санкцыйным ціску на Беларусь, на фоне якога ў краіне прымаюцца змены ў Канстытуцыю і абнаўляецца заканадаўчая база.
Простых часоў не будзе, нас будуць спрабаваць душыць і фінансава, і эканамічна, і інфармацыйна. Але мы павінны выдужаць і захаваць краіну", заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вясновая сесія беларускага парламента пачне працаваць па новай Канстытуцыі