https://bel.sputnik.by/20220316/peramovy-kranskay--rasyskay-delegatsyy-pratsyagnutstsa--seradu-1061342133.html
Перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый працягнуцца ў сераду
Перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый працягнуцца ў сераду
Sputnik Беларусь
Пасля трох вочных сустрэч на тэрыторыі Беларусі перагаворшчыкі вырашылі размаўляць па відэасувязі, паводле слоў кіраўніка расійскай дэлегацыі Уладзіміра... 16.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-16T09:47+0300
2022-03-16T09:47+0300
2022-07-01T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
перамовы
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/10/1061341665_0:440:960:980_1920x0_80_0_0_ccd7bcfb15d450662c228d891a1e60a4.jpg
МІНСК, 16 сак - Sputnik. Перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый працягнуцца 16 сакавіка, паведаміў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.Паводле яго слоў, у перагаворным працэсе "ёсць прынцыповыя супярэчнасці, але ёсць магчымасць для кампрамісу". Перамовы з расійскай дэлегацыяй працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце, дадаў Падаляк.Пасля трох вочных сустрэч, якія адбыліся на беларускай тэрыторыі 28 лютага, 3 і 7 сакавіка, было прынята рашэнне прадоўжыць узаемадзеянне ў анлайн-фармаце. Першы такі кантакт паміж перагаворшчыкамі адбыўся 14 сакавіка, затым бакі ўзялі тэхнічную паўзу да 15 сакавіка, маючы намер абмеркаваць агульныя пытанні ўрэгулявання абстаноўкі.Сустрэча Зяленскага з ПуцінымРаней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што галоўнай задачай украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй з'яўляецца магчымасць ягонай асабістай сустрэчы з расійскім лідэрам Уладзімірам Пуціным.Паводле слоў Зяленскага, перамовы - гэта "складаная гісторыя, цяжкі, але патрэбны шлях". "У нашай дэлегацыі задача дакладная - зрабіць усё, каб адбылася сустрэча прэзідэнтаў, сустрэча, якую, я ўпэўнены, чакаюць людзі", - заявіў Зяленскі.Спецаперацыя РФ і ход перамоўРасія пачала спецаперацыю на Украіне 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе ў супрацьдзеянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Як заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".За 20 дзён спецаперацыі, паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Расіі генерал-маёра Ігара Канашэнкава, знішчана 3920 аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны.На беларускай тэрыторыі адбылося тры раунды вочных перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча - у Гомельскай вобласці, дзве наступныя - у Брэсцкай. На другой і трэцяй сустрэчы ўдалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах, якія, як заяўляе Масква, улады Кіева не выконваюць. Для эканоміі часу перагаворшчыкі перайшлі на анлайн-фармат сустрэч.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/10/1061341665_0:242:960:962_1920x0_80_0_0_dde0cee72e9a1827930f36ebc4d10d3b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамовы, украіна, расія
Перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый працягнуцца ў сераду
09:47 16.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Пасля трох вочных сустрэч на тэрыторыі Беларусі перагаворшчыкі вырашылі размаўляць па відэасувязі, паводле слоў кіраўніка расійскай дэлегацыі Уладзіміра Мядзінскага, "гэты фармат моцна эканоміць час і сродкі".
МІНСК, 16 сак - Sputnik. Перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый працягнуцца 16 сакавіка, паведаміў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Паводле яго слоў, у перагаворным працэсе "ёсць прынцыповыя супярэчнасці, але ёсць магчымасць для кампрамісу". Перамовы з расійскай дэлегацыяй працягваюцца бесперапынна ў відэафармаце, дадаў Падаляк.
Пасля трох вочных сустрэч, якія адбыліся на беларускай тэрыторыі 28 лютага, 3 і 7 сакавіка, было прынята рашэнне прадоўжыць узаемадзеянне ў анлайн-фармаце. Першы такі кантакт паміж перагаворшчыкамі адбыўся 14 сакавіка, затым бакі ўзялі тэхнічную паўзу да 15 сакавіка, маючы намер абмеркаваць агульныя пытанні ўрэгулявання абстаноўкі.
"Перамовы — чацвёрты раунд. Аб міры, спыненні агню, неадкладнай адводзе войскаў і гарантыях бяспекі. Цяжкая размова", — напісаў Падаляк у сваім Telegram-канале.
Сустрэча Зяленскага з Пуціным
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што галоўнай задачай украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй з'яўляецца магчымасць ягонай асабістай сустрэчы з расійскім лідэрам Уладзімірам Пуціным.
Паводле слоў Зяленскага, перамовы - гэта "складаная гісторыя, цяжкі, але патрэбны шлях". "У нашай дэлегацыі задача дакладная - зрабіць усё, каб адбылася сустрэча прэзідэнтаў, сустрэча, якую, я ўпэўнены, чакаюць людзі", - заявіў Зяленскі.
Спецаперацыя РФ і ход перамоў
Расія пачала спецаперацыю на Украіне 24 лютага ў адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе ў супрацьдзеянні агрэсіі з боку ўзброеных сіл Украіны. Як заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мэта аперацыі - "дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны".
За 20 дзён спецаперацыі, паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Расіі генерал-маёра Ігара Канашэнкава, знішчана 3920 аб'ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны.
На беларускай тэрыторыі адбылося тры раунды вочных перагавораў паміж расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Першая сустрэча - у Гомельскай вобласці, дзве наступныя - у Брэсцкай. На другой і трэцяй сустрэчы ўдалося дасягнуць дамоўленасцей аб гуманітарных калідорах, якія, як заяўляе Масква, улады Кіева не выконваюць. Для эканоміі часу перагаворшчыкі перайшлі на анлайн-фармат сустрэч.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Пешшу з чатырма дзецьмі:
украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Кіеў спадзяецца на
мірнае пагадненне з Масквой у бліжэйшы час